1. Гучна, нястрымана смяяцца. — Га-га-га! — не ў сілах стрымацца ад смеху, рагатаў на ўвесь голас Ціт Сямёнавіч Дрозд.Краўчанка.Тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніна на руках...Брыль.
2.Абл. Іржаць (пра коней). А ў хляве рагоча конік, мой пястун!Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагата́ць (laut) láchen vi;
◊
рагата́ць да ўпа́ду vor Láchen úmfallen*; sich vor Láchen bíegen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Рагата́ць ’гучна смяяцца’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.; калінк., шчуч., астрав., Сл. ПЗБ), ’гагатаць’ (пра гусей) (рас., Сл. ПЗБ), ’іржаць’ (пра каня) (Нар. лекс.; ДАБМ, камент.), рагаце́ць ’смяяцца’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), рогота́ты ’голасна смяяцца’ (Булг.), рогота́ць ’тс’ (ТС); рус.дыял.регота́ть ’гучна смяяцца’, укр.регота́ти, реготіті ’гучна смяяцца’, польск.rzegotać, rzechotać ’квакаць’, чэш.řehotati ’іржаць, хіхікаць’, славац.rehotať sa ’іржаць’, в.-луж.rjehotać ’іржаць, моцна смяяцца’, н.-луж.rjagotaś ’квакаць, трашчаць, іржаць’, славен.réga ’кваканне’, regetáti, rogítati ’квакаць’, серб.ре̏га, харв.rȅga ’гырканне сабакі’. Прасл.*reg(ot/ъt)‑ati. Далей звязана з бел.ры́гаць (гл.), чэш.říhati ’адрываць’. Гукаперайманне (Шустар-Шэўц, 2, 1219, 1225; Бязлай, 3, 145), ёсць спробы выявіць роднасць з рагаза́ ’сварка’, лат.rēdzêt ’злавацца’ (Фасмер, 3, 457). Гл. таксама рахтаць ’тс’.