разарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. каго-што. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі, парушыць цэласць чаго-н.; разадраць.

Р. ліст паперы.

Р. сукенку.

2. што. Узарваць знутры, разнесці на часткі, асколкі.

Трубы разарвала (безас.).

3. перан., што. Спыніць, парваць (адносіны, сувязь і пад.).

Р. дыпламатычныя зносіны.

Р. сувязі з сябрамі.

|| незак. разрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разры́ў, -ры́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разарва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разарву́ разарвё́м
2-я ас. разарве́ш разарвяце́
3-я ас. разарве́ разарву́ць
Прошлы час
м. разарва́ў разарва́лі
ж. разарва́ла
н. разарва́ла
Загадны лад
2-я ас. разарві́ разарві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час разарва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разарва́ць сов.

1. (разделить на части) разорва́ть; (умертвить, разорвав — ещё) растерза́ть;

р. вяро́ўку — разорва́ть верёвку;

ваўкі́а́лі аве́чку — во́лки разорва́ли (растерза́ли) овцу́;

2. перен. (прекратить) разорва́ть, порва́ть;

р. дыпламаты́чныя адно́сіны — разорва́ть (порва́ть) дипломати́ческие отноше́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., каго-што.

1. Рэзкім рухам, рыўком (рыўкамі) раздзяліць на часткі; разадраць. Я .. зняў кашулю, разарваў яе і пачаў ладаваць перавязку. Якімовіч. Дзядзька яшчэ гаварыў, што сена трэба браць цэлым ахапкам, бо калі яго разарвеш, дык, бывае, і рублём не паспееш прыціснуць, як увесь воз рассунецца... Дайліда. // Прарваць што‑н. у адным або некалькіх месцах. [Аксане] мог на ўвесь дзень сапсаваць настрой няўдала звараны боршч ці тое, што Галя ўпала і разарвала сукенку. Васілевіч. // Парваўшы, распячатаць. Рыгорка разарваў канверт і выняў адтуль складзены напалам лісток. Краўчанка. // перан. Раптоўна і рэзка парушыць (цішыню, змрок і пад. — пра рэзкія гукі, яркае святло і пад.). Трэск матацыклаў разарваў хвілінную цішыню на паляне. Лынькоў. Слупы агню і дыму разарвалі начную цемру... «Маладосць». // Утварыць разрыў або разрывы ў чым‑н., паміж чым‑н. Прыляцелі ветры, разарвалі хмары, разагналі іх па небе. Галавач.

2. Парваўшы на часткі, кавалкі, забіць; задраць. Рэдка сюды [у лес] хто заглядаў.. Магчыма, прычынаю гэтаму было тое, што ўсяго тры гады назад ваўкі сярод дня разарвалі тут лесніка. Шамякін. Жанчыны накінуліся на .. [паліцая] з усіх бакоў і, каб не партызаны, разарвалі б па месцы. Мележ.

3. звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр. Узрывам разнесці на часткі, асколкі. Жалезнымі аскабалкамі прасвісталі ў паветры часткі разарванага катла і платформы. Шчарбатаў. / у безас. ужыв. Снарадам разарвала чалавека.

4. перан. Спыніць, парваць (адносіны, сувязь і пад.). Разарваць дыпламатычныя адносіны. □ Няўжо нельга зрабіць так, каб не разарваць дружбы? Шамякін.

•••

Каб цябе (яго, яе) разарвала (лаянк.) — ужываецца як нежаданне непрыемнасці, няшчасця каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрыва́ць¹ гл. разарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразрыва́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Разарваць усё, многае ці ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшкумата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

Разадраць, разарваць на дробныя кавалкі.

Р. сшытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разарва́ны разо́рванный; расте́рзанный; см. разарва́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мэ́тлахі, -аў (разм.).

1. Абрыўкі, шматкі чаго-н.

Разарваць на м.

2. Незайздросныя пажыткі, манаткі.

Сабраў свае м. і паехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадзіра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што (разм.).

Зрабіць дзірку ў чым-н.; разарваць.

П. лодку.

П. штаны.

|| незак. прадзіра́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)