са́днить несов.

1. (делать ссадины, царапать) дра́паць, цара́паць, драць;

2. безл. (болеть от ссадин, ожогов) шчыме́ць; (печь) пячы́; (зудеть) свярбе́ць;

в го́рле са́днит у го́рле шчымі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Свярбі́га, свербі́га ‘тс’ ‘свірэпа звычайная, Barbarea vulgaris R. Br.’ (Дэмб. 1; маг., Кіс.; Гарэц., Касп.). Укр. сверби́га ‘свярбігуз, Bunias orientalis’, рус. сверби́га ‘тс’ і ‘палявая гарчыца’. Ад асновы сверб‑ з суф. ‑іг(а); гл. Праабражэнскі, 2, 257. Паводле Мяркулавай (Очерки, 81), у дзеяслове ад кораня сверб‑ заключана і значэнне ‘драць’, якое перадае смакавае адчуванне ад гэтых горкіх раслін. Гл. свярбець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́ніць ‘пацерці звітую вяроўку, каб зрабіць яе больш мяккай’, ‘трапаць абутак, адзежу; зношваць збрую’ (Нік. Очерки), сьму́ніць ‘церці, выціраць’, сюды ж асму́ніць ‘абсмыгаць, абцерці, абтрапаць’ (Ласт.). Параўн. рус.-ц.-слав. присмѧнѫти ‘прывянуць’, присмѧдитисѧ ‘прыгараць’. Вытворнае ад прасл. дыял. *smǫditi ‘паліць, капціць, вэндзіць’, якое лічыцца фанетычным варыянтам *svǫditi ‘тс’, суадноснага з svęděti ‘быць высушаным, знаходзіцца ў гарачыні’, што ўзыходзіць да і.-е. *(s)u̯endh‑ ‘памяншацца, убываць, вянуць’. Змена sv > sm пад уплывам слоў тыпу смала, смага (гл.). Параўн. укр. дыял. сму́дитися ‘смажыцца, пражыцца’, польск. smądzić ‘вэндзіць’, swędzićсвярбець’, smędzić się ‘ледзве гарэць’, в.-луж. smudźić ‘смаліць’, н.-луж. smuźiś ‘абпальваць, смаліць’, чэш. smouditi ‘паліць, капціць’, славац. smudiť ‘чадзіць, капціць’, серб.-харв. сму́дити ‘смаліць; абпальваць’, славен. smoditi ‘паліць, прыпальваць’, балг. смъдя́свярбець’, макед. смади ‘абпальваць’, роднасныя ст.-англ. swindan ‘знікаць, прападаць’, ням. schwinden ‘тс’. Гл. Глухак, 567; SEK, 4, 330; Бярнар, Бълг. изсл., 265–266; Шустар-Шэўц, 1324; ЕСУМ, 5, 330–331. Параўн. смурыжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хацецца, жадацца, прагнуцца, памыкаць, нецярплівіцца, нецярпецца; карцець, рупіць, падмываць (разм.); свярбець (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пры́шчыць1 ’сушыць; пячы, грэць на гарачым; пражыць, смажыць; скварыць’, пры́шчаны ’высушаны’ (стаўб., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; карэліц., зэльв., бярэз., лід., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пячыся, грэцца на вельмі гарачым; пражыцца’ (стаўб., З нар. сл.; ТСБМ), ’пакрывацца пупырышкамі (пра аладкі)’ (ст.-дар., Жыв. НС), пры́шчыцца ’пачынаць кіпець’ (Варл.). Укр. при́щити ’пячы’. Гл. пры́сак, прыску пры́скаць. Дзеяслоў утвораны ад асновы цяп. часу дзеяслова *pryskati. Беларуска-ўкраінская семантычная ізаглоса.

Пры́шчыць2 ’шчымець, свярбець, часацца; пячы (пры адчуванні запаленчага працэсу на скуры)’ (Сцяшк., Скарбы), прышчэ́ць ’пячы, балець’ (маст., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пакрывацца прышчамі’ (ТС). Да прышч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сверб ‘адчуванне казытлівага нервовага раздражнення, якое выклікае пачухванне’, ‘нецярплівае жаданне, турбота’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), сьверб ‘раздражненне скуры’ (Касп., Бяльк.), свербёта ‘тс’ (Нас.). Укр. сверб, свербо́та, свербля́чка, рус. сверб, польск. świerzb, каш. sverb ‘тс’. Аддзеяслоўны дэрыват ад свярбець (гл.), больш позняе, з прычыны таго ж галоснага ў корані, чым слова з аблаутам: укр. дыял. сво́ріб ‘кароста’, рус. дыял. сво́роб, серб.-харв. свра̑б, балг. свраб ‘кароста’, ст.-слав. сврабъ. Прасл. *svorbъ; гл. Фасмер, 3, 573; Махэк₂, 598, Мяркулава, Этимология–1970, 169. Падрабязна аб *svьrběti, *svorbъ і сверб Младэнава, Этимология–1988–1990, 49–50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́піць ’хмурыць (бровы)’ (ТСБМ, ТС), ’хмурыць, моршчыць, сцягваць’ (Нас.), су́піцца ’пахмурна ссоўвацца (пра бровы)’, ’хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Ласт.), ’хмурыцца, змрачнець’ (ТС), ’паколваць і свярбець’ (мсцісл., З нар. сл.), моро́з су́піць ’адчуванне моцнага холаду’ (КСТ), су́піць холадам ’стан хворага, калі цела працінае холад’ (чач., ЖНС). Укр. су́пити, рус. су́пить ’хмурыць’, польск. sępić ’тс’, чэш. posupný ’хмуры’. Традыцыйна выводзіцца ад суп2 (гл.), паколькі ў гэтай птушкі нібы хмуры позірк, так ужо Міклашыч, 315; гл. Фасмер, 3, 48, 804; Махэк₂, 477; ЕСУМ, 5, 593. Аднак канцэнтрацыя ўвагі ў народнай мове на знешніх адчуваннях (мороз супыць яйцо, Нас.) дазваляе звязаць з харв. sȕpica ’дробны выраст на скуры’, якое Борысь (Etymologie, 408–409) выводзіць са *ščuplъ ’дробны, тонкі’ (гл. шчуплы, шчыпаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чеса́ться

1. (чесать себе волосы) разг. часа́цца;

2. (чесать себе какую-л. часть тела) чу́хацца;

соба́ка че́шется саба́ка чу́хаецца;

3. (зудеть) свярбе́ць;

спина́ че́шется спі́на свярбі́ць, пле́чы свярбя́ць;

4. страд. часа́цца; чу́хацца; см. чеса́ть 1, 2;

че́шутся ру́ки ру́кі свярбя́ць;

язы́к че́шется язы́к свярбі́ць;

чеса́ть языки́ языкі́ аб зу́бы біць; зво́ды зво́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)