ступа́к, ‑а, м.

Абл.

1. Частка нагі ад костачкі ўніз; ступня. Пасля першага дня балела ўсё цела, як пабітае, кожны мускул адзываўся болем, пачынаючы ад шыі і канчаючы ступакамі ног. Дамашэвіч. // Ніжняя паверхня ступні; падэшва. Да самых маразоў Нічыпар хадзіў босы, і зноў жа таму, што не любіў якіх-небудзь турботаў. — Ступак у мяне нічога не разбірае, — апраўдваўся ён перад людзьмі. Кулакоўскі.

2. Абутак на ступні ног. Намацвае [Амброзім] пад лавай ступакі, саджае ў іх ногі, апранае кажух. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапе́за ’аляпаваты, нязграбны, непрыгожы чалавек з расплясканымі тварам і носам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.), ’непаваротлівы, нехлямяжы’, лапе́зны ’тс’ (Бяльк.), лапе́зішча ’морда’ (Нас.), лапе́за ’неахайны чалавек’ (Мат. Маг.), ’гультайка, беларучка’, лапе́зіна ’тс’ (Яўс.), ’непаседа’ (Мат. Гом.), ’тоўстая, непаваротлівая жанчына’ (Растарг.), смал. лапёза ’тс’, лапёзовый ’непрыгожы’. Балтызм, параўн. літ. lepéža ’непаваротлівы’, ’лапа, лапішча, (шырокая) ступня’. Гл. таксама ляпе́за.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпа́сы ’сандалеты’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Генетычна роднаснымі з’яўляюцца рус. алан. ле́пес ’акравак, кавалачак тканіны, футра, скуры’, пск., валаг. і паўн.-рус. ле́пень, лепе́нь, липе́нь, а таксама рус. ле́пест (з пашыранай асновай на ‑es), цвяр., валаг., ленінгр. ле́песть ’тс’, новасіб.ступня нагі’, алан., валаг. ля́пах, ляпа́к ’акравак’, літ. lepetà ’лапа’, лат. ļepata ’акравак’. Больш падрабязна гл. Фасмер (2, 482).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плант ’надзел, сядзіба, участак’ (ветк., Мат. Гом.), ’план сядзібы’ (Бяльк.), рус. плант ’чарцёж, план чаго-небудзь’, ’агарод’, ’участак селяніна’. Відаць, з польск. plant(a) ’план, праект’, якое ў XVIII ст. (у выніку кантамінацыі) з франц. plan і італ. piania ’план’ (Варш. сл., 4, 222) < лац. plamaступня, падэшва’. Фасмер (3, 273) мяркуе, што рус. плант, плинтовать ’абмяркоўваць, планаваць’ — гэта народная формы лексемы план.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарпе́да ’падводны сігарападобны снарад’ (ТСБМ), сюды ж тарпэ́ды ’басаножкі’ (Сцяшк.). Праз рус. торпе́да, польск. torpeda з англ. torpedo ’электрычны скат; тарпеда’ < лац. torpēdo ’стан нерухомасці; электрычны скат’. У сучасным значэнні з пачатку XIX ст. (ЕСУМ, 5, 608; Чарных, 2, 252; Голуб-Ліер, 485). Назва басаножак, хутчэй за ўсё, па знешняму падабенству. Меркаванні Лаўчутэ (Балтизмы, 133) аб запазычанні назвы з балтыйскіх моў, параўн. літ. pė́de, pėdžià ’басаножка, падэшва з вяровак’ < pė́da ’ступа, ступня’, пры няясным паходжанні пачатку слова не пераконваюць. Параўн. танкеткі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́па, -ы, мн. -ы, лап, ж.

1. Ступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак.

Каціная л.

2. Аб руцэ або назе чалавека (разм.).

Вялізная л.

Брыдкія лапы.

3. Галіна хвойнага дрэва.

Пышныя лапы ялін.

4. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спец.).

5. Шып на канцы бервяна (спец.).

Рубіць у лапу.

Даць у (на) лапу — падкупіць каго-н. (разм.).

Налажыць лапу на што-н. — захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву (разм.).

Папасціся ў лапы каму-н. — апынуцца ў залежнасці ад каго-н. (разм.).

У лапах каго-н. — быць у поўнай залежнасці.

Хадзіць на мяккіх лапах — хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н. (разм., неадабр.).

|| памянш. ла́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (да 1—3 знач.).

|| прым. ла́пны, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пад прыназ. і прыстаўка. Агульнаслав.: рус. под, под-, подо‑; укр. під, ст.-рус. подъ, ст.-слав. подъ, чэш. pod, pode, балг., серб.-харв. под і г. д. Прасл. podъ. Існуюць дзве версіі слав. podъ: роднасць з под ’дно, под’ і лат. pes ’нага (ступня)’ (Бругмэн, Gründriss, 2, 2, 733 і наст.; Остэн–Сакэн, AfSiPh, 32, 120 і наст.) або ўтварэнне на слав. глебе ад po аналагічна za: zadъ, na: nadъ (Фасмер, 3, 296; там і інш. літ-ра).

Пад2 ’апад’ (Янк., Янк. 2, Сл. Брэс.), ’мядовая раса, падзь’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік ад падаць. Параўн. апад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сляса́к ‘прыстасаванне ў выглядзе рычажка ў клямцы, пры дапамозе якога адчыняюцца і зачыняюцца дзверы’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Жд. 2, Янк. 2), сляса́к, сліса́к, слейса́к ‘тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), слю́сак ‘тс’ (ТС), сюды ж сляса́к (сліса́к) ‘дошчачка або пучок саломы, якія ўстаўляюцца ў прарубку ў бярозе для стоку бярозавага соку’ (Бяльк.), сліса́к ‘шабля’ (Шымк. Собр.). З польск. ślosak, ślusak, szlisak ‘рычажок у клямцы’. У польскай, відавочна, з ням. Schluß ‘затвор, затычка’, Schloss ‘замок, засоў’; гл. Варш. сл.; ЕСУМ, 5, 313. Аднак значэнне ‘шабля’, гл. таксама слісачок ‘жалезца, пры дапамозе якога паварочваецца засоў’ (Шымк. Собр.), робіць гэтую этымалогію праблематычнай. Параўн. і літ. slė́snaступня, плюсна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раўці́, раву, равеш, раве; равём, равяце; пр. роў, раўла, ‑ло; незак.

1. Утвараць гук рову (пра жывёл). Пачуўшы людскую гамонку, бык стаў раўці, ён высока падкідаў капытамі зямлю. Гурскі. Дзіка раўлі ў пунях каровы, іржалі і кідаліся коні, але навасёлкаўцы, што збегліся на пажар, баяліся падступіцца да будынкаў. Шчарбатаў. // перан. Утвараць моцныя, працяглыя гукі, падобныя на роў жывёл. У камінах вятры раўлі да рання. Астрэйка. Машына раўла, аж дрыжала, бо ступня ўсё яшчэ нейкім чынам ціснула на газ. Кулакоўскі.

2. Разм. Моцна гаварыць, пець, крычаць. — Хутчэй, хутчэй! — крычаў .. [камендант]. — Я навучу вас паважаць германскую армію! Я... Я... — ужо роў ён. Лынькоў. — Вон! — раз’юшана раве ўраднік. Сяргейчык.

3. Разм. Моцна плакаць. — Хлопец суседскі нос расквасіў і раве. Савіцкі. Стаю і раву, як маленькі... Цётка таксама стаіць і не ведае, што рабіць. Васілевіч.

•••

Роўма раўці — вельмі моцна раўці, плакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́па1, ла́пкаступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак’ (ТСБМ, Сцяшк., Бес., Сл. паўн.-зах., Клім., Яруш., Мат. Гом., Бяльк.) (экспр.) ’нага чалавека’, ’ножка стала, ложка, услона’ (Сл. паўн.-зах., Нас., Шатал.), ’ступня чалавека’ (ігнал., даўг., Сл. паўн.-зах.), ’рука’ (Нас.), даўг. лапка ’кісць рукі’ (Сл. паўн.-зах.), драг. ла́па, ла́пыско ’вялікая ступня’ (Нар. лекс.), ла́па ’расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах, прыстасаваных для выцягвання цвікоў’ (ТСБМ, Сцяшк., Мат. Гом.), драг. ’для сцягвання ботаў’ (І. Лучыц-Федарэц; Сл. паўн.-зах.), в.-дзв. ’для абдзірання галовак ільну’ (Шат.), ’зуб у вілах’ (навагр., З нар. сл.), ’ручка ў сасе, плузе’ (Тарн., Смулк., Шатал.; лях., ганц., Сл. паўн.-зах.), ’матыка’ (глыб., Сл. паўн.-зах.), ’чапяла’ (кобр., ДАБМ, к. 251), ’камплект панажоў у кроснах’ (Бяльк., Мат. Маг., Уладз., Мат. Гом.), ’дошчачка ў калаўроце, на якую наступаюць нагой пры прадзенні’, малар. ’стойкі ў калаўроце, паміж якімі знаходзіцца кола’ (Уладз.), лельч. ’водаўдарная дошчачка на вобадзе вадзянога кола’ (ЛАПП), ’шып на канцы бервяна, які ўстаўляецца ў выемку другога бервяна пры звязванні іх у вянец’ (ТСБМ), ’паз у бервяне ў вугле’ (Мат. Гом.), (перан.) ’удар па далоні лінейкай як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе’ (Нас., Бяльк.; маладз., Хрэст. дыял., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), у выразе: лапамі араць ’упірацца, не даваць згоды’ (КЭС, лаг.), ст.-бел. лапица ’след’. Укр. лапа, зах.-укр. ла́ба, рус. лапа ’тс’, смал. лапы ’рукавіцы’, польск. łapa — апрача асноўнага значэння ’нага’ польская моўная тэрыторыя звязваецца з беларускімі значэннямі ’частка калаўрота’, ’панажы ў кроснах’, якія адсутнічаюць у рускіх гаворках; усх.-польск. łaba, каш. łapca (< łapica), чэш. tlapa, мар. dlapa (< прасл. lapa) — t‑/d‑ тут пад уплывам ням. Tatze ’лапа’ (Ільінскі, РФВ, 78, 194), а, паводле Шмілаўэра (Махэк₂, 645), чэш. tlapa — вынік кантамінацыі слав. łapa і ням. Tappe ’лапа’; славац. laba, славен. lapa, якое, паводле Плятэршніка (1, 499), са ст.-слав.; балг., макед. лапа ’нага некапытнай жывёлы’. Прасл. lapaступня, нага некапытных жывёл’ з’яўляецца працягам і.-е. *lāpā ’рука, далонь, лапа’ (Слаўскі, 4, 465), параўн. адпаведнікі з іншых і.-е. моў: літ. lópa ’лапа жывёл, якія не маюць капытоў’, ’кісць рукі, нагі’, лат. lãpa ’лапа’, гоц. lōfa, ст.-ісл. lófi ’далонь’ (Бернекер, 690; Буга, Rinkt., 2, 170; Покарны, 1, 679; Брукнер, 306; Траўтман, 160; Фрэнкель, 339–340; Фасмер, 2, 458). Сабалеўскі (РФВ, 70, 95) без падстаў рэканструяваў прасл. *tlapa зыходзячы з чэш. формы tlapa.

Ла́па2, ла́пка ’галінка хвоі, елкі’ (Нас., Яруш., Сцяшк., Бяльк., Касп., Шат.; глус., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.), ла́пнік ’тс’ (Бяльк.), ’галіна дрэва з лісцем’ (карэліц., лях., ганц., Сл. паўн.-зах.), ’гронка вінаграду’ (карэліц., Шатал.), ганц. ла́пкі ’сцяблы і лісце бульбы’ (ДАБМ, с. 867), ’амяла, Viscum L.’ (Маш.). Рус. ла́пина ’галінка дрэва, дубчык’, ла́па ’тс’, ла́пник, ла́пняк ’шырокія лапы ялін, якімі пакрываюць на зіму двары’. Балтызм. Параўн. літ. lãpas ’ліст’, лат. lapa ’галіны дрэў з лісцем, якія падкладваюцца пад стог ці тарпу’.

*Ла́па3, воўча ла́па, кото́вые (котя́чі) ла́пкі ’ткацкі ўзор, малюнак якога нагадвае след жывёл’ (Уладз.). Параўн. таксама лат. lapa ’узор вязання рукавіц’, укр. лапки́ (мн. л.) ’род узору для вышывання’. Да ла́па1 (гл.).

Ла́па4 ’лапік, латка’ (пін., ДАБМ, 925), ла́пка ’тс’ (езярышч., віц., бярэз., пін., светлаг., ДАБМ, 924–925). Балтызм. Параўн. літ. lõpas ’тс’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 117–118). Канчатак ‑а пад уплывам лексемы лата ’латка’. Сюды ж ла́піна ’латка’ (ДАБМ, к. 324), ла́пінка ’тс’ (ДАБМ, с. 924–925; Федар. I, Федар. 3, Сцяшк., Нар. сл.; міёр., Нар. словатв.), ’пустое месца на полі, непакрытае гноем’ (Жд. 2), ’прагаліна’ (Мат. Гом.; міёр., Нар. словатв.); навагр. ла́піна ’ануча’ (Нар. сл.), ’праталіна’ (Некр.), ’невялікая плошча зямлі, на якой расце што-небудзь’ (Жд. 1), ’частка поля, сенажаці ў 4–6 м²’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)