Паляндрава́ць ’хадзіць без справы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). З польск. plondrować, plądrować) рабаваць, шнырыць, шукаць’, якое з ням. plündern ’тс’ (гл. Брукнер, 419).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабаўні́к, ‑а, м.

Той, хто рабуе каго‑, што‑н.; грабежнік. Ці ён які рабаўнік, ці злыдзень, навошта б спыняць яму гэтага мірнага таўстуна, настаўляць на яго пісталет, тым болей рабаваць, калі б не фашызм, не вайна, не палон з тысячамі пакут і зняваг. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пляндрава́ць ’нішчыць, вытоптваць’ (Др.-Падб., Нас., Гарэц.), ’псаваць, рабіць шкоду’ (слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plądrowaćрабаваць, знішчаць’, што з ням. plündern ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі. 67). Гл. плюндра, плюндравиць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плендраваць, ст.-бел. плендроватій плюндроваптрабаваць’ (XV ст.). Са ст.-польск. plądrować, plundrować, якія з ням. plündern ’тс’, ’спусташаць’, с.-в.-ням. plündern ’тс’ (Ротэ, JBS, 4, 3–4, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазбава́ць, лазьбаваць ’падглядаць пчол’, пёрам, ’рабаваць’ (смарг., паст., Сл. паўн.-зах.; мядз., Нар. словатв.), ст.-польск. laźbić ’браць мёд і воск’ (XIV ст.). Ітэратыў ад прасл. рэгіяналізма lazbbiticlazbbadaziti. Да лазіць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талма́к у выразе: на талмаку ног не павалаку (Сержп. Прык.), у іншым варыянце: на талаку ног не павалаку (там жа), па малаку ног не павалаку (капыл., Рабк.). Няясна; параўн. тат. talamakрабаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сёртаць ‘бадзяцца, мазоліць вочы’ (полац., Нар. лекс.), ‘мітусіцца, снаваць’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘прыглядацца, шукаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле Варбат (Этимология–1975, 32 і наст.), да прасл. *sьrtati, якое ўзнаўляецца на аснове рус. зах. сёртать ‘хадзіць без справы, бадзяцца’, алан. се́ртать ‘чакаць’, цвяр. серта́ть ‘пераступаць з нагі на нагу’, польск. дыял. siertać się ‘мітусіцца, кідацца’, серб.-харв. sȑtati ‘ісці, хадзіць, як сляпы, бадзяцца’, балг. дыял. сръ́та ‘углядацца’, макед. сртам ‘углядацца; чакаць’, якія далей да і.-е. кораня *ser‑ ‘цячы’ з ‑t‑ пашыральнікам. Па-за славянскімі мовамі адпаведнікі ў ст.-інд. sísarti, sárati ‘цячы, спяшацца, імкнуцца’, с.-ірл. sirid ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’, літ. apsìrti ‘акружваць’, лат. sirt ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гвалтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Чыніць гвалт (у 1, 2 знач.); здзекавацца, прыгнятаць, няволіць. Нямецка-фашысцкія захопнікі, як толькі ўварваліся ў горад, адразу ж пачалі рабаваць, забіваць і гвалтаваць мірнае насельніцтва. «Беларусь».

2. Сілаю прымушаць жанчыну да палавога акта. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны .. Бачылі, як п’яныя манахі гвалтавалі вясковую дзяўчыну, выкручвалі ёй рукі. Галавач.

3. Крычаць, шумець. — Алё! — гвалтаваў тэлефаніст каля апарата. Нікановіч. Навокал спяваюць, аж залягаюць, пеўні, кудахчуць куры, гвалтуюць вераб’і. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

латашы́ць, ‑ташу, ‑тошыш, ‑тошыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Ірваць без разбору, псуючы і спусташаючы. Латашыць яблыкі. Латашыць суседскі гарох. □ Мы латашылі ўсё, што трапляла пад руку: бручку, моркву, цыбулю, часнок, памідоры. С. Александровіч.

2. Знішчаць, з’ядаючы і топчучы. Латошаць коні канюшыну. // Спусташаць. Рыгор з Паўлам накіраваліся ў лес. — Латошаць лес, як траву! — пашкадаваў Павал. — Што ж, лес сякуць — трэскі ля[ця]ць! Гартны. // Рабаваць. Латашыць чужыя клункі.

3. перан. Біць, лупцаваць. Як скоціцца .. [дзед], як пагоніцца за хлопцамі, як пачне латашыць кульбаю! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́ліць ’прасці вельмі тонкай ніткай, высакаякасна’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Гл. талька.

*Талі́ць1, толы́ты ’насычаць, карміць’ (драг., Бел.-укр. ізал.), часцей у прыставачных утварэннях наталіць (гл.): яго нічым ні наталіш (Сержп. Прымхі), утолі́ць ’задаволіць, насыціць’ (ТС). Параўн. укр. толи́ти ’заспакойваць’, палес. толи́ть ’раскормліваць, пічкаць’, рус. толи́ть ’тс’, ст.-польск. tolić ’тс’, славац. táliť sa ’добра харчавацца’, серб.-харв. то̀лити ’заспакойваць’, славен. toliti ’сунімаць, супакойваць’. Прасл. *toliti/*taliti, каўзатыў ад *tьlěti (гл. тлець), параўн. літ. tìlti ’стаяць моўчкі’, лат. tilinât ’распешчваць (дзіця)’, ст.-ірл. tuiti ’спаць’, магчыма, ст.-в.-ням. stilli ’ціхі’ (Фасмер, 4, 71; Бязлай, 4, 194; Варбат, Этимология–1970, 59; ЕСУМ, 5, 593). Гл. таксама уталяць.

*Талі́ць2, толі́ць ’збіраць, хаваць’: толіць тые грошы (ТС), та́лыты ’сцягваць у адно месца; траціць’ (Арх. Вяр.), сюды ж дзеяслоў шматкратнага дзеяння талаваць, гл. Лічыцца адаптаваным запазычаннем з цюркскіх моў, у якасці крыніцы прапануецца крым.-тат. тала ’дзерці, рабаваць’, роднаснае манг. talaрабаваць’ і пад. (Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 509).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)