асушы́ць, асушу́, асу́шыш, асу́шыць; асу́шаны; зак., што.

1. Зрабіць сухім. А. балота.

2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н. (разм.). А. бакал.

Асушыць вочы — перастаць плакаць (высок.).

Асушыць слёзы каму-н. — суцешыць (высок.).

|| незак. асу́шваць, -аю, -аеш, -ае і асуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. асушэ́нне, -я, н. і асу́шка, -і, ДМ -шцы, ж. (да 1 знач.; спец.); прым. асуша́льны, -ая, -ае (паводле 1 знач.; спец.). Асушальныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)