Рашке́пліваць ’расчэпліваць’ (Сл. ПЗБ). Імаверна, зыходнае *рас‑скепліваць ці нават *рас‑кепліваць, што да скепаць, гл. раске́п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стракі́ва ‘крапіва’ (Касп.; шуміл., Сл. ПЗБ; рас., Шатал.; Рам. 8; рас., полац., в.-дзв., глыб., ЛА, 1), стрэкі́ва ‘крапіва-жыгучка’ (віц., Кіс.). Да стрыка́ць (гл.), параўн. стрыку́чая крапіва́ ‘крапіва-жыгучка’ (ЛА, 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́спіл ’рэз’ (ПСл) — аддзеяслоўнае ўтварэнне ад рас‑піліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Раскарбава́ць, роскарбова́ць ’размеціць зарубкамі, памеціць’ (ТС). З рас- і карбаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капара́лка, кыпырилка ’матыка’ (рас., Шатал.) — кантамінаванае ўтварэнне ад капалка і капарнуць ’капнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераборка (піраборка) ’дашчаная перагародка ў хаце; канявая сцяна’ (бялын., докш., Янк. Мат.; Сцяшк. Сл.; Яруш.; Др.-Падб.; Гарэц.; рас., Шатал.; барыс., шуміл., кругл., ЛА, 4). Да пера- і браць (гл.) у значэнні ’аддзяляць частку’ (ТСБМ). Параўн. заборка ’тс’ (рас., Янк. Мат.), рус. дыял. перебира́ть ’перагароджваць’, переборка ’перагародка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рашчалі́ць ’расчапіць (рукі)’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, зыходнае *рас‑шчаліць, што да шчыліна, шчэлка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сілізна́ ‘агрэх (пры ворыве, касьбе)’ (лудз., Сл. ПЗБ; рас., ЛА, 5). З цэлізна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляну́ха 1 ’страва з бульбы і свежай капусты, забеленая малаком’ (полац., ушац., Нар. сл., Нар. лекс., Касп.; паст., рас., пух., Сл. ПЗБ; брасл., Бел. хр. дыял.). Да ляны́ (гл.).
Ляну́ха 2 ’прыступка каля ляжанкі печы’ (ушац., Нар. сл.; Касп.), лянушка ’пяколак (з боку печы)’ (рас., Шатал.; Касп.). Да ляны́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапа́к 1 (трыпа́к) ’барана-спружыноўка’ (рас., Шатал.; лудз., брасл., Сл. ПЗБ). З драпа́к ’спружыноўка’, якое з польск. drapacz ’від культыватара для рыхлення глебы’. Сюды ж трапа́чыць ’баранаваць спружыноўкай’, трапа́ч ’барана-спружыноўка’ (рас., Шатал.).
Трапа́к 2 (trepák) ’падстаўка, якая выкарыстоўваецца пры трапанні льну’ (шальч., Сл. ПЗБ; АБ, 9). Відаць, адаптаванае польск. trzepak ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)