срамота́ ж., разг. сарамата́, -ты́ ж., со́рам, -му м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
нязвы́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нязвычнага. Нешта гняце.. [Валодзю]: ні то сорам, ні то нязвычнасць становішча, у якое ён трапіў. Федасеенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сарамата́ ’патаемныя часткі цела’ (Сл. ПЗБ), соромота́ ’палавыя органы’ (ТС), сарама́ценне ’тс’ (Байк. і Некр.), сарама́та ’сорам, ганьба’, сарама́ціць ’дакараць, выклікаючы пачуццё сораму’, ’ганьбіць, няславіць’ (КЭС). Да сорам.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ По́сарам ’сарамнавата’ (Нас.), параўн. укр. посоромити ’выставіць на сорам’, польск. posromić ’зняважыць, зняславіць, выставіць на сорам’, ст.-польск. posromać ’прысароміць’. Адвербіялізаванае > Тварэнне ад пасароміць ’пасарамаціць; зняславіць’, гл. сорам. Падобным чынам у кантэксце адвербіялізаваўся польск. wstyd ’тс’. Прыстаўка па‑ надае значэнне меншай ступені праяўлення якасці, параўн. no‑мала ’малавата’, по‑многа ’мнагавата’, по‑ценко ’танкавага’ (Нас.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
зазо́рI м. (стыд) разг. со́рам, -му м., га́ньба, -бы ж.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
асаро́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.
Паставіць у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. [Патапавіч:] — Гэты мой сваток Саладуха асароміў усіх нас тым свінарнікам. Кулакоўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
саро́мецца, -еюся, -еешся, -еецца; незак.
1. Адчуваць сорам, няёмкасць за свае ўчынкі, паводзіны і пад.
С. расказаць пра сваю віну.
С. свайго бруднага адзення.
2. Бянтэжыцца, канфузіцца.
С. незнаёмых людзей.
С. пець.
Не трэба с. сваіх слёз.
|| зак. асаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца (да 1 знач.) і пасаро́мецца, -еюся, -еешся, -еецца.
Дзяцей бы пасаромелася!
Пасаромеўся позна званіць сябру.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Пасарамаці́ць ’пасароміць’ (ТСБМ). Са ст.-польск. posromacać ’ганьбіць, зневажаць’, якое было ўспрынята з паўнагалоссем, як сорам (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пасрэ́днасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць пасрэднага. Пакуль .. [Малышаў] тоіць ад сябе гэтыя думкі аб сваёй пасрэднасці, бо перад чыстымі імкненнямі дзяцінства яны ўганяюць у сорам. Хадановіч.
2. Разм. Бясталентны, няздатны чалавек.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сарамата́, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.
Разм.
1. Сорам, ганьба. [Ахрэм:] — Вунь бачыш?.. Новы старшыня ў сані ўпрогся, сарамата якая! Краўчанка.
2. Пачуццё маральнай адказнасці за свае паводзіны, учынкі. Страціць сарамату.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)