Слабо́дасвабода, воля, вольнасць’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Сержп., Мал., Ян., Янк. 1, Выг., Сл. ПЗБ, ТС), ‘свабода’, ‘адпачынак’ (Сл. ПЗБ), слабода і слабада ‘воля, вольнасць’ (Пятк. 2), слобо́дасвабода’ (ТС). Укр. слобода́, рус. дыял. слобо́да, ст.-рус. слобода, чэш. дыял. sloboda, славац. sloboda, серб.-харв. слобо̀да, славен. slobóda, балг. слобода́ ‘тс’, макед. слобода. Паводле БЕР (6, 884–886), ужо прасл. *sloboda. Супраць праславянскага характару Фасмер (3, 672–673), таму што засведчаныя прыклады ўсе даволі познія. З *svoboda (гл. свабода) у выніку дысіміляцыі vb > lb; гл. Фасмер, там жа; Гуер у Махэка₂, 597; Міклашыч, 332; Праабражэнскі, 2, 322–323; Младэнаў, 591; Сольмсен, РФВ, 49, 51. Трубачоў (История терм., 171) дапускае магчымасць пераходу v – l на стадыі існавання v як сананта . Борысь (Czak. stud., 44) на падставе харв. чак. slobaсвабода’, якое выводзіцца з *svobа ‘тс’, мяркуе, што дысіміляцыя павінна была адбыцца вельмі рана, пакуль захоўвалася білабіяльная вымова v. Іншыя аўтары лічыліся з уплывам кораня *slav‑ (гл. слава, славянін), гл. Атрэмбскі, LP, 1, 143; таксама *slabъ (гл. слабы), гл. Брандт, РФВ, 24, 184; ЕСУМ, 5, 305–306. Карскі (1, 341) сумняваецца ў фанетычным характары змены і далучаецца да меркавання Брандта, адзначаючы даўні яе характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́ля, -і, ж.

1. Здольнасць ажыццяўляць свае жаданні, пастаўленыя перад сабой мэты.

Сіла волі.

Выхаванне волі.

2. да чаго. Свядомае імкненне да ажыццяўлення чаго-н.

В. да перамогі.

3. Жаданне, патрабаванне.

Дыктаваць сваю волю.

Апошняя в. (запавет).

4. Улада, права.

Гэта ў тваёй волі.

Ваша добрая в. або в. ваша (рабіце, як лічыце патрэбным). На волю лёсу (без падтрымкі, дапамогі, нагляду).

5. Свабода ў праяўленні чаго-н.

Даць волю пачуццям.

Рукам волі не давай (не біся).

6. Свабода, незалежнасць; проціл. няволя.

Змагацца за волю і незалежнасць народа.

7. Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення.

Выйсці на волю.

Выпусціць жураўля на волю.

8. Прастор, прыволле.

Тут дзецям в.

|| прым. валявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 4 знач.).

Валявыя рашэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правады́р, ‑а, м.

1. Ідэйны, палітычны кіраўнік (партыі, класа). І гэта зусім зразумела, Напісана чорным па белым: — Наш Ленін — свабода і мір, Працоўных усіх правадыр! Бялевіч.

2. Той, хто кіруе кім‑, чым‑н. (племем, войскам, атрадам і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фурма́нства, ‑а, н.

Занятак, прафесія фурмана. У Вялікім княстве Літоўскім татарам прадастаўлены былі ўсе грамадзянскія правы і свабода веравызнання. Яны выкарыстоўваліся для воінскай службы, займаліся агародніцтвам, садаводствам і фурманствам. Жураўскі. Афіцыйна ва ўправе.. [Антон] атрымаў дакумент на сваё фурманства і карыстаўся ім спрытна. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгарне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. разгарнуцца (у 5, 6 знач.); свабода дзеянняў, размах. [Сенька:] — Матрос з мяне — харошы матрос. Але не век жа мне шураваць вяслом.. Ніякага вялікага разгарнення чалавеку. Лынькоў. У кожнага былі свае думкі, якія не давалі разгарнення агульнай размове. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стымулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.

Паскорыць (паскараць) або ўзмацніць (узмацняць) ажыццяўленне чаго‑н. Стымуляваць развіццё раслін. Стымуляваць развіццё жывёлагадоўлі. □ Людзі працы ўмеюць пастаяць за плён сваёй працы, за свае здабыткі, за сваю свабоду. Бо толькі свабода стымулюе стваральную працу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыво́лле ’шырокае адкрытае месца; прастора’; перан. ’адсутнасць абмежаванняў; свабода, воля’ (ТСБМ), прыво́лье ’прыволле’ (ТС). Суфіксальныя ўтварэнні ад прым. прыво́льны, які ад во́ля; параўн. рус. приво́лье, укр. приві́лля ’прыволле, раздолле’. Сюды ж прыволіца ’тс’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасто́р, ‑у, м.

1. Свабоднае вялікае месца, абшар. Стэпавы прастор. □ Лес адшумеў, расступіўся: перада мною бясконцы ясны прастор. Скрыган.

2. перан. Свабода, раздолле. Прастор, чыстата, мякка і пах які духавіты. Лынькоў. Тут [на заводзе], спадзяваўся Андрэй, будзе большы, чым дзе, прастор для яго вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паслабаджа́ць ’аслабляць нацягнутае або туга завязанае, адпускаць’ (Юрч., Бяльк.), паслабадніць ’параскашнець, зрабіцца прастарней’, ’вызваліцца, мець вольны час’, ’адчуць сябе лепш’ (Юрч., Сл. ПЗБ). УтворанД ад слабода < свабода (гл.) і слабодны і прэфіксе па‑ са значэннем пашырэння дзейнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разво́йсвабода, прастор’ (Сцяшк.), ст.-бел. развой ’разгляд, вырашэнне (справы)’ (Ст.-бел. лексікон); рус. дыял. разво́й ’размотка, раскручванне’, польск. rozwój ’развіццё’ і пад. Ад разві́ць (гл. развіцца), як разбой (гл.) ад разбіць; відаць самастойныя ўтварэнні ў славянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)