Пасцёбка ’лёгкае пакаранне розгай’ (Нас.). Рус. пск., цвяр. постёбкапрымус, панукванне, падганянне’. Бел.-рус. ізалекса. Да сцябаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гвалто́ўніцтва, ‑а, н.

Тое, што і гвалт (у 1, 2 знач.); здзекі, прымус. Змагаючыся супроць парушальнікаў свабоды сумлення, Каліноўскі скарыстоўвае факты гвалтоўніцтва пры ліквідацыі уніяцкай царквы для распальвання нянавісці да царызму, для таго, каб падняць сялян на рэвалюцыйную барацьбу. Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысі́ліць1 ’прывязаць, зрабіўшы зашмаргу (па тыпу сіла)’ (Мат. Гом.). Укр. приси́лити ’прывязаць’. Да сіло́ (гл.).

Прысі́ліць2 ’прымусіць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прісі́ліць ’прымусіць’, прісі́л ’гвалт; насілле, прымус’, прысі́ле́ньняпрымус’ (Бяльк.). Рус. паўд.-зах. приси́лить ’прымусіць’, укр. приси́лувати, славац. prisiliť, серб.-харв. прѝсилити, славен. prisíliti. Да сі́ла, сіліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыму́сіць, прымуша́ць ’сілаю або іншым уздзеяннем дамагацца, каб нешта было зроблена, выканана; абавязаць, патрабаваць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Мал., Ласт., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж вытворныя: прымусо́во ’пад прымусам’ (карэліц., Сл. ПЗБ), пры́мус, прыму́с, прыму́сы ’прымушэнне, уціск, прыгнёт’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Мядзв., Мал., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.; вільн., швянч., Сл. ПЗБ), прыму́шаньня ’тс’ (Бяльк.), прыму́сіны ’тс’ (Нар. Гом.), прыныму́с ’тс’ (кам., Жыв. НС), прымусо́ўка ’пакаранне; месца, дзе можна жыць толькі пад прымусам’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад запазычанага са ст.-польск. му́сіць (гл.). Укр. примуша́ти, приму́сити ’тс’, при́мус ’прымушэнне; настойлівае ўгаворванне і прымус гасцей да пачастунку’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 539.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наці́нкапрымус да яды і работы’ (Нік., Оч.), ’зацён, нораў (у каня)’ (Бяльк.), сюды ж націна́ць ’настойваць’ (Сл. ПЗБ). Да цяць, тну, параўн. аця́цца ’згубіць жаданне есці’ (гл.), заці́нпрымус’, заці́нлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затну́цца ’занатурыцца’ (Сцяц.), заця́ты ’ўпарты’ і інш.; развіццё семантыкі ад ’рэзаць, біць’ да ’стаць упартым’ або ’пераадолець упартасць’ звязана, відаць, з архаічным спосабам уздзеяння на аб’екты, што характарызуюцца незвычайнымі паводзінамі, параўн. палес. зацінаць ’заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набі́рычыць ’насварыцца’ (мінск., Песні сямі вёсак). Параўн. абірычыць ’абстрыгчы, абабраць, абрэзаць’, што, відаць, да бірыч ’зборшчык дані’, адкуль і адпаведная «адмоўная» семантыка (прымус, сварка і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няво́ля ’няволя, плен’ (Яруш., Ян.), ’прымус’ (Нас., ТС), ’прыгон, услужэнне’ (ТС), ’цяжарнасць’ (Ян.). Да воля; да апошняга значэння гл. таксама нявольная ’цяжарная’, параўн. несвабодная ’тс’, ст.-слав. непраздна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мус1 ’павіннасць, неабходнасць, прымус, насілле’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ; добр., Рам. 1), ’гульня ў карты без пасаў’ (Нас.), ст.-бел. мусъ ’неабходнасць, прымус’ (XVI ст.) — запазычанне са ст.-польск. mus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 137), якое з musieć (ст.-в.-ням. muoʒan, с.-в.-ням. müeʒen ’вольны час; мець магчымасць’, суч. ням. Muß, магчыма, з фразы man muß ’трэба’). У ст.-польск. мове mus (mos) яшчэ мела значэнне ’гарнец (мера)’.

Мус2, мусы ’зарослы травою выган’ (Нар. Гом. — І. Навуменка, КТС). Няясна. Магчыма, з ням. Mus ’ежа’ (г. зн. ’паша’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ціск, -у, м.

1. гл. ціснуць.

2. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні (спец.).

Ц. паветра.

Ц. пары на сценкі катла.

3. Тое, што і крывяны ціск (разм.).

Праверыць ц.

4. Пра павышаны крывяны ціск у каго-н. (разм.).

Ад ціску баліць галава.

5. перан. Уздзеянне на каго-, што-н., насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі; прымус.

Эканамічны ц.

Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.

Крывяны ціск — сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. ціснуць ​1 (у 1 знач.).

2. Спец. Сіла, якая дзейнічае на адзінку плошчы перпендыкулярна да паверхні цела.

3. перан. Настойлівае ўздзеянне на каго‑, што‑н.; прымус. [Настаўнік:] — Грамадзяне! Усім ясны і зразумелы ваш гнеў і абурэнне. Сотні гадоў жылі мы пад панскім ціскам. Колас.

•••

Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.

Нагнясці ціск гл. нагнясці.

Ціск крыві (крывяны ціск) — бакавы ціск на сценкі крывяносных сасудаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)