сы́расць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. сы́расць
Р. сы́расці
Д. сы́расці
В. сы́расць
Т. сы́расцю
М. сы́расці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сы́расць, -і, ж.

1. гл. сыры.

2. Вільгаць, павышаная вільготнасць у паветры, глебе, памяшканні і пад.

С. у пакоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́расць ж. сы́рость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́расць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць сырога (у 1 знач.).

2. Лішак вільгаці дзе‑н.; павышаная вільготнасць (у паветры, глебе). Блізка, адразу ж за поплавам, бярэзнік. Адтуль цягне прыемнай сырасцю. Каршукоў. Але чаго баяцца сырасці, калі ёсць шынель, калі ў клунку ёсць нават посцілка. Кулакоўскі. // Вільготнае месца, пляма.

3. Што‑н. сырое, вільготнае. [Калгаснікі:] — Па сілас у Сялібу ездзім. За тры вярсты, смеху варта, сырасць такую возім. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́расць ж. разм. Fuchtigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сыры́, -а́я, -о́е.

1. Вільготны, не сухі.

Стаяла восеньская сырая пара.

2. Пра прадукты харчавання: не печаны, не вараны, не смажаны і пад.

Сырая бульба.

Сырое мяса.

Есці моркву ў сырым выглядзе.

3. Недавараны, недапечаны, недасмажаны.

С. пірог.

4. перан. Не да канца апрацаваны, недароблены.

С. раман.

|| наз. сы́расць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сы́расць ’вільгаць, волкасць, вільготнасць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Юрч., Сл. ПЗБ), ’фрукты, гародніна’ (Юрч.), сы́росць ’вільготнасць’ (ТС), ст.-бел. сырость: смоква созрѣла въ сырости своеи (Альтбаўэр). Ад сыры (гл.) з суфіксам ‑асць (‑осць), што, побач са значэннем адцягненай прыметы ці стану, можа прыдаваць слову зборна-рэчыўнае значэнне (Сцяцко, Афікс. наз., 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

макрэ́ча, -ы, ж. (разм.).

Сырасць, дажджлівае надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макрата́, -ы́, ДМ -раце́, ж.

Вільготнасць, сырасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́рость сы́расць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)