дуры́цца, дуруся, дурышся, дурыцца; незак.

Разм. Дурэць, сваволіць; блазнаваць. — Не дурыся, шалапут, то дам капейку на цукеркі. Гартны. Пакінь дурыцца, Андрэй, — стаў строгім Пятро. — Не люблю такіх фокусаў. Шахавец. // Жартуючы, прыкідвацца. [Праменны:] Ты сапраўды пішаш гэту камедыю ці толькі дурышся? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытвара́цца, прытвары́цца ’прыкінуцца’ (ТСБМ), прітвыря́ццапрыкідвацца’ (Бяльк.); параўн. укр. притвори́тися, рус. притворя́ться, славац. pritvoriť sa, серб.-харв. прѝтворица ’прытворшчык(ца), крывадушнік(ца)’. Да твар, твары́ць (гл.). Першаснае значэнне ’стаць падобным да некага, зрабіцца кім-небудзь’ (параўн. Махэк₂, 662).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аве́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Свойская жвачная жывёла, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана.

Стрыжка авечак.

2. перан. Той, хто выдае сябе за ціхага, паслухмянага чалавека.

3. перан. Пра някемлівага, дурнаватага чалавека (часцей пра асоб жаночага полу).

Блудная (аблудная) авечка — пра чалавека, які збіўся з правільнага жыццёвага шляху, адарваўся ад свайго асяроддзя, сям’і і інш.

Прыкідвацца авечкай.

|| прым. аве́чы, -ая, -ае.

А. сыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няві́нны

1. в разн. знач. неви́нный;

2. (целомудренный) неви́нный, непоро́чный, де́вственный;

3. разг. невино́вный, невинова́тый;

прыкі́двацца ~нным ягнём — прики́дываться неви́нным ягнёнком

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкі́дванне ср.

1. прикрыва́ние, прибра́сывание;

2. прики́дывание, прики́дка ж., прибра́сывание;

1, 2 см. прыкі́дваць 1, 2;

3. представле́ние, разы́грывание; см. прыкі́двацца1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́рчить несов.

1. (сводить судорогами) ку́рчыць;

2. (коробить) безл. крыві́ць;

3. (рожу, гримасу) крыві́ць, стро́іць;

4. разг. (представлять из себя) стро́іць, выдава́ць (за каго); (прикидываться) прыкі́двацца (кім);

ко́рчить из себя́ знатока́ стро́іць з сябе́ знатака́ (зна́ўцу) (выдава́ць сябе́ за знатака́, за зна́ўцу), прыкі́двацца знатако́м (зна́ўцам);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аве́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Свойская жвачная жывёліна, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана. Па вуліцы каровы затухкалі, забляялі авечкі, ляснуў пугаю пастух. Колас. // перан. Лаянк. Пра някемлівага дурнаватага чалавека. — А як у нас слаўна было. Добра жылі. Мірна, па-людску... Дык прывалаклася ж сюды гэтая... паршывая авечка!.. Ракітны.

•••

Каракулевая авечка — каштоўная парода авечак, шкуркі ягнят якой ідуць на выраб каракулю і каракульчы.

Блудная (аблудная) авечка — пра чалавека, які адарваўся, адбіўся ад свайго асяроддзя, грамадства, сям’і і інш., які збіўся з правільная жыццёвага шляху. [Раіса:] — Ну што я магу зрабіць, калі я такая блудная авечка? Лобан.

Божая авечка — пра набожнага, богабаязнага чалавека. [Сіман:] Значыць, латынянка? адступніца?.. Хаця ў чым ты, божая авечка, тут павінна. Клімковіч.

Прыкідвацца авечкай гл. прыкідвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гляд, -у, М -дзе, м.

1. Знешнасць, вонкавае аблічча; стан.

Здаровы в.

Шарападобны в.

З вучоным выглядам.

2. У спалучэнні з прыназоўнікамі «з», «на», «пад» утварае прыслоўныя словазлучэнні ў знач. знешне.

На в. або з выгляду ён яшчэ маладжавы.

Для выгляду — каб толькі здавалася.

Не падаць (або не паказаць) выгляду — не даць заўважыць, зразумець што-н.

Пад выглядам каго-чаго (разм.) — пад маркай каго-, чаго-н., выдаючы за каго-, што-н.

Рабіць выглядпрыкідвацца, прытварацца.

У выглядзе чаго — у форме чаго-н.

Выклаў даклад у выглядзе тэзісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пець, пяю́, пяе́ш, пяе́; пяём, пеяце́, пяю́ць; пей; пе́ты; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор.

П. раманс.

2. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: абзывацца галасамі.

Жаваранак пяе.

3. што і пра што. Складаць вершы пра што-н., апяваць што-н. (высок.).

Паэт пяе пра жыццё народа.

Лазара пець (разм., неадабр.) — скардзіцца на лёс, прыкідвацца няшчасным.

|| зак. прапе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, -пеяце́, -пяю́ць; -пе́й; -пе́ты (да 1 і 2 знач.) і спець, спяю́, спяе́ш, спяе́; спяём, спеяце́, спяю́ць; спей; спе́ты (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глу́пый дурны́, неразу́мны; (бессмысленный) бязглу́зды; (нелепый) недарэ́чны;

глуп как про́бка (осёл) дурны́ як пень (як бот, як бара́н);

прики́дываться глу́пым прыкі́двацца дурны́м, прыду́рвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)