смяшы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Усмешка, вясёлая іскрынка (у вачах).

С. ў рот папала (пра смяшлівы настрой, пра жаданне ўвесь час смяяцца; жарт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папасмяя́цца, -мяю́ся, -мяе́шся, -мяе́цца; -мяёмся, -меяце́ся, -мяю́цца; -ме́йся і папасме́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., з каго-чаго і без дап. (разм.).

Смяяцца доўга, неаднаразова.

Было з чаго там п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыво́т, -вата́, М -ваце́, мн. -ваты́, -вато́ў, м.

1. Частка цела ў чалавека і жывёл, у якой размешчаны органы стрававання.

Боль у жываце.

2. Страўнік, кішэчнік (разм.).

Купіць лякарства ад жывата.

Благому жывату і пірог шкодзіць (прыказка).

Жывот падцягнула (безас.) — захацелася есці.

Качацца жыватом (разм.) — хварэць на жывот.

Падарваць жывот (жываты) са смеху — моцна смяяцца, аж заходзіцца.

Плячысты на жывот (жарт.) — ахвотнік паесці.

Хватацца за жывотсмяяцца да знямогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рагату́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто любіць смяяцца, рагатаць.

|| ж. рагату́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х; ласк. рагату́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

Раскрываючы губы, агаляць, паказваць зубы.

Скаліць зубысмяяцца, рагатаць (разм., неадабр.).

|| зак. аска́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены (да 1 знач.) і вы́скаліць, -лю, -ліш, -ліць, -лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скі́рыць, скі́рыцца: скірыты (зубы)смяяцца, насміхацца’ (брэсц., пін., З нар. сл.), скы́рытысасмяяцца’ (Сл. Брэс.). Гл. ске́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іржа́ць і (пасля галосных) ржаць, (і)ржу́, (і)ржэ́ш, (і)ржэ́; (і)ржы́; незак.

1. Пра каня: падаваць уласцівы каню голас.

2. Гучна смяяцца, рагатаць (разм.).

|| наз. іржа́нне і (пасля галосных) ржа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рагата́ць ’гучна смяяцца’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.; калінк., шчуч., астрав., Сл. ПЗБ), ’гагатаць’ (пра гусей) (рас., Сл. ПЗБ), ’іржаць’ (пра каня) (Нар. лекс.; ДАБМ, камент.), рагаце́цьсмяяцца’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), рогота́ты ’голасна смяяцца’ (Булг.), рогота́ць ’тс’ (ТС); рус. дыял. регота́ть ’гучна смяяцца’, укр. регота́ти, реготіті ’гучна смяяцца’, польск. rzegotać, rzechotać ’квакаць’, чэш. řehotati ’іржаць, хіхікаць’, славац. rehotať sa ’іржаць’, в.-луж. rjehotać ’іржаць, моцна смяяцца’, н.-луж. rjagotaś ’квакаць, трашчаць, іржаць’, славен. réga ’кваканне’, regetáti, rogítati ’квакаць’, серб. ре̏га, харв. rȅga ’гырканне сабакі’. Прасл. *reg(ot/ъt)‑ati. Далей звязана з бел. ры́гаць (гл.), чэш. říhati ’адрываць’. Гукаперайманне (Шустар-Шэўц, 2, 1219, 1225; Бязлай, 3, 145), ёсць спробы выявіць роднасць з рагаза́ ’сварка’, лат. rēdzêt ’злавацца’ (Фасмер, 3, 457). Гл. таксама рахтаць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарэ́зіць, ‑рэжу, ‑рэзіш, ‑рэзіць; незак.

Тое, што і гарэзаваць. Будуць дзеткі загараць, і гарэзіць, і смяяцца, і скакаць, і забаўляцца. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́рхаць², -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра з ноздраў.

Пырхаюць коні.

2. перан. Смяяцца, утвараючы гукі носам, губамі (разм.).

3. перан. Злавацца, выказваць незадавальненне чым-н. (разм.).

Чаго пырхаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́рханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)