абнадзе́іць, ‑дзею, ‑дзеіш, ‑дзеіць; зак., каго.

Паабяцаўшы што‑н., запэўніўшы ў чым‑н., абудзіць надзею; суцешыць. Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў. Колас. Дзівіліся партызаны спакою і вытрымцы гэтага чалавека, дзівіліся і стараліся падтрымаць яго, сказаць спагадлівае слова, неяк абнадзеіць. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асушы́ць, асушу, асушыш, асушыць; зак., што.

1. Зрабіць сухім, адвёўшы лішак вады. Асушыць балота.

2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым‑н. Іван Антонавіч.. схапіў конаўку з вадой і асушыў яе да дна. Асіпенка.

•••

Асушыць вочы — перастаць плакаць.

Асушыць слёзы камусуцешыць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Семенчавацьсуцешыць радаснай весткай’ (Тэсфір 1725 г.). Паводле Мішкінене (Slavistica Vilnensis, 1997, 210), сустрэлася ў каментарыі да Карана ў форме семенчуй з тлумачэннем “суцеш радаснай весткай”. Антановіч (Зб. Крымскаму, 148–149) у арабаграфічных тэкстах семенчаваць “вітаць” разглядае як цюркізм. Вытворнае ад ст.-бел. семенчъ ‘радасная вестка’ (1545 г.), што з крым.-тат. sävinč, чагат. sävünč ‘тс’, якое ў сувязі з абмежаваным характарам выкарыстання сярод беларускамоўных мусульман разглядаецца як экзатызм (Булыка, Лекс. запазыч., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асушы́ць, асушу́, асу́шыш, асу́шыць; асу́шаны; зак., што.

1. Зрабіць сухім.

А. балота.

2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н. (разм.).

А. бакал.

Асушыць вочы — перастаць плакаць (высок.).

Асушыць слёзы каму-н.суцешыць (высок.).

|| незак. асу́шваць, -аю, -аеш, -ае і асуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. асушэ́нне, -я, н. і асу́шка, -і, ДМ -шцы, ж. (да 1 знач.; спец.); прым. асуша́льны, -ая, -ае (паводле 1 знач.; спец.).

Асушальныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.

Вярнуць страчанае цяпло, нармальны стан. Была восень, абодва [Аляксей з таварышам] у трасучым кузаве намерзліся так, што пасля маці таварыша ніяк не магла адагрэць іх чаем. Мележ. // перан. Чуласцю, ласкай супакоіць, суцешыць. Цёплая рука жанчыны адагрэла, растапіла застыглыя камяком пад горлам боль і слёзы, і яны прарваліся. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўце́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць. Хіліла маці галаву Над папялішчам, над магілай. Але няўцешную ўдаву Навала тая не скарыла. Шушкевіч.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.). — Шабуня памёр, — сказаў Туравец. — Памёр? — перапытаў Крайко. — Эх! — У гэтым «эх» Туравец адчуў няўцешную крыўду і боль. Мележ.

3. Які не прыносіць суцяшэння; несуцяшальны. Няўцешныя весткі прыбываюць кожны дзень: Мінск у руінах, фашысцкае войска ідзе па Беларусі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субясе́днік, ‑а, м.

Той, хто бяседуе, вядзе гутарку з кім‑н. Кузьма быў надзвычай прыемным субяседнікам, умеў добра расказваць і шчыра смяяцца. Хведаровіч. А мо яго, Антона, таму і цягне ў Вуглы, што там перад ім заўжды ёсць смелы і шчыры субяседнік, якому няма чаго таіць ад яго... Савіцкі. [Анэля] ўмела супакоіць і суцешыць. Ад маці была ў яе жаноцкасць і асаблівая мяккасць. І яшчэ было ў ёй тое добрае какецтва, якое так умее ўзвысіць субяседніка ва ўласных вачах. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натхні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Выклікаць натхненне, творчы ўздым. // Выклікаць, абудзіць, навеяць што‑н. (пачуцці, думкі і пад.); прымусіць прасякнуцца чым‑н. І ты будзеш, як матку, любіць Словы тыя, якія натхніў Гэты шорах і стукат рабін Пад вятрамі загадкавых ніў! Куляшоў.

2. Выклікаць душэўны ўздым, заахвоціць да якіх‑н. дзеянняў. [Слова] здольна суцешыць гора, выклікаць весялосць, натхніць на подзвіг. Юрэвіч. Першамайскія падарункі Радзіме яшчэ больш натхнілі дружны шахцёрскі калектыў. Кулакоўскі. Лазавенка пасылаў.. [на будоўлю] лепшых людзей і лічыў, што яны павінны натхніць, пацягнуць за сабой усіх астатніх. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Дагаджаючы чым‑н., задобрыць каго‑н. Каб канчаткова .. [краўца] улагодзіць, Анціп дастае самасаду, закурваюць. Рылько. Каб улагодзіць Казюка, .. [Адэля] вярнулася не з пустымі рукамі. Броўка. / Пра зямлю. Калгаснікі-плужане і калгаснікі-трактарысты ўступалі ў сацспаборніцтва, пры гэтым не забывалася, што зямлю трэба ўлагодзіць таксама і гноем і, асабліва, попелам. Колас.

2. Супакоіць, суцешыць. Нячутна адчыніліся дзверы — і ўкаціўся Кляпнёў, як заўсёды з усмешачкай, вясёленькі, нёс новы анекдот, які павінен быў улагодзіць шэфа, калі той чым-небудзь угневаны. Шамякін. — Што ж ты, Паліна, не адна ж наша брыгада перайшла, — спрабаваў улагодзіць жонку Купчын. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суцяшэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. суцяшаць — суцешыць і стан паводле знач. дзеясл. суцяшацца — суцешыцца. Гаварыць у суцяшэнне. Выслухаць словы суцяшэння. □ Я сама шукала суцяшэння. Караткевіч. // звычайна мн. (суцяшэ́нні, ‑яў). Угаворы, спачувальныя словы. Я рад за вас быў. Я вам [таварышам] не зайздросціў. І вы суцяшэннямі не абражалі мяне. Панчанка. Ды ўжо суцяшэнні Сяргею не трэба, — адчуў ён сэрцам, Адчуў, што канец непазбежны, што піша хвароба прысуд. Жычка.

2. Тое, што суцяшае, дае супакаенне, палёгку. Аддаліліся ўсе тыя, з кім некалі спрачаўся, сварыўся, даводзіў сваё. Цяпер поўная яснасць і поўны спакой. Але ў гэтым мала суцяшэння. Шамякін.

3. перан. Занятак, прадмет, які прыносіць здавальненне, радасць. Кнігі — маё суцяшэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)