*Макаве́рт, маковэ́рт ’мяла для расцірання маку, бульбы ці крухмалу’ (Бес., палес., З нар. сл.). Палескае. Складанае слова, утворанае ад мак і верт < прасл. vьrt > вярцець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамры́ць ’есці, жэрці’ (КЭС, лаг.). Складанае слова, першая частка якога гукапераймальная: гук [м] перадае змыканне губ (параўн. усх.-маг. му́мляць ’жаваць, есці’), другая — з літ. rýti ’жэрці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жывасо́л ’сок з салёнага мяса, сала’ (Шат.). Складанае слова паводле той самай мадэлі, што разнасол, дзе жывы‑ ў знач. ’што мае адносіны да жывёл’ (жывая прырода, жывы куток).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадаспа́д ’вадапад’ (Яруш.); ’месца, дзе вада ракі падае’ (Інстр. I). Складанае слова: вада + спадаць. Параўн. укр. водоспа́д ’тс’. Магчыма, паланізм у бел. мове: польск. wodospad, але серб.-харв. во̏допа́д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скалазу́б ‘насмешнік, рагатун’ (Бяльк.; карэліц., Жыв. НС; ашм., Стан.), скалазу́бы ‘чалавек, які часта шчэрыць зубы’ (Ян.). Складанае слова, параўн. рус. зубоскал ‘тс’ з адваротным парадкам элементаў. Гл. скаліць (зубы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухапа́йшчык ’батрак’ (Сцяшк. Сл.; калінк., Арх. ГУ). Складанае слова, у аснове якога, відаць, спалучэнне суха́я па́йка ’паквартальная аплата’ (гл. пай 1), параўн. польск. suche dni, myto kwartałowe ’тс’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарбано́ша ’скураная сумачка’ (Байк. і Некр.), торбано́шка, тырбано́шка ’скураная машна для грошай, якую носяць на поясе’ (Нас., Бяльк.). Складанае слова з торба (гл.) і насіць, ноша (гл.), параўн. механоша, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілахвост ’ліслівец, падлізнік’, віляхвост ’той, хто «віляе хвастом», падліза’ (Бяльк., Нас., Яруш.). Складанае слова: да віляць (гл.) і хвост (гл.) з пераносным значэннем. Блізкія ўкраінскія лексемы вилохвостець ’Podura villosa’ і вилохвостый.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кукаве́ркі ’галушкі’ (Жд. 2). Складанае слова. Першая аснова ўзыходзіць да кука 2 (гл.), якая формай нагадвае галушку. Другая аснова не выклікае пэўных асацыяцый. Ці не да вавёркі (гл.)? Магчыма, таксама кантамінацыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сенажа́рнік ‘месяц ліпень’ (Сцяшк. Сл.). Складанае слова з се́на (гл.) і жа́рыць — тут ‘прыпякаць, смажыць, пражыць’, параўн. разм. сонца жа́рыць (= пячэ), аформленае суфіксам ‑нік, і тлумачэнне: (“заўс’оды су́шаць і звоз’ац’ с’е́но”).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)