Со́пухасажа (у пячным коміне)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 3, З нар. сл., Жыв. сл., Нар. словатв., Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), ‘ліпучы бруд ад лучыннага і газнічнага дыму’ (Варл.), ‘вусце печы’ (ТСБМ), ‘комін, скляпенне коміна’ (Гарэц., Касп.), ‘чалеснікі печы’ (Шатал.), со́пух ‘цёплы дух ад печы’ (Сцяшк. Сл.), ‘сажа’ (Бяльк.), ‘брудная заношаная адзежына’ (навагр., Нар. сл.), ‘чалеснікі печы’ (Нар. словатв.), сапу́хасажа’ (Сцяшк., Сержп. Прык.), ‘засланка’ (Мат. Гом.), таксама сопсажа (ТС), со́па ‘тс’ (Сл. ПЗБ). З іншай суфіксацыяй сюды ж со́пат, со́пар ‘дым, сажа’ (Ласт., Нас.), со́пат ‘чалеснікі’ (ЛА, 4). Укр. со́пу́хасажа’, ‘чорная, як сажа, кашуля’, со́пух ‘чад’, рус. дыял. со́пуха ‘душнік у печы’, сопуха́сажа ў коміне або ў курной хаце’, польск. дыял. sopucha ‘прастор у хлебнай печы’, ‘сажа, чад’, ‘адтуліна коміна’, чэш. sopouch ‘комін’, ст.-чэш. sopúch, дыял. capouch, славац. sopuch, sopucha ‘тс’, славен. sópih, sopúh ‘дым, чад’. Ад *sopěti (гл. сапці) з суф. ‑uxa; гл. Праабражэнскі, 2, 357; Фасмер, 3, 720; Махэк₂, 567; ЕСУМ, 5, 355; Бязлай, 3, 290; SEK, 4, 344; Дзімітрова–Тодарава, Studia Etym. Brun., 3, 60 (< прасл. *sopuxъ, *sopuxa).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Соп, со́пасажа’. Гл. со́пуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́пат ‘дым, сажа’, ‘чалеснікі’. Гл. сопуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцюдзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Халодная вада. [Вада] ў адным месцы паспрабавала выйсці, у другім, у трэцім, пакуль непадалёку ад Сажа не прабілася сцюдзёнкай. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сапу́хасажа’ (Сцяшк. МГ), ’засланка’ (Мат. Гом.). Гл. сопуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капчу́рка ’газоўка’ (Яўс.). Відаць, у выніку кантамінацыі капцёлка і пячурка (ад абедзвюх вылучаецца сажа, копаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́паць, ‑і, ж.

Асадак дыму; сажа. Сцены ўнутры там-сям былі яшчэ задымлены, але збольшага дажджы ўжо змылі ўедлівую чорную капаць. Мележ. Слуп чорнага дыму падымаўся над лесам і слаўся па балоце густой копаццю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́гак ’хвароба злакавых раслін, сажа’ (ПСл). З рог1 у выніку пераносу значэння паводле падабенства. Параўн. рог ’спарыння, чорныя рожкі альбо матачныя рожкі’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сняце́й, снэтэ́йсажа (хвароба хлебных злакаў)’ (бяроз., Шатал.), сніце́й ‘тс’ (івац., Нар. сл.), снытэ́й ‘тс’ (пін., Кольб.; стол., Нар. лекс.), сняты́й, сніт ‘тс’ (палес., гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 76 і наст.), смяце́й, смяця́й ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), снітэ́й, снэтэ́й ‘тс’ (Сл. Брэс.). Укр. снить, сніті́й, сміті́й ‘тс’, польск. дыял. śnieć, в.-луж. sněc, snjeć, н.-луж. sněś, чэш. sněť, snět, серб.-харв. сни̏јет ‘тс’, смѐтлика ‘галаўня ў кукурузы’, славен. snẹ̑t, smet, smetljaj ‘галаўня ў збожжы’, балг. сне́тей ‘тс’. Прасл. *snětь, *snětъсажаМахэк₂ (564) лічыць звязаным з чэш. nítiti ‘распальваць агонь’, прасл. *gnětiti ‘запальваць’; гл. яшчэ Мяркулава (Очерки, 64), якая падкрэслівае натуральнасць семантычнага развіцца; ‘запаліць агонь’ → ‘абпаленае палена, галавешка’ → ‘раслінная сажа’; да семантыкі параўн. са́жа, рус. головня́, серб.-харв. га́ра, нова-в.-ням. Brand (ад brennen ‘гарэць’) ‘тс’. Менш верагодныя супастаўленні Шустара–Шэўца (1326–1327) з прасл. *snetъ ‘калода’ (гл. снет), а таксама рэканструкцыя прасл. *sъ‑gnětъ (Скок, 3, 297), супраць чаго Бязлай, 3, 279–280; гл. яшчэ Фасмер, 3, 698–699; Будзішэўска, Słown., 300; Міклашыч, 312; ЕСУМ, 5, 336–337.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йсы ’пісягі на кепска вымытай кашулі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), слова паходзіць ад літ. paišos ’плямы сажы’, параўн. paišaĩсажа, куродым’, pajšýti мазаць’. Субстратны балтызм?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)