распе́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распесціць.
2. у знач. прым. Які прывык да пяшчот; капрызны, распусны. [Нарыновіч:] — На жаль, яшчэ трапляюцца бацькі, якія хочуць трымаць апеку над дзіцем усё жыццё... У сем’ях такіх бацькоў вырастаюць захваленыя мамчыны дачушкі. Распешчаныя сыночкі. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разура́тнічаць, разура́тываць, разура́тывацца ’сваволіць, распуснічаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж разура́тны ’непаслухмяны’, ’бойкі, разбітны’, ’распусны’ (Ян.). Запазычана з рус. развра́тничать ’распуснічаць’. Параўн. розвора́тні, розвора́тны ’бязладны’ (ТС) з поўнагалоссем (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непотре́бный уст.
1. (ненужный) непатрэ́бны;
2. (неприличный) непрысто́йны; (развратный) распу́сны, разбэ́шчаны;
непотре́бные слова́ бры́дкія (непрысто́йныя) сло́вы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разду́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздурыць.
2. у знач. прым. Распешчаны; капрызны, свавольны. Даволі вострыя сутычкі Паўлінкі з бацькам выглядаюць толькі як свавольства адзінай і таму крыху раздуранай дачкі. Лужанін.
3. у знач. прым. Разбэшчаны, распусны. [Загорскі] пагарджаў суседзямі. Раздураныя бабы! Халуі! Пагарджаў іхнім цярпеннем, рабалепствам і поўзаннем перад моцнымі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Непутны́ ’разбэшчаны, непаслухмяны’ (Яўс.), непутньш ’малапутны, бесталковы’ (Бяльк., Янк. Мат.), нёпуць ’бязладны чалавек, шалапут’ (Мат. Маг.), непуцьцё ’шалапутны, распусны, бяспутны чалавек’ (мсцісл., З нар. сл.), ’недарэчнасць’ (Бяльк.). Да путны (гл.), шлях семантычнага развіцця дэманструе тураўск. нёпуць ’распусніца, бездараж’ і ’бесталковы чалавек’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́дший прил., уст.
1. (потерявший уважение) які́ стра́ціў пава́гу;
2. (развратный) распу́сны;
3. (пришедший в упадок) заняпа́лы;
4. см. па́вший 4.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непутёвый прост. (беспутный) шалапу́тны; (развратный) распу́сны; (бестолковый) бесталко́вы; (беспорядочный) бязла́дны; (взбалмошный) баламу́тны;
непутёвый челове́к шалапу́тны чалаве́к, шалапу́т;
непутёвая жизнь бязла́днае (бесталко́вае, пусто́е) жыццё.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рыск, рыскаўня ’цечка’ (кіраў., ЛА, 1), ваўкі рышчацца, рыску́юць ’гайнююць’ (кіраў., пух., ЛА, 1), ры́скаўня ’зграя сабак у пару спарвання’ (кіраў., НС), серб.-харв. ristati ’скакаць, бегчы’, ц.-слав. riskati ’скакаць, танцаваць’. Лічыцца запазычаннем са ст.-рус. ристати ’бегаць’, ’скакаць’, ’насіцца’ (Фасмер, 2, 204). Да прасл. *riskati (Этимология–1976, 24). Сюды ж рыскура́ства, рыскура́ство, рыскура́т ’распуста’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тнік ’распуснік’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тны ’распусны’ (слаўг., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распу́ста ’свавольны, раздураны, разбэшчаны, амаральны спосаб жыцця’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), ’той, хто распусціўся, свавольнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), роспу́ста ’тс’ (ТС); распу́ства ’распусны спосаб жыцця’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж распу́ставаць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.), разпустава́цца ’рассваволіцца’ (Растарг.). Дэвербатыў ад распусціцца ’паводзіць сябе непрыстойна, разбэсціцца’ (Бяльк.), што са спалучэнняў тыпу пусці́цца ў блуд ’пайсці ў блуд’, пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ і пад. Гл. пусціць, першаснае значэнне якога ’зрабіць вольным, вызваліць’ захавалася ў ст.-бел. распусты ’адпушчаныя або збеглыя сяляне’ (Гарб.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбазу́ліць, разбязу́ліць ’распесціць’ (Арх. Федар., Сцяшк. Сл.; ваўк., рагач., Сл. ПЗБ), разбазу́ліцца ’раздурэцца’, ’панадзіцца, звыкнуцца’ (гродз., ваўк., Сл. ПЗБ; Нас.), разбазу́лены ’распусны, разбэшчаны’ (Сцяшк. Сл.); параўн. рус. смал. разбезу́литься ’разбалавацца, раздурэцца’, што да базу́лить ’балаваць каго-небудзь’, базу́льнік, базу́ла ’свавольнік’. Здавальняючая этымалогія зыходнага *базуліць адсутнічае, параўн. бязула ’гультай’, (< без + ул‑), гл. ЭСБМ, 1, 437. Няпэўна. Магчыма, роднасныя з рус. дыял. базли́ть ’крычаць’, базло́ ’крыкун’, ’злы чалавек, падманшчык’, ’горла’, этымалогія якіх няясная. Сюды ж і разбазы́ляць ’разпесціць, раздурыць’ (Янк. Мат.). Магчыма, гэта запазычанне з літ. bỹzulioti ’зыкаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)