Жаґрысаха’ (ґ выбухное). З літ. žãgrė (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саха́ты ’з галінастымі рагамі’, ’лось’ (ТСБМ). Рус. соха́тый ’тс’. Да саха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сахо́р ’жалезныя вілы для накідвання гною’ (ТСБМ, Янк. 1, Мат. Гом., Мат. Маг.), ’драўляныя вілы для гною’ (Шат., Бір., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк., Сержп.), сахо́р, со́хар ’тс’ (Клім.), саха́р, сахо́р, соха́р, сухары́ ’тс’ (Сл. Брэс.), ’саха ў будане’ (віц., Нар. сл.), сахі́расаха, слуп з развілінай уверсе’ (Касп.), ’саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 808), сахіры́ ’конусападобнае прыстасаванне з жэрдак для сушкі травы, бульбоўніка і да т. п.’ (Сл. ПЗБ). Укр. соха́р ’бервяно з развілінай, якое стаіць на плыту’, со́хур ’вілка для лоўлі рыбы зімой’, рус. дыял. сохры́ ’грубкі на лёдзе’, сохи́рь ’дрэва з развілкай’, польск. дыял. sochor ’жэрдзі’, в.-луж. sochor ’жэрдзь, рычаг’, чэш. sochor ’жэрдзь, якая служыць рычагом’, славац. sochor ’тс’. Прасл. *sochorъ, *sochyrъ. Ад *socha (гл. саха) з суф. ‑or, ‑yr; гл. Фасмер, 3, 730; Махэк₂, 565 і наст., Шустар-Шэўц, 2, 1331. Аб варыянтнасці суф. *‑or, *‑yr, славянскіх мовах гл. Варбат, Этымалогія–1974, 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́ла ’кол з дротам’ («Полымя», 1971, 10, 39); ра́лы ’раздвоены ствол дрэва’ (Янк. Мат.). Верагодна, пераасэнсаванае слова *оралосаха’ ад араць (гл.) з суфіксам ‑ло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасошча ’бэлька паміж слупамі ў восені’ (Касп.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ь]е з пера- і сошка < саха ’слуп, раздвоены ўверсе, на якім ляжыць кладзі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рача́ласаха ў студні з жураўлём’ (брэсц., ДАБМ, камент.). Параўн. серб.-харв. ра̏чва ’вілападобная галіна, расоха’, што, паводле Скока (3, 94), звязана з рачок, рак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́шкі, гл. саха; таксама ‘прымітыўны ткацкі станок’ (Шат., лун., Шатал.; ганц., Сл. ПЗБ), ‘часовая ўкладка лёну на полі’ (рас., Шатал.), г. зн. на сошках, на падстаўках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сахаві́лы ’драўляныя вілы для гною’ (ТС, Выг., Сл. Брэсц.), суховілкі ’тс’ (Жыв. сл.), ’вілкі з трыма зубамі’ (пін., Шатал.), ’палка з раздвоенымі канцамі’ (палес., Сл. ПЗБ), соховы́ла ’лапы драўлянай сахі, канцы якіх пераўтвараюцца ў ручкі’ (палес., Нар. лекс.). Беларуска-палеска-украінская ізалекса: параўн. укр. дыял., палес. сохові́ли ’драўляныя вілы для гною’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 18). Да саха і вілы (гл.), першапачаткова, мабыць, саха, г. зн. палка з раздвоенымі канцамі, якая ўжывалася замест віл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасахі́, посохі ’вугал ля печы, дзе стаяць вілы, качэргі’ (Нікан.). Зборны назоўнік ад посах, палес. посох ’кіёк’ (ТС), які праз рус. посох, ст.-рус. посохъ са ст.-слав. посохъ. Да саха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радло́ ’плуг акучваць бульбу’, ’акучнік’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл.), сюды ж радлава́ць, радлі́ць ’акучваць’ (там жа). Адаптаваны па націску (відаць, па тыпу вясло́, памяло́) паланізм. З польск. дыял. radłoсаха’. Параўн. ра́ла2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)