Зяўно́, зяўна́, зя́ўны, зя́ўнісківіца, рот’ (Сл. паўн.-зах.). Утворана з суфіксам ‑н‑ (як калена, руно, ст.-слав. стьгно) ад зеў (< зяваць), гл. Славен. адназоўнікавы дзеяслоў zẹ́vniti ’зяваць’ указвае на магчымасць, што ‑н‑ было яшчэ ў прасл. мове. Літ. žiànos ’жабры’, дыял. ’рот, губы’ — роднаснае ўтварэнне. Параўн. зеўра з суфіксам ‑р‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жава́ла ’першая пара сківіц у ракападобных, мнаганожак, насякомых’ (ТСБМ). Рус. жва́ло ’тс’, серб.-харв. жва̏ло ’сківіцы’, чэш. арг. žválo ’цыгарка’. Відаць, новая тэрміналагічная калька рус. тэрміна ў бел., хаця ўтварэнне тыпу *žьva(d)lo магло існаваць у прасл. са значэннем ’тое, чым жуюць, сківіца’, укр. жувальця ’тс’. Абмежаванасць значэння і пашырэння — у карысць новага бел. утварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паду́ст ’рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ), дыял. таксама паду́ста. Рус. поду́ст, поду́с ’рыба з сямейства чабаноў’, укр. піду́ст, піду́ства ’рыба Chondrostoma nasis’, польск. podust, podusta, чэш. podousev, славац. podustva. Адсутнічае ў паўдн.-слав. м. Паводле Махэка (467), назва рыбы — гэта субстантываваны прыметнік *podusta (ryba) < usta, таму што верхняя сківіца больш тоўстая і доўгая, чым ніжняя. Гэта ж семантычная матывацыя ўжо ў Даля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

са́нкі, ‑нак; адз. няма.

1. Тое, што і сані; невялікія сані. [Камлюк:] — Садзіся, Піліпе, да мяне ў санкі, за дарогу абмяркуем сёе-тое. М. Ткачоў. Люблю, як санкі мчацца з плачам, Пісклявы гімн зіме заводзяць, А конь, падкуты чортам, скача, Нібы па шкле, па гладкім лёдзе. Чарот.

2. Невялікія сані для катання з горан, перавозкі грузаў уручную. Па дровы мы ездзілі з Юзікам і крадком вазілі на малых санках-коўзанках. Якімовіч. На канькі, на санкі, лыжы Зваў фанфарамі каток. А. Александровіч.

3. Спец. Рухомая дэталь некаторых машын і апаратаў, якая па знешняму выгляду нагадвае невялікія сані.

4. Разм. Ніжняя сківіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаро́нцы ’каменьчыкі ў страўніку птушак’ (брасл., Нар. словатв., 134), жаронцы, жаронкі ’страўнік у птушак, пуп’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. пск. жаронки, смал., пск., калін. жерёнки, кастр. жерновки́, калуж. жёрны ’птушыны страўнік’. Значэнне ’каменьчыкі…’ можа мець другасны народна-этымалагічны характар. Першасны, відаць, пераносны (па функцыі ’перамолвання’ ежы) ад жаро́н (гл.). Цікава ў гэтым плане, што ў дыялектах вядома рус. жерновки́ ’каменьчыкі ў рака каля страўніка’, польск. żarnaсківіца рака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жава́ць, жваць, жую. Рус. жева́ть, укр. жува́ти, польск. żuć, żwać, в.-луж. žuć, н.-луж. žuś, палаб. zavǎt, чэш. žvykati, уст. žváti, славац. žuť, žuvať, славен. žvekáti, žvečiti, серб.-харв. жва́кати, жва́тати, балг. жва̀кам, макед. џвака, жвака ’тс’. Ст.-сл. жьвати, жоуѭ. Прасл. *žьvati, *žujǫ (*zjьv‑) з і.-е. *g(i̯)eu‑, gʼ(i̯)eu‑ ’жаваць’ (Покарны, 400): літ. žiáunos, лат. żaũnasсківіца, жабры’, ням. kauen, англ. chew, новаіранск. ǰāvidan ’жаваць’. Фасмер, 2, 39–40; Шанскі, 1, Ж, 280; Траўтман, 372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зоб ’валлё, валляк’ (Бяльк. 3). Рус. зоб, укр. уст. зоб ’тс’ (Жэлях.), ст.-польск. zob ’корм для птушак’, чэш. zob ’корм для птушак’, славац. zob ’дзюба; дзёўбанне’, н.-луж. zob ’дзюба’, славен. zȏb ’цвёрды корм’, серб.-харв. зо̑б ’гатунак жыта, авёс (на корм)’, балг. зоб ’зерне для корму жывёлы’. Ц.-слав. зобь ’авёс’. Ст.-рус. зобъ ’корм’ (XII∼XVI стст.), ’валлё’ (XVII ст.). Прасл. zobъ ’корм’, zobati ’есці’. Параўн. літ. ė́beti ’есці’, лат. zebenieks ’мех з аўсом’, ст.-інд. já(m)bhate ’хапае’, ірл. gop ’рот, дзюба’, ням. Kiefer ’дзюба’, ст.-англ. cealfсківіца’. І.‑е. *gʼebh‑ ’дзюба, рот, есці’. Покарны (1, 382) сюды ж адносіць жабры (гл.). Шанскі, 2, З, 103; Фасмер, 2, 102; Махэк₂, 718; Скок, 3, 659–660; БЕР, 1, 650–651; Траўтман, 364.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́ні ’зімовая павозка на палазах’, са́нкі ’памяншальнае да сані’ (Касп., Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Шушк.), ’сківіцы; ніжняя сківіца’ (Бяльк., Гарэц.; арш., докш., КЭС; Шатал., Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом.), санькі ’санкі’ (Янк. 1), sanka ’часць плуга, па якой ён сунецца па зямлі’ (Тарн.), са́ннік ’майстар рабіць сані’ (Янк. 3., Гарб.), санны́к ’колькасць сена або саломы, што змяшчаецца на санках’ (Сл. Брэс., Клім.). Укр. са́ни ’сані’, са́нка ’полаз’, рус. са́ни, ст.-рус. сани, ст.-рус., ц.-слав. сань ’змяя’, польск. sanie, sanki ’сані’, sannice ’палазы’, в.-луж. sanje, н.-луж. sáne ’сани’, чэш. sáně ’сані; сківіцы, скула’, saň ’дракон, змей’, славац. sane ’сані’, серб.-харв. са̏они, славен. sanȋ, балг. са́нка ’сані’. Слова не вельмі яснага паходжання. Запазычанне з фін. cionne ’від саамскіх саней’ (Каліма, RS, 6, 82 і інш.) або набліжэнне да тат. čana ’сані’, казах. šana, манг. čana, бурац. sana ’санкі, лыжы’ (Радлаў, 4, 286; Рамстед — гл. Фасмер, 3, 556–557) адвяргаецца шэрагам аўтараў, якія схіляюцца да славянскага паходжання слова, гл. Фасмер, там жа з літ-рай. Звярталася ўвага на паралелізм значэнняў ’сані, санны полаз’, ’змяя’ у слова сані і полаз ’санны полаз, змяя’. Узнаўляецца прасл. *sanь (Шустар-Шэўц, 2, 1269) або *sani (Махэк₂, 537; Сной₁, 554). Агульнай назвы для саней у індаеўрапейскай мове няма. Найбольш пераканаўчым лічыцца параўнанне з літ. šónas ’старана’, лат. sãns ’тс’, першапачаткова ’рабро’. Сувязь з грэч. σανίς ’паля; бэлька, тоўстая дошка’ лічыцца сумніцельнай. Гл. Зубаты, AfslPh, 16, 416 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 804 і наст.; Траўтман, 298. Абаеў, 1, 398 параўноўвае слав. словы з асец. з̌опуд̌/сопӕд̌ ’сані; сківіца’. Гл. яшчэ БЕР, 6, 476–478; Борысь, 538.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́бры, жабры ’жабры’ (Нас., Бяльк., Шат.), зя́бры (Касп., Яўс.), шчы́бры (Нас.). Рус. жа́бры, паўд. зя́бры ’жабры, сківіцы’, укр. зя́бра, жа́бри ’жабры; гакі на восцях’, балг. дыял., макед. жабри, славац. žiabre, чэш. (< рус. Махэк₂, 721), в.-луж. (запазычанае, паводле Пфуля, 1039) žabra. Шанскі (1, Ж, 272) лічыць верагодным суфіксальнае (з суф. ‑r‑) утварэнне ад той самай асновы, што жа́ба ’рот, горла > хвароба рота, горла’, роднаснае ням. Kieferсківіца’ (Хірт, BB, 24, 258), авест. zafarə ’рот, зяпа’ (Махэк₂, 721). Паводле Фасмера (2, 31), апошнія параўнанні недастаткова абгрунтаваныя. Міклашыч (405) параўноўваў з літ. žióbris, žiobrỹs ’рыба Abramis vimba’, што няпэўна фанетычна і семантычна. Патабня (РФВ, 4, 210) выказваў думку пра сувязь з губа і ст.-інд. jámbhatē ’хапае’, што мала верагодна. Параўн. яшчэ літ. žeberúoti ’лавіць восцямі’, žebérklas ’восці, гарпун’ у сувязі з укр. значэннем. Ці не звязана з жаваць (гл.)? (І.‑е. *gi̯eu‑ магло атрымаць падаўжэнне ‑r‑, *u̯ > w > b). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скула́ ‘гнойны нарыў, фурункул’ (Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сцяшк., Сержп., ЛА, 3), ‘нарыў, фурункул’, ‘залатуха’ (Сл. ПЗБ), ‘нарыў’, ‘нарасць на дрэве’ (ТС), скула ‘гнойны нарыў, фурункул’ (ТСБМ, Ласт., Растарг.; ашм., Стан.; Варл., ЛА, 3, Клім.), ‘рожа (хвароба)’ (Бес.), ‘нарыў’, ‘залатуха’, ‘трахома’, ‘прыступ эпілепсіі’ (Сл. ПЗБ), ‘выступ на твары, ягадка’ (ТСБМ, Сцяшк.). Укр. ску́ла ‘скула, шышка на целе’, рус. скула́ ‘косць чэрапа’, дыял. ‘пухліна, фурункул’, польск. skuła ‘скула, нарыў, хвароба горла’, дыял. ‘хвароба капыт у кароў і свіней’, чэш. skula, skulina, škulina ‘шчыліна, адтуліна’, славен. skȗla ‘нарыў, хвароба капыт’, серб.-харв. skȕla ‘нарыў, кароста, хвароба капыт’, балг. скула ‘рана, язва’, ску́ли ‘прышчы, нарывы, струпы’ і ‘косці чэрапа’, макед. скуласківіца, ягадка’. Этымалагічныя версіі спрэчныя. Параўноўвалі з прасл. *skala, *skelina (гл. скала́1, шчыліна); гл. Праабражэнскі, 2, 315; Махэк₁, 450; Голуб-Копечны, 335, што Фасмер (3, 661) і Куркіна (Этимология–1971, 69–70) лічаць сумніўным па фанетычных прычынах. Няпэўная роднасць з літ. káulas ‘косць’ (Брукнер, ZfslPh, 4, 213). Паводле Куркінай (там жа), аднаго паходжання з *kyla ‘кіла’; ад і.-е. *(s)kōulā ‘гнуць, згінаць, быць выпуклым’, адкуль ‘пухліна, уздуцце, выпукласць’, але гэта не тлумачыць значэння ‘адтуліна; шчыліна’. Бярнар (Бълг. изсл., 272–273) лічыць, што значэнне балг. скула ‘рана, язва’ семантычна аб’ядноўвае значэнні ‘скула’ і ‘шчыліна’. Ільінскі (РФВ, 78, 200) і Скок (3, 272) мяркуюць аб роднасці са с.-в.-ням. schiel ‘трэска, адломак’, што таксама спрэчна. Следам за Ільінскім Коген (Запіскі 2, 1, 237) узводзіць слова да і.-е. *skoul‑ як варыянта *skeu̯el‑, прыводзячы ў якасці паралелі рус. выль ‘гуля, шышка’ < і.-е. *ūl‑, параўн. лац. ulcus ‘балячка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)