рабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., каго-што.

1. Забіраць сілай, разбоем што-н. у каго-н.; грабіць.

Р. людзей.

2. перан. Разараць паборамі, падаткамі; абіраць (разм.).

|| зак. абрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; наз. абрабава́нне, -я, н.

|| наз. рабава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рабу́ю рабу́ем
2-я ас. рабу́еш рабу́еце
3-я ас. рабу́е рабу́юць
Прошлы час
м. рабава́ў рабава́лі
ж. рабава́ла
н. рабава́ла
Загадны лад
2-я ас. рабу́й рабу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рабу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рабава́ць несов. (отнимать силой) гра́бить, ограбля́ть, разграбля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., каго-што і без дап.

1. Сілай, разбоем забіраць у каго‑н. што‑н.; грабіць. У навакольныя вёскі наязджалі карнікі: лавілі лепшых савецкіх людзей і рабавалі набытак. Брыль. У лясах бадзяліся банды, рабавалі людзей, палілі хаты актывістаў. С. Александровіч. [Белапалякі] гойсаюць на конях, рабуюць, катуюць. Нікановіч.

2. Разараць падаткамі, паборамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабава́ць ’забіраць сілай, разбоем’ (ТСБМ, Нас.; астрав., даўг., Сл. ПЗБ), ’разрабляць, бушаваць’ (Нас.), ст.-бел. рабовать, рабовати (з канца XVI ст.). Праз польск. rabować з ням. raubenрабаваць’ (Брукнер, 451); паводле Нававейскага (Zapożyczenia, 83, 261) “starsze zapożyczenie adaptowane” з с.-в.-ням. rouben ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабаваць, грабіць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абрабава́нне гл. рабаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрабава́ць гл. рабаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́бить несов. гра́біць, рабава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ограбля́ть несов. гра́біць, рабава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)