парагатаць, ‑рагачу, ‑рагочаш, ‑рагоча; зак.

Разм.

1. Рагатаць некаторы час. Яны парагаталі для прыліку, бо кожны ведаў гэты стары анекдот. Васілёнак. [Юзік] парагатаў трошкі і пахмура сціх. Мурашка.

2. Уволю пасмяяцца. Мікалай Разважнік.. вельмі любіў парагатаць з чаго-небудзь смешнага. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)