сталя́рскі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сталярны. Сталярскія інструменты. Сталярская брыгада. □ Даволі прасторныя сенцы аддзялялі хату ад каморы, у якой стаяў сталярскі варштат з гэблікамі і рубанкамі, габлёваныя дошкі і ляжалі пахучыя хваёвыя стружкі. Колас. Сталярскі цэх мясціўся гэтак сама ў асобным драўляным будынку. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руба́наксталярны інструмент з лязом для стругання драўніны’ (ТСБМ, Шат.). Укр., рус. руба́нок ’тс’. З н.-ням. rûbank, нова-в.-ням. Raubank ’вялікі рубанак’, ням. Rauhbank ’рубанак’ (Фасмер, 3, 510, Чарных, 2, 326). Позняе запазычанне з рускай мовы, народнае гэ́бель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярста́т ’ткацкі станок’ (Шат., Інстр. II, Уладз.); ’варштат, сталярны станок’ (Сцяшк.), ст.-бел. верстатъ, варстатъ, ворстатъ ’майстэрня, варштат’ (1582 г.). Запазычана са ст.-польск. warsztat < ням. Werkstatt ’майстэрня, месца працы’ (Гараеў, 1896, 67; Праабражэнскі, 1, 76; Фасмер, 1, 300; Брукнер, 603; Шанскі, 1, В, 64; Булыка, Запазыч., 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інструме́нт, -а і -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Прылада для выканання якой-н. работы.

Хірургічны і.

Сталярны і.

2. -у, зб. Сукупнасць такіх прылад.

Хатні і.

3. -а. Тое, што і музычны інструмент.

Духавыя інструменты.

4. -а, перан. Сродак для дасягнення чаго-н.

Быць паслухмяным інструментам у чыіх-н. руках.

Музычны інструмент — спецыяльная прылада для стварэння музычных гукаў пэўнага тэмбру, выканання музыкі.

|| прым. інструмента́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

І. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталю́га, ‑і, ДМ ‑люзе, ж.

1. Прыстасаванне для распілоўкі бярвёнаў на дошкі; высокія козлы. Эх, бацька, бацька!.. Няўжо гэта той самы ты, што, пілуючы на прыгуменні дошкі, стаяў на сталюгах і зверху пасмейваўся з сыноў? Брыль. Тоця, ездзячы па тавары, не раз бачыла, як на гэтым пляцы шархалі на сталюгах падоўжныя пілы, а над цагляныя падмуркам завіхалася з паўдзесятка чалавек. Ракітны.

2. Сталярны варштат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спуск, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у, гл. спусціцца, спусціць.

2. -а. Месца, па якім спускаюцца ўніз.

Круты с.

3. -а. Прыстасаванне, якое прыводзіць у рух курок пры выстрале.

Націснуць на с.

4. -а. Шлюз у млыне для прапускання вады.

5. -а. Доўгі сталярны рубанак.

6. -а. Прагал у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі (спец.).

Не даваць спуску каму (разм.) — не рабіць патурання каму-н., а строга патрабаваць.

|| прым. спускавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

С. механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Варста́т ’ткацкі станок’ (Сцяшк. МГ, Шатал.); ’сталярны станок’ (Шатал., Сцяшк. МГ); ’драўляная квадратная скрыня пад жорнамі’ (КЭС). Ст.-бел. варстат, верстат, ворстат (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. (ст.-польск.?) warstat (не з польск. warsztat; з гэтага апошняга бел. варштат, гл.). Форма warstat была ў польск. мове ў XVI ст. (гл. Брукнер, 603); яе можна разумець і як мазурскую. Першакрыніца — ням. Werkstatt (Брукнер, 603; Булыка, Запазыч., 56; Фасмер, 1, 300). Параўн. варшта́т, варста́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начы́нне ’інструменты, прылады’ (Яруш.), ’драўляны посуд; набор рамесніцкіх прылад, інструментаў’ (Нас.), начы́нье ’набор прылад’: начынье кросна ткаць (ТС), начы́ння, начы́не, начы́нё, начы́нё ’ўвесь посуд у хаце; інструмент’ (Сл. ПЗБ), начы́нёсталярны інструмент’ (навагр., Нар. словатв.), начэнё ’рамесніцкія прылады’ (Кліх), начэ́нясталярны інструмент’ (нясвіж., З нар. сл.), ’начынне, рэчы’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел. начине ’сукупнасць прадметаў, прыналежнасць якога-небудзь ужытку; посуд рознага прызначэння; рамесніцкі інструмент’ (Дасл. (Гродна), 121), укр. начи́ння ’посуд; інструмент, прылады; частка кроснаў’, польск. naczynie ’ёмістасці, посуд; прылады, інструменты’, чэш. náčiní ’рамесніцкія прылады; кухонны посуд’. Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 94), ст.-бел. начинье (начынье) ’прылада, інструмент’ (з пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. naczynie ’тс’; улічваючы геаграфію, хутчэй можна гаварыць пра арэальную інавацыю, цэнтр якой знаходзіўся, відаць, на чэшскай моўнай тэрыторыі (параўн. ст.-чэш. náčiní ’інструмент; посуд’). Да чын ’спосаб’, параўн. такім чынам ’так, такім спосабам’, паралельнае да надоба, надобʼе ’хатнія рэчы, прылады’ (славен. dob ’спосаб, рад’), параўн. балг. на́чин ’спосаб’ і інш., першапачаткова ’рэчы, што прызначаюцца для пэўнага спосабу працы; адпаведным чынам выкарыстоўваюцца’, гл. Махэк₂, 387; Брукнер, 82. Маг. начы́ньня ’вантробы’ (Бяльк.), фармальна тоеснае разгледжаным словам, мае іншае паходжанне: ад начыня́ць, чыні́ць ’фаршыраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сталю́га ‘прыстасаванне для распілоўкі бярвёнаў на дошкі; высокія козлы’, ‘сталярны варштат’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Некр., Ян., Выг., Бір. Дзярж., Сцяцко Сл.), ‘мальберт’ (Гарэц.), ‘бандарскі станок, на якім апрацоўваюць стругам абручы, клёпкі’ (Янк. 1, Гарэц.; рагач., Арх. ГУ), столю́га, штолю́га ‘станок для апрацоўкі клёпак’ (ТС), сталю́жкі ‘козлы’ (Скарбы), сталю́гі ‘падмосткі пад стог’ (талач., ДАБМ, камент., 877). З польск. staluga, sztaluga ‘драўляная падстаўка, штатыў, козлы і пад.’, што з ням. Stellage ‘рыштаванні; стэлаж’ з прыстасаваннем суфікса па тыпу żegluga ‘суднаходства’ (Брукнер, 512–513). Гл. Кюнэ, Poln., 99; Нававейскі, Zapożyczenia, 105, 171. Ст.-бел. сталюга, столюга (XVII ст.) з ст.-польск. staluga (Булыка, Лекс. запазыч., 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярста́ць1 стаўб. ’ткацкі станок’, карэліц. ’варштат’ (З нар. сл.), палес. вэрста́тʼ, вэрста́цʼ (Уладз.), укр. палес. верста́ть ’ткацкі станок’. Да варста́т (гл.). Канцавое ‑ць‑ — вынік другаснага змякчэння (Карскі, 1, 350), магчыма, пад уплывам слова з той жа семантычнай групы стацівы ’бакавая частка красён’. Параўн. таксама ст.-рус. верстатьсталярны варштат’ (1686 г.).

Вярста́ць2 (паліграф.) ’размяшчаць набор паводле старонак’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе верста́ть ’тс’ узнікла лексіка-семантычным шляхам на базе дзеяслова верстать ’выраўноўваць’ (Фасмер, 1, 300; Шанскі, 1, В, 64); параўн. верстать: сіб. ’размяркоўваць’, вяц. ’дзяліць раллю’, алан., кастр. ’выраўноўваць’, валаг. ’абрэзваць, выраўноўваючы’; ’ставіць (салдат) у адзін рад’, ст.-рус. верстати ’размяркоўваць, уключаць, ахопліваць падаткамі’; ’выраўноўваць’; ’вызначаць на службу’ (1577 г.), якія ўтвораны ад верста (гл. вярста́) і суф. ‑ати. Сюды ж вярста́цца, вярста́тка (БРС, КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)