Ацмыга́ць ’аббегаць’ (Нас.). Ад цмыгаць ’бегаць, шнырыць’, параўн. цмыг! выкл. ’пшык!’, цмы́га ’хітраваты, пранырлівы чалавек’ (Нас., КСП).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прала́за, ‑ы, м. і ж.

Разм. Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга. — Ну і пралаза гэты Чыкілёнак, — дадаў стары. Чыгрынаў. — Мяне абазвалі пралазай, ад мяне адвярнуліся некаторыя з тых, хто былі нават лепшымі сябрамі, калі я быў у прафкоме. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хадо́вы, ‑ая, ‑ае.

Дзелавы, гаспадарлівы. — Старшыня іхні — гаспадар! — сказаў Собаль, звяртаючыся да Толі. — Хіневіч — чалавек хадовы. І сам не заспіць, і пры ім не задрэмлеш. Брыль. // Разм. Пранырлівы, які свайго заўсёды даб’ецца. Пятрусь хадовы чалавек, судзіцца ўмее. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаўка́чпранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкаваць асабістыя справы’ (ТСБМ), ’дзялок, махляр’ (Яўс.). Да лоўкі (гл.). Параўн. лаўчак ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прала́запранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга’ (ТСБМ). Рус. прола́за ’тс’. Дэрыват ад пралазіць < лазіць. Семантыка аналагічная пройда, прайдоха і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачва́ра ’жартаўнік; гарэзнік; пранырлівы’ (нясвіж., драг., Сл. ПЗБ), прочва́ра (ТС), прачвэ́ра (карэл., Сцяшк. Сл.) ’тс’. Гл. пачвара, чварыць, чвэ́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прайдзісве́тпранырлівы, лоўкі, хітры чалавек’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ). Ад формы заг. ладу дзеяслова прайсці і свет. Параўн. верціхвост, верцішыйка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прабе́га, пробега ’смелая, дзейсная жанчына’, прабеглы ’дзейсны, пранырлівы, рызыкоўны’ (ТС). Адваротныя ўтварэнні ад прабегчы; у семантычным плане параўн. прайдзісвет, прайдоха < прайсці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́жла ’гончая сука’ (БРС, Сцяшк.); ’хітры, пранырлівы чалавек; пра таго, хто віжуе’ (Нас., Шат., Сцяшк., Сцяц., З нар. сл., Мат. Гом.). Гл. выжал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прайдзісве́т, ‑а, М ‑свеце, м.

Разм. Пранырлівы, лоўкі, хітры чалавек. Ты ведаеш, Васіль, — да чаго.. [Капейка] дайшоў, — таптацца думаў са мной, як з другімі, кампаніі са мной шукаць!.. Прайдзісвет! Ён мне пра нашых людзей!.. Брыль. [Вяржбіцкі:] — Клікаў — прайдзісвет. І лізаблюд. Прадасць і выменяе, калі нявыкрутка падапрэ. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)