Ляжа́нец ’абложная зямля’ (Прышч. дыс.). Рус. арханг., наўг. ле́жанец, лежане́ц ’ворная зямля, якая дае добры плён збожжа’, лежанцы ’ворная зямля нізкай якасці’. Бел.-паўн.-рус. ізалекса. Да ляжа́ць (гл.) > ляжа́ны. Аф суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плац1 ’прысядзібны ўчастак’ (стаўб., Прышч.), ст.-бел. плацъ ’зямельны ўчастак у горадзе’ (з XVII ст.). Відаць, непасрэднае запазычанне з ням. Platz ’плошча’, гл. пляц.

Плац2 ’шоўк’ (Тураўшч. 1, 66). З польск. płócienko ’тс’, утворанае, як плат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казіна́1 ’вельмі жорсткая, дзікая трава’ (стаўбц., Прышч. дыс.). Сувязь з назвай жывёлы відавочная: параўн. іншыя назвы для Nardus stricta: казіная, казліная барада. Структурны адпаведнік — рус. соль-ілецк., чкалаўск. козина ’волас, які выдаляецца з казінага пуху’. Словаўтваральна не вельмі ясна: па аналогіі да казінец можна было б меркаваць аб прыметнікавай утваральнай аснове і адпаведнай суфіксацыі (‑а). Што датычыць старажытнай ‑а‑суфіксацыі, то праславянскія дэрываты ад прыметнікаў з ‑а‑суфіксацыяй адзінкавыя (гл. Слаўскі, SP, 1, 60).

Казіна́2 ’неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая дзікая трава’. (Яшк., Прышч. дыс.). Да папярэдняга слова; аб такім тыпе словаўтварэння параўн. і казінец4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Істо́чка ’крыніца’ (Прышч. дыс., 136), істочнік (водны) (Інстр. I). Рус. исто́чник, балг. и́зточник. Ст.-рус. источникъ запазычана са ст.-слав. источьникъ ’крыніца’, утворанага ад дзеяслова источити ’выліць, выцечы’ (Шанскі, 2, I, 134). Бел. суфіксацыя ‑к‑a. Гл. выток, цячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́сік, прыск ’адзёр ці хвароба накшталт адру’ (барыс., Шн. 3). Вытворныя ад пры́скаць (гл.). Хвароба, магчыма, названая таму, што высыпка на целе падобна на чырвоныя пырскі. Але параўн. прышч (гл.), значэнне якога Мяркулава (Этимология–1970, 148 і наст., 204) рэканструюе як ’расток; элемент сыпі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́рачча ’урочышча’ (стаўб., Прышч. дыс.). З больш ранняга *урочье, часцей уро́чышча (гл.) (ад урок ’умова, дагавор’), г. зн. ’устаноўленае месца, якое мае сваю назву’; цяжка вытлумачыць перанос націску на пачатак слова, магчыма, у выніку пераасэнсавання пачатковага складу слова як прыстаўкі ву‑ (вы‑), якая заўсёды выступае пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастаўні́к ’загародка для жывёлы ў полі’ (зах., паўн.-зах., маг., ДАБМ, к. 232; Сцяшк.; стаўбц., Прышч. дыс.; паст., Сл. ПЗБ). Да паставіць (жывёлу, скаціну) у загарадзе < ста́віць (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55. Значэнне ’паша’ (бяроз., Сл. Брэс.) — вынік пераносу значэння па сумежнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Або́рак ’абворанае кругом месца; невялікі лужок на полі, наўкол якога ралля’ (Нас., Бяльк., Юрч., Гарэц., Касп., Прышч. дыс.), аборачак, абурочак ’астравок у полі, дзе растуць дрэвы’ (КСТ) < аб‑араць. Досыць нерэгулярнай здаецца акцэнтуацыйна-словаўтваральная мадэль, нехарактэрная для ўсходнеславянскіх моў. Можна меркаваць, што слова было запазычана з польскай мовы, аднак адпаведнае слова-крыніца не выяўлена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́шча ’гай’ (стаўб., Прышч. дыс.), ’малады бярэзнік’ (крыч., Яшк.), ’расліннасць’ (Гарэц., Стан.), ’гадаваны ўчастак лісцевага лесу каля населенага пункта’, ’гарадскі парк’ (рэч., слаўг., Яшк.), ’могілкі’ (маг., Яшк.); ’гародніна’ (Жыв. НС); ’працэс росту, рост, развіццё’ (Клім., Сцяц., Ян.; кобр., Нар. лекс.; брэсц., Жыв. сл.; Сл. Брэс., ТС), ’рост у вышыню’ (Скарбы), ’прарослае збожжа’ (Ян.). З прасл. *orst‑ja < *orsti > расці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупышы́, мн. л. пупушы́ ’дзьмухаўцы’ (свісл., Шатал.), мн. л. пупшэ ’пупышкі; сукараткі’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пупышка (у раслін) (ТСБМ), пупышка ’тс’ (Нас., Мядзв., Бяльк.), ’мякіш, кончык пальца’ (гом., Мат. Гом.), пу́пашка ’пупышка; сасок’ (ТС), pupūška ’пупышка; сасок; мяккая частка канца пальца’ (Варл.), пыпашка ’кончык пальца’ (віл., Шатал.), пу́пушок ’пупышка; кончык пальца’ (Сл. ПЗБ), рус. пу́пышпрышч; сасок; пупышка’. Звязана з пуп (Фасмер, 3, 408), варыянтнасць вакалізму тлумачыцца ўплывам акружэння губных зычных. Параўн. пу́пях, пупах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)