Рахта́цьрагатаць або квакаць з характэрным гукам’ (слуц., Жыв. НС), ’смяяцца, рагатаць’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2), сюды ж рахата́ць: жабы рахочуць (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. укр. ра́хкати ’квакаць’. Гукапераймальнага паходжання, параўн. рахце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зарагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Пачаць рагатаць. // Азвацца рогатам; прарагатаць. Ён уголас зарагатаў, пасля раптам стрымаўся. Гартны. — Ха — ха — ха! — Зарагатала раптам Надзя, потым кінулася на ложак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рагатня́ (rahatnia) ’бурчанне ў жываце’: ad chaładniku zrabiłasia rahatnia u trybusie (Арх. Федар.). Да рагатаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́кат ’кваканне’ (Нар. Гом.). Бязафікснае ўтварэнне ад *ракатаць ’квакаць’, параўн. рус. рекота́тьрагатаць, кашляць’. Гл. рокат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рзы ’смех, рогат’ (Бяльк.), и́рзы ’жарты, гульні, рогат’ (Растаргуеў, Бранск.). Ад ірзаць ’смяяцца, рагатаць’ (гл. іржаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́хтаць ’іржаць’ (ДАБМ, камент., 891). Рус. регта́тьрагатаць’, чэш. řehtat ’тс’, славацк. rehtať ’тс’, польск. rechtać ’рохкаць’. Гукапераймальны корань *rech‑ (Рэйзак, 554).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парагата́ць, ‑рагачу, ‑рагочаш, ‑рагоча; зак.

Разм.

1. Рагатаць некаторы час. Яны парагаталі для прыліку, бо кожны ведаў гэты стары анекдот. Васілёнак. [Юзік] парагатаў трошкі і пахмура сціх. Мурашка.

2. Уволю пасмяяцца. Мікалай Разважнік.. вельмі любіў парагатаць з чаго-небудзь смешнага. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рагату́н ’той, хто любіць смяяцца’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ун ад рагата́ць (гл.); пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іржа́ць і ржаць, (і)ржу, (і)ржэш, (і)ржэ; незак.

1. Абзывацца ржаннем (пра каня). Дзіка ржалі коні, бегаючы з сёдламі, без ездакоў, па скалечанаму полю. Гурскі.

2. Разм. Гучна, нястрымана смяяцца; рагатаць. Клас стагнаў, вохкаў, іржаў, качаўся ад смеху на лаўках. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рагту́н, рягту́н, рігату́н ’частка ракі, якая не замярзае (на стаячай азярыне’ (клім., ЛА, 2). Да рагата́ць (гл.), рэ́гты ’гучны смех’, рэ́хтаць ’іржаць’ і пад. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)