сто́ўпіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.
1. Сабраць у гурт. Стоўпіць кароў каля сажалкі.
2. Абл. Умясціць, утоўпіць. Хлопцы занеслі проста ў залу пяць мяшкоў арэхаў. Іх, шчыра кажучы, можна было стоўпіць і ў тры, але ж калі больш — неяк салідней. Дубоўка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск. pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус. пск. плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучина ’балотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пало́нік 1, ‑а, м.
Тое, што і апалонік 1. Словы ветэрынара ўзрадавалі хлопцаў. Яны збегалі да сажалкі, накапалі чар вякоў, налавілі палонікаў. І жаўтароцік крыху пажвавеў. Сіняўскі.
пало́нік 2, ‑а, м.
Тое, што і апалонік 2. Мужык узяў палонік, якім аладкі наліваюць, разоў дзесяць апусціў яго ў чыгунок, і той адразу апусцеў. Сергіевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
напаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.
1. на што. Параніць сябе, наткнуўшыся на што‑н. вострае. А ночы насталі цёмныя, так і глядзі, каб не напароцца вокам на яловы сучок, не праваліцца па пахі ў ваду. Карпюк.
2. перан. Разм. Сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. нежаданым, неспадзяваным. Тут навокал раскінуліся сажалкі, трэба было прайсці непрыкметна, каб не напароцца на варту. Чарнышэвіч. Гармата, якая плялася ўслед атрада карнікаў, зусім нечакана.. напаролася на партызанскую міну. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пераключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.
1. Аказацца пераключаным (гл. пераключыць у 1 знач.).
2. Перайсці на іншы від працы, змяніць галіну сваёй дзейнасці, пачаць дзейнічаць іначай. Цяпер уся рыбаводная брыгада пераключыцца на сажалкі, бо пара ўжо звярнуць на іх увагу. Чарнышэвіч. І зараз жа хлопцы пераключыліся на бадзёры тон. Карпюк.
3. перан. Накіраваць сваю ўвагу, думкі і пад. на што‑н. іншае. Як толькі маці выйшла, думкі Міколы пераключыліся на калгасныя справы. Кавалёў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Перамёт 1 ’рыбалоўная сетка з кручкамі, нацягнутая на калкі’ (ТСБМ; Крыв.), перэмёт ’доўгі шнур з некалькімі дзесяткамі кручкоў з нажыўкай, працягнуты на дне сажалкі’ (Дэмб. 2; Бяльк.; Крыв.); вядомы ва ўсёй Беларусі, апрача Зах. Брэстчыны — гл. Браім, Рыбалоўства, 80–81; (ТСБМ; Крыв.), рус. перемёт, переме́т ’тс’, ’вялікая рыбалоўная сетка, невад’, перемёта ’вялікая сетка, якая ставіцца ўпоперак ракі на калках’, перамёт ’моцная вяроўка, якой прывязваюць прут у ярме да рагача сахі’ (Смул.). Да пера- і мята́ць 1 (гл.) ’кідаць, закідваць, перакідваць праз раку’, параўн. укр. перемі́тка ’кладка’. Крукоўскі (40) мяркуе, што гэта запазычанне з рус. мовы ў сувязі з адсутнасцю ў народнай мове адпаведнага дзеяслова — цалкам мажліва.
Перамёт 2 ’памылка пры снаванні красён’ (Ян.). Да перамо́т (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
размя́ць, разамну, разамнеш, разамне; разамнём, разамняце; заг. разамні; зак.
1. што. Ціскаючы, расцерці на мяккую масу. Падышоўшы да самага краю сажалкі, Сяўрук уставіў вочы ў свежы вільготны чарназём пад нагамі, потым нагнуўся, узяў халодную тлустую грудку ў руку, размяў яе і чамусьці паднёс да носа. Кулакоўскі.
2. каго-што. Разм. Рухамі зняць анямеласць (з цела або яго частак). Ляжаць пад сенам было горача і нязручна, карцела паварушыцца, размяць анямелае цела. Новікаў. Але сяк-так прымайстраваўся Наш падарожны каля печы, Размяў крыху грудзіну, плечы. Колас. // Не даць застаяцца (каню).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
спуск в разн. знач. спуск, род. спу́ску м.;
спуск с горы́ спуск з гары́;
спуск шлю́пки спуск шлю́пкі;
спуск фла́га спуск сця́га;
спуск воды́ из пруда́ спуск вады́ з са́жалкі;
нажа́ть на спуск наці́снуць на спуск;
◊
не дава́ть спу́ска не дава́ць спу́ску;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
шляхе́тны, ‑ая, ‑ае.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — дваранскі, дваранскага паходжання. Апанас Сажалка, малады ў той час прадзед Міхася Сажалкі, лепшага друга і памочніка Сапегі, не зважаючы на свой шляхетны род, любіў бадзяцца з простымі валачобнікамі. Паслядовіч.
2. Уст. Знешне вытанчаны, высакародны, з вялікім пачуццём годнасці. Шляхетны тон. □ За ўсіх адказаў Змітрок Барташэвіч, саракагадовы халасцяк са шляхетнымі манерамі. Б. Стральцоў. // Які адпавядае існуючым нормам маралі. І не прыйшоў напэўна з тае прычыны, што падлоўчы не лічыў шляхетным пасылаць сына, не пабачыўшыся і не перагаварыўшы з настаўнікам, бо ён тут чалавек новы, незнаёмы. Колас. // Выхаваны, сумленны, высакародны. Шляхетная дзяўчына.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
спуск м.
1. род. спу́ску в разн. знач. спуск;
с. з гары́ — спуск с горы́;
с. шлю́пкі — спуск шлю́пки;
с. фла́га — спуск фла́га;
с. вады́ з са́жалкі — спуск воды́ из пруда́;
2. род. спу́ска (в оружии и т.п.) спуск;
наці́снуць на с. — нажа́ть на спуск;
3. род. спу́ска разг. шлюз (у мельницы);
4. род. спу́ска стол. фуга́нок;
5. род. спу́ска полигр. спуск;
◊ не дава́ць спу́ску — не дава́ть спу́ска (спу́ску)
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)