свабо́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. У філасофіі: магчымасць праяўлення суб’ектам сваёй волі на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства.

Суадносіны свабоды і неабходнасці.

2. Дзяржаўная незалежнасць, суверэнітэт.

Барацьбіты за свабоду народа.

3. Адсутнасць абмежаванняў, якія звязваюць грамадска-палітычнае жыццё і дзейнасць грамадства або яго членаў.

С. выбару веравызнання.

С. слова.

4. Увогуле — адсутнасць якіх-н. абмежаванняў у чым-н., асабістая незалежнасць, самастойнасць.

Поўная с.

5. Стан таго, хто не знаходзіцца ў заключэнні, у няволі.

Выпусціць на свабоду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Свабо́да

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Свабо́да
Р. Свабо́ды
Д. Свабо́дзе
В. Свабо́ду
Т. Свабо́дай
Свабо́даю
М. Свабо́дзе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

свабо́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. свабо́да
Р. свабо́ды
Д. свабо́дзе
В. свабо́ду
Т. свабо́дай
свабо́даю
М. свабо́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

свабо́да ж., в разн. знач. свобо́да;

суадно́сіны ~ды і неабхо́днасці — соотноше́ние свобо́ды и необходи́мости;

заваява́ць ~ду — завоева́ть свобо́ду;

с. дру́ку — свобо́да печа́ти;

с. вы́бару веравызна́ння — свобо́да со́вести

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свабо́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Магчымасць ажыццяўлення чалавекам сваіх мэт і імкненняў на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства. У асаблівасці трэба адзначыць погляд Маркса на адносіны свабоды да неабходнасці: «неабходнасць сляпая, пакуль яна не ўсвядомлена. Свабода ёсць усведамленне неабходнасці». Ленін.

2. Адсутнасць палітычнага і эканамічнага прыгнёту, абмежаванняў у грамадска-палітычным жыцці і дзейнасці якога‑н. класа ці грамадства ў цэлым. Па гэтым гасцінцы панскія паліцыянты ганялі ск[а]ваную моладзь — барацьбітоў за свабоду народа. Брыль.

3. Дзяржаўная незалежнасць, суверэнітэт. Барацьба в’етнамскага народа супраць амерыканскай агрэсіі з’яўляецца выдатным прыкладам гераізму, стойкасці і мужнасці народа, які змагаецца за свабоду і незалежнасць. «Звязда».

4. Магчымасць дзейнічаць у якой‑н. галіне бесперашкодна, без абмежаванняў, забароны. Свабода гандлю. Свабода друку. Свабода слова. Свабода сходаў.

5. Асабістая незалежнасць, самастойнасць; адсутнасць залежнасці ад каго‑, чаго‑н. Капітан звярнуўся да іх з кароткім словам: — Салдаты, як камандзір ваш, я даю вам поўную свабоду: ідзіце, куды самі хочаце. Лынькоў. // Магчымасць рабіць, паступаць па сваёй волі; адсутнасць абмежаванняў у чым‑н. Удзень, як лекцыі канчалі, На рэчку хлопцы выбягалі Крыху пакоўзацца па лёдзе Ці так пабегаць на свабодзе, У снег залезці па калена. Колас.

•••

Дэмакратычныя свабоды — вызначаная законам магчымасць удзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны, сукупнасць усіх палітычных правоў грамадзян.

Свабода веравызнання — права грамадзян свабодна вызнаваць якую‑н. рэлігію або не прытрымлівацца ніякага веравызнання.

Даць свабоду каму-чаму — тое, што і даць волю каму-чаму (гл. даць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свабо́да ‘асабістая незалежнасць, самастойнасць; адсутнасць прыгнёту’ (ТСБМ), ‘св межаванняў’ (ваўк., Сл. ПЗБ), свобо́да ‘воля, вызваленне ад прыгону’ (ТС), сюды ж свабо́дная ‘нецяжарная’ (Ян.). Укр., рус. свобо́да ‘тс’, ст.-рус. свобода ‘незалежнасць’, ‘пасёлак, слабада’, польск., в.-луж., н.-луж. swoboda, чэш. svoboda, дыял. sloboda ‘вольнасць; халасцяцкі стан або дзявоцтва’, серб.-харв. свобо́да ‘вольнасць; мужнасць’, славен. svobóda, ‘воля, вольнасць; вызваленне’, балг. свобода́, макед. свобода ‘тс’, ст.-слав. свобода ’тс’. Прасл. *svoboda утворана ад асновы *svob‑, параўн. ст.-слав. свобьство ‘асоба’, якая працягвае і.-е. *su̯e‑bho‑, вытворнае ад займеннікавай асновы *su̯e‑ ‘свой’, з суфіксам зборнасці *‑oda і першасным значэннем ‘сукупнасць родзічаў, сваякоў’, г. зн. тых, якія жывуць сумесна. Сучаснае значэнне другаснае. Падрабязна гл. Трубачоў, История терм., 170. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 582–583; Шустар-Шэўц, 1392; БЕР, 6, 561. Махэк₂ (598, раней Зубаты, Studie, 2, 137) разглядае слова як *svo‑potъ ад ‘свой’ і *potъ ‘пан’, праеўрапейскага слова, што вельмі штучна. Сной₁ (625) *svoboda лічыць вытворным ад прасл. *svobodь ‘свабодны’ — на думку Трубачова (Фасмер, 3, 583), другаснага. Борысь (589) узнаўляе прасл. *svobodь і *svobodaсвабода, незалежнасць, вольнасць’ з рэдкімі суф. ‑odь/‑oda. Гэта дазваляе ўзнавіць прыметнік *svobъ ‘прыналежны да свайго племені, жывучы на сваёй зямлі, у сябе’ і назоўнік *svoba ‘стан сярод сваіх, вольнасць’ (Борысь, Czak. stud., 44). Гл. таксама Басай-Сяткоўскі, Słownik (353–354), дзе польск. swoboda замест swieboda лічыцца багемізмам. Паводле Бугі (Rinkt. 2, 617), слова знаходзіцца ў такіх жа адносінах да ст.-рус. собь ‘усё сваё, маёмасць, дабро’ (гл. собскі), як лат. svãlbs ‘вольны’ да ст.-в.-ням. selb‑ ‘сам’ (< і.-е. *selbho‑). Гл. таксама слабода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свабода, незалежнасць, самастойнасць, воля, вольнасць, вольніца, разгарненне; раздолле, разваротак (разм.); разгон (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разгарне́нне, -я, н.

1. гл. разгарнуцца.

2. Свабода дзеянняў, размах.

Ніякага разгарнення чалавеку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карт-бла́нш, нескл., м. (кніжн.).

Неабмежаваныя паўнамоцтвы, дадзеныя якой-н. асобе, поўная свабода ў дзеяннях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

веравызна́нне, -я, н.

Разнавіднасць якога-н. веравучэння ў спалучэнні з уласцівай яму абраднасцю.

Свабода веравызнання.

|| прым. веравызна́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)