пячу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Невялікая ніша ў сцяне печы.

Паставіць збан з малаком у пячурку.

2. Невялікая, звычайна часовая печка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пячу́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пячу́рка пячу́ркі
Р. пячу́ркі пячу́рак
Д. пячу́рцы пячу́ркам
В. пячу́рку пячу́ркі
Т. пячу́ркай
пячу́ркаю
пячу́ркамі
М. пячу́рцы пячу́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пячу́рка ж.

1. ни́ша в сте́нке пе́чи;

2. (маленькая печь) печу́рка, время́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пячу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Невялікая ніша ў сцяне печы. У хаце, пад вялікай рамкай з фотакартачкамі, стаяў стол, засланы белым .. абрусам.. Насупраць, у кутку — печ з мноствам пячурак. Сіняўскі.

2. Невялічкая печка. У рэдакцыйным пакоі няўтульна і холадна. Гудзе чыгунная пячурка. Хведаровіч. У зямлянцы нічога не змянілася: па-ранейшаму пахла травамі, зімою весела шумеў у пячурцы агонь. Васілеўская.

3. Абл. Ніша збоку прыпечка, куды заграбаюць вуголле, попел. Маці загрэбла ў пячурку вуголле і ў куток печы паставіла два невялічкія гаршкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячу́рка ж Öfchen n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пячу́рка, пячо́рка ’грыб шампіньён’ (ЛА, 1; лях., Янк. Мат.; Жд., Скарбы), печу́рка, пычу́рка, пэчу́рка ’тс’ (палес., Жыв. сл., Нар. словатв.); укр. печі́рка, дыял. печу́рка, польск. pieczarka, чэш. pečárka, славац. pečiarka, серб.-харв. пѐчурка ’грыб’, славен. pečȗrka ’грыб Boletus lactifluus’, балг. печу́рка, печо́рка ’шампіньён, грыб’, макед. печурка ’грыб’. Прасл. *pečerъka або *pečurъka, звычайна звязваюць з *pekti (гл. пячы) ад магчымасці ўжываць грыбы печанымі, параўн. Сяржаніна, Грыбы, 542; Мяркулава, Очерки, 171; Фасмер, 3, 246. Іншыя назвы: пячуры́ца, пэчэры́ца ’шампіньён’ (Жыв. сл.), укр. печери́ця, рус. печерица, даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *pečerica (Глухак, 473).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пячу́ра ж., обл., см. пячу́рка I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

печу́рка уменьш., разг. пе́чка, -кі ж.; пячу́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шампиньо́н м., бот. шампіньён, -на м., пячу́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пячу́ра, ‑ы, ж.

Абл. Тое, што і пячурка (у 1 знач.). Ён [Алесь] ператрос і вугалочкі, Як ёсць, аблазіў і куточкі, Глядзеў за бэльку і ў пячуру, Падняў такую шуру-буру, Што хоць ты з хаты выбірайся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)