Пяко́лак ’прымурак, выступ у печы’ (ТСБМ; паст., смарг., астрав., Сл. ПЗБ; в.-дзв., Шатал.; Мат. Маг.), ’пячурка ў сцяне печы’ (Бяльк.; мядз., Нар. словатв.; круп., Нар. сл.), ’прыпечак; ніша збоку прыпечка, куды зграбаюць вуголле’ (ТСБМ, лаг., трак., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Ян.; Нас.: “у Магілёўскай і Віцебскай губерніях”), ’камінак’ (Сцяшк.; Нас.: “у Мінскай і Гродненскай губерніях”), пяко́лка ’гзымс, карніз зверху печы’ (Бяльк.), ’ямка для заграбання жару на прыпечку’ (Арх. Федар.). Утворана ад пе́кла разм. ’вельмі моцная гарачыня’, магчыма, пад уплывам польск. piekiełek ’запечак, месца паміж печчу і сцяной’, piekiełko ’прыпечак, прымурак перад уваходам у печ’, паводле Банькоўскага (2, 549), з першаснага *piekłek/*pkiełka, памянш. ад ст.-польск. pkieł ’пекла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́бкапячурка ў печы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. кабиця ’круглая яма пад ганчарнай печчу, летняя кухня’, рус. кабица ’летняя кухня, будка сабакі, логава зайца’. Укр. ков‑ биця ’наглыбленне для попелу ў печы’, кобиця ’паглыбленне пад прыпечкам’. Украінскае слова не мае надзейнай этымалогіі. Запазычанне з тур. kabig ’вялікі кол’ неверагодна па значэнню, са шв. kabyss ’камбуз’ — па гісторыка-культурных прычынах (гл. ЕСУМ, 2, 332, 481). Бел. кебка ў гэтых этымалогіях не ўлічваецца. Існуе, аднак, рус. кибитка ў значэнні ’цагляны каркас рускай печы, у якую складаюць гаршкі пасля абпалу’. Апошняе значэнне супадае з першым значэннем укр. кабиця. Адсюль можна меркаваць, што крыніцай разглядаем!^ слоў і рус. кибитка была тая ж цюркская лексема ki‑ bił, käbii ’будка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́пка1 ’кропля’ (ТСБМ, Яруш., Сцяшк., Юрч., гродз. З нар. сл.; КЭС, лаг.; Гарэц., Бяльк.); ’рагі на шкле’ (Нік. Очерки), ’трошкі, крышку’ (Яўс., Янк. 1), ’кропка, ’лямачка’ (Гарэц.), ’кавалак скуры, што прышываецца да дзіравага бота’ (КЭС, лаг.). Укр. капка ’кропля’, ’плямачка, крапінка’, рус. КАССР капка ’капля’. Прымыкае да зах. і паўдн.-слав. пашырэння гэтай лексемы. Прасл. kapъ‑ka < kapati (Трубачоў, 9, 150) > капа́ць (гл.).

Ка́пка2пячурка ў печы, куды кладуць сушыць анучы, рукавіцы’ (Бяльк.), ’ямка ў печы, куды зграбаюць вуголле’ (віл. Шатал.), ко́пка ’тс’ (ТС); у зах.-палес. гаворках у гэтых значэннях ужываецца куча і ку́чка (якія там звычайна называюць ’загародку ў хляве для жывёлы’, ’буданчык’ і нават ’старую малую хаціну’), а копка вымаўляецца з [б], у такім выпадку першаформы гэтай лексемы — кабка, кобка, якія маюць адпаведнікі ў іншых слав. мовах: чэш. kobka, koba ’камера’, ’сені’, ’загародка для свіней у хляве’, ст.-чэш. kobka ’крама’, ’мясная крама’, славац. кобка ’камера’, ст.-польск. kob ’свінух’ (в.-польск. з XV ст.), kub ’тс’ (пач. XVII ст.), суч. польск., вял.-польск. куяўск. kubel ’загародка для кормнікаў’, а таксама ўкр. коба ’капюшон’, кобеля ’кошык’, ’торба; сумка’ і чэш. kabéla, в.-луж. kobjeł, kobjełka, kobjałka, н.-луж. kobʼela, ст.-польск. kobiela, суч. польск. kobiałka ’тс’. Усе яны ўзыходзяць да с.-в.-ням. kobel, якое першапачаткова адзначала ’кошык’, цяпер жа ’клетка’, ’свінух’, ’будка для фурмана’ — памяншальная форма ад koben, kobe ’хлеў’, ’хаціна’, ’будан’ (Махэк₂, 233; Слаўскі, 2, 293–295 і 297–298; Трубачоў, 11, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печары́ца ’шампіньён, Agaricus campestris L.’ (Нар. Гом.), пычуры́ца, пэчэры́ца, пэчуры́ца ’тс’ (стол., пін., Жыв. сл.), печурыца ’тс’ (Нас.; Растарг.; добр., брагін., Мат. Гом.; стол., Сл. Брэс.), печуры́ца і пячу́рка ’тс’ (уздз., Нар. словатв.), печэры́ца ’тc’ (ТС). Укр. печери́ця, печа́риця, рус. печери́ца, печери́ка, печурица, печерка ’тс’, польск. pieczarka ’грыб, які вырас у пячоры’ (Брукнер, 407), pieczarka, pieczarek pieczorynki ’шампіньён’, чэш. pečárka, pečurka, pekarka, pečirka, pečírek, славац. pečiarka, pečarka, pičurka ’розныя віды шампіньёна’, славен. pečȗrka, pečurica ’грыб’, серб.-харв. пѐчурка, пѐчурица ’тс’, ’шампіньён’, макед. печурка ’грыб’, балг. печу́рка ’шампіньён’. Прасл. *pečerъka/*pečerica/*pečura (Мяркулава, Этимология–1964, 95–96). Этымалогія лексемы не зусім ясная. Звычайна мяркуюць пра паходжанне лексемы ад дзеяслова *pekti (Міклашыч, 235; Фасмер, 3, 256; Машынскі, O sposobach, 120–121, які ў пацвярджэнне гэтага зазначае, што “яшчэ і зараз славянскія пастухі, знайшоўшы на пашы шампіньёны, пякуць іх, нанізаўшы на дубец, над агнём”). Супярэчыць гэтаму і наяўнасць у гэтым слове ва ўсіх славянскіх мовах гука č, што прадугледжвае першаснае k, а не ‑kt‑. Махэк₂ (441) мяркуе, што слова узнікла ў выніку намінацыі выразу накшталт pečena turova — такая назва бытуе ва украінскіх Карпатах: турова печеня, праўда, для іншага грыба (ЛБ, 1956, 6, 13). Для пацвярджэння паходжання лексемы з *pekti М. Майтанава (Slsl. 5, 1970 (1), 71) прыводзіць славац. biela huba na pečenie. На карысць такой этымалогіі прамаўляюць некаторыя сінанімічныя назвы: укр. печериця висока ’грыб-парасон, Lepiota procera (Scop.) Quel’, яшчэ называецца пряжівка (у Карпатах) < пряжити ’смажыць’, ці палес. пажа́рак, пажа́рки, а таксама варыянт з метатэзай да печерицячепериця ’шампіньён’, ’грыб увогуле’, шырока прадстаўлены ва Украіне, у Венгрыі, Румыніі і на балгарскай і сербскахарвацкай тэрыторыях (гл. Непакупны, Связи, 36–41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)