Правароніць ’прапусціць, не выкарыстаць чаго-небудзь з-за няўвагі’ (ТСБМ). Рус. проворо́нить ’тс’. Ад варона ’варона; разявака, цюхцяй’. Апошняе значэнне ўсталявалася, магчыма, пад уплывам баек, адным з персанажаў якіх з’яўлялася варона.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разя́ва, разява́ка ’няўважлівы чалавек’ (ТСБМ), разе́ва, разёва, розя́ва, раззёва, роззя́ва ’хто няўважлівы’ (віл., шчуч., лід., дзятл., беласт., ваўк., Сл. ПЗБ; Скарбы, Сцяшк. Сл., ТС), разявёня ’разява’ (Янк. 2), разяво́н ’разява’ (Юрч.), разява́ка ’разява’ (брасл., Сл. ПЗБ), разяве́ня ’някемлівы’ (Сцяшк. Сл.), разява́ты ’някемлівы, нецямлівы’ (Янк.), разяво́нічка ’разява’ (Юрч. СНЛ). Ад разя́віць (гл.). Звычайна разглядаецца як вытворнае ад зява́ць (гл.). Непадаўжэнне ‑з‑ магчыма ў выніку дээтымалагізацыі слова. Або можна меркаваць, што быў нейкі корань *inąti, *jati. Такім чынам, утворана аналагічна да рус. рази́ня, якое з *orz‑ і *žinǫti (Фасмер, 3, 434).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тарбе́не, торбе́не н. р. ’целяпень’ (ТС). Ад торба (гл.) з семантыкай ’маларухомы, тоўсты чалавек’ і рэдкай суфіксацыяй, параўн. разявеняразявака’ (гл. разява). Адносна магчымага балтыйскага ўплыву ва ўтварэннях на ‑еня гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахалопіць ’перасаліць’ (Мік.), міёр. пірьхалопіць перастарацца, перабольшаць’ (Нар. сл.), мсцісл. піріхалопяівыць, піріхалдпывыць ’перабіраць меру’ (Юрч. СНЛ). Наўрад ці ўзыходзіць да грэч. άλς ’соль’. Хутчэй, звязана з салапякаразявака © якое, магчыма, з’яўляецца роднасным франц. salopę ’неахайны’, saloper ’партачыць, халтурыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

простофи́ля м. и ж., разг., пренебр. (дурак) ду́рань, -рня м.; (дура) дурні́ца, -цы ж.; (разиня) разява́ка, -кі м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ратазе́йразявака’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ротазе́й, ратазі́ня ’тс’ (Нас.), ратазе́іна ’тс’ (міёр., Нар. словатв.), ратазе́ў ’тс’ (Юрч. Вытв.). Параўн. рус. ротозе́й ’тс’, дыял. ротозёва ’тс’. Складанае слова з рот (гл.) і аддзеяслоўнага ‑зей (з варыянтамі) ад зяваць (гл.). Параўн. разява (гл.). Параўн. кампазіт з адваротным парадкам кампанентаў раззеўрат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раструха́нка ’растрапаная жанчына’ (Жд. 2), раструхонка ’тс’: раструхонка кудлы развесіла (Сержп. Прык.), раструха́йла (ръструха́йла) ’разявака, расцяпа’ (ушац., Нар. лекс.). Параўн. раструхну́цца ’разысціся, раз’ехацца’ (Ян.), растру́хівацца, растру́сываць ’растрасаць’ (Мат. Гом.), што да трух, трус (гл.), сюды ж расту́рханы, растру́ханы ’раскудлачаны’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама раструхан ’неахайна адзеты’ (Колас), растурха́н ’тс’ (карэліц., Жыв. НС), што, магчыма, звязана з наступным словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўге́ня ’запараная страва ці напітак з заквашанага цеста з жытняй мукі, саладуха’ (Сл. ПЗБ; докш., Янук.); сюды ж, магчыма, з метафарычным пераносам раўге́ша ’кулага’, ’няўклюдны чалавек; разявака’ (Касп.). Літуанізм з тыповым балтыйскім суф. ‑еня (літ. ‑iẽnė), ад літ. ráugas ’закваска’, ráugti ’квасіць’, параўн. rauginė/raugiẽnė ’гарох з кіслым цестам’, ’гатунак квасу’, ’каша на соладзе’. Падобнымі па ўтварэнні з’яўляюцца расаленя, крупеня, таўкеня (гл.). Гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 32; Анікін, Опыт, 261.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазе́па1 ’плакса, размазня’ (Янк. 3.; нараўл., Мат. Гом.), мазёпа ’капрызніца’ (ТС). Утворана ад мазаць (гл.) пры дапамозе суфікса з экспрэсіяй асуджэння ‑еп‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 39). Сюды ж мазэпка, мазэпчык ’мурза, хлопчык або дзяўчынка з брудным тварам’ (Нас.), мазэпа ’неахайны, нязграбны’, ’страшыдла’ (Нас., Чач.), а таксама мазепа ’непрыгожая, шыракатварая, з вялікімі рысамі твару жанчына’ (Растарг.) і мазэпа ’хара, морда’ (Мал.).

Мазе́па2, мазэпа (зневаж.) ’разява, разявака’ (стаўбц., Жыв. сл., карэліц., З нар. сл.) — да мазаць ’рабіць промахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каплаву́хі ’віславухі’ (паўд.-мін., З нар. сл.; Бір. Дзярж.; слуц., Працы, 6; Растарг.), укр. капловухий, каплоухий ’тс’, рус. н.-рас., кубан. каплоухий ’тс’, ’тупы’, ’дурнаваты’, пск., цвяр. каплоухразявака’, свярдл. ’з малымі вушамі’. Фасмер (2, 186) суадносіць з дзеясловам клепать, балг. клепне ’звісае (ляпаючы)’, чэш. klepiti, укр. клшгати ’ляпаць’ (параўн. укр. клапоўхий. клапкий ’віславухі’). ЕСУМ (2, 374) разглядае гэту лексему як складзеную з капель ’навушнік у шапцы’ і вухо ’вуха’. Магчымы, аднак, варыянт этымалогіі з кантамінацыяй лексем віславухі (або аблавухі) і лапавухі > *лаплавухі з наступным распадабненнем лл > кл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)