Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
скі́віца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.
1. Кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.
Верхняя с.
Ніжняя с.
2. Пласцінка са штучнымі зубамі, зубны пратэз.
Устаўная с.
|| прым.скі́вічны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скі́віцаж., анат. че́люсть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скі́віца, ‑ы, ж.
1. Кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы. Васіль апусціў вочы, старанна запрацаваў сківіцамі, перажоўваючы хлеб.Шамякін.Мікульскі сціснуў сківіцы, каб не застагнаць.Місько.// Верхняя або ніжняя частка твару ці морды, дзе знаходзіцца гэтая косць. Асноўнай зброяй шчупакоў з’яўляюцца вострыя і шматлікія зубы-іклы, якімі літаральна ўсеяны іх ніжнія сківіцы.Матрунёнак.Цялушка, чакаючы, каб яе пачухалі пад сківіцаю, трасе галавою і выцягвае морду.Колас.// Пра шчаку наогул. [Павел] ляжыць ніцма пад ядлоўцавым кустом і, абапёршыся валасатымі сківіцамі на рукі, глядзіць у зямлю.Кулакоўскі.
2. Пласцінка з штучнымі зубамі, зубны пратэз. Камандзір, не вітаючыся, хутка падышоў да мяне і, злосна агледзеўшы з галавы да ног, гаркнуў так, што ледзь не вывалілася ўстаўная верхняя сківіца зубоў.Гурскі.//перан. Дэталь механізма, якая служыць для захоплівання або раздрабнення чаго‑н. Каля Дома афіцэраў два магутныя экскаватары выгрызалі сваімі стальнымі сківіцамі гару.Паслядовіч.Мы спыняемся перад машынай з магутнымі сківіцамі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скі́віцажанат Kíefer m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Скі́віца, мн. л. скі́віцы ‘кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы; пашчэнкі’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; віл., Стан., ТС, КЭС, Дразд., ЛА, 3), ‘выпукліна пад вокам ягадка’ (Ласт.), ‘зубны пратэз’ (ТСБМ), скі́выца ‘сківічная косць’ (Дразд.; узд., КЭС), скі́біца ‘скронь’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), скі́віцы ‘пашчэнкі’ (ЛА, 3), ські́ва ‘пашчэнка’ (Дразд.), skíwicy ‘ніжняя сківіца каня’ (Тарн.), сківіца ‘шула’ (В. Адамчык, Маладосць, 1993, 10, 156). Беларуска-ўкраінская лексіка-семантычная ізалекса, параўн. укр.дыял.скі́віца, ски́віца, скʼі́вʼца ‘сківіца’, гл. Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 63–64. Слова няяснага паходжання. Мартынаў (Лекс. Палесся, 11) прапануе дастаткова позняе запазычанне з усходнебалтыйскіх гаворак; дакладная крыніца не выяўлена, параўноўваецца з лат.šķieva ‘трэшчына ў дрэве’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 182) лічыць слова старажытным (мяркуемае прасл.*skyvica), аднак падкрэслівае яго ізаляванасць. Аўтары ЕСУМ (5, 271) адносяць укр.ски́виця да запазычанняў з беларускай мовы, звязваючы яго з скіба (гл.). Хутчэй да ківа́ць (гл.), параўн. качкі́ ‘пашчэнкі’ (Растарг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сківіца; пашчэнка (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
че́люстьанат.скі́віца, -цы ж.;
вставна́я че́люсть устаўна́я скі́віца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)