палупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Лупіць ​1 (у 1, 2 знач.) некаторы час.

2. Разм. Парваць, разарваць усё, многае. Палупіць паперу на дробныя кускі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разадраць, разарваць на дробныя часткі. Расшкуматаць кніжку. □ Узнялася такая калатня, што .. [жанчына] адскочыла ўбок, апасаючыся, каб раз’юшаны натоўп не расшкуматаў яе. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распаласава́ць ’разрэзаць’ (Цых.), параўн. чэш. rozplasati (obuv) ’разарваць, разадраць’. Да паласа (гл.), паласаваць ’разрываць, разразаць на палоскі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абарва́ць¹, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Сарваць што-н.

А. яблык.

2. што. Абабраць, пазрываць плады, ягады і пад.

А. яблыню.

3. што. Вырваць што-н.

А. пялёсткі рамонка.

4. што. Адарваць што-н. ад чаго-н.; моцна нацягнуўшы, разарваць.

А. фіранку.

А. электраправодку.

5. перан., што. Раптоўна і рэзка спыніць якое-н. дзеянне.

А. песню.

6. перан., каго. Перапыніць, прымусіць змоўкнуць каго-н. (разм.).

А. субяседніка.

7. што. Пашкодзіць, пакусаць; разарваць, кусаючы (пра сабак; разм.).

Сабака абарваў штаны.

Абарваць тэлефон (разм.) — часта, многа званіць па тэлефоне.

|| незак. абрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Расплата́цьразарваць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), росплата́ць ’распластаць, разгарнуць, разрэзаўшы ўздоўж’ (ТС), расплата́цца ’паваліцца і выцягнуцца’ (Варл.), ’расцягнуцца’ (люб., ЖНС). Гл. плата́ць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растарма́ха ’нехлямяжы, нязграбны чалавек’ (Ласт.), растармаха́ны ’раскудлачаны’ (Сл. ПЗБ), растармэ́ха ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл., Сл. рэг. лекс.), растармэ́ханы ’неахайны’, растармасі́цьразарваць, тузаючы’ (Нас.). Гл. тармасіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

Разм. Разарваць, разрэзаць на палосы, уздоўж. Кінуў [Раманка] палена, жыўцом распаласаваў на грудзях сарочку і пусціўся да ракі. Пташнікаў. Мяшкі хтосьці распаласаваў нажом. Паўлаў. // Нанесці глыбокую рану ў выглядзе паласы; рассячы, разарваць. Ледзь адбіўся ад .. [ваўкоў] Хвошч, дваім распаласаваў віламі жываты, а тады сам пакаўзнуўся ў лужыне. Лупсякоў. Як агледзець вокам, выхапіў [Зазыба] у канвойнага шаблю і пачаў секчы ёю з усяго пляча махноўцаў — спярша распаласаваў свайго канвойнага. Чыгрынаў. / у перан. ужыв. Залатым зігзагам маланка распаласавала неба. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак., што.

1. Разарваць або крыху падраць.

П. вяроўку.

П. адзенне.

2. перан., з кім. Адразу, рэзка спыніць (знаёмства, адносіны і пад. з кім-н.).

П. дыпламатычныя адносіны.

П. з ранейшымі сябрамі.

Жылы парваць (разм.) — надарвацца ад цяжкай працы.

|| незак. парыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разры́ў, -ры́ву, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

1. гл. разарвацца, разарваць.

2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.

Знайсці р. провада.

3. Перапынак, прамежак у часе.

4. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.

Р. паміж тэорыяй і практыкай.

5. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.

Балюча перанесці р. з сябрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Расчахну́ць, росчахну́ць ’расхапаць; разарваць’ (ТС), русчахну́ты ’разадраць, раскалоць удоўж (два ствалы, дзве галіны)’, русчахну́тысь ’разадрацца’ (брэсц.), расчахну́цца (рошчэхну́цца) ’разбіцца’ (хойн., ГЧ). Вытворнае ад чахаць (гл.), што да гукапераймання чах, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)