праны́рлівы, -ая, -ае (разм.).

Здольны ўсюды пранікаць, дзякуючы спрыту, хітрасці.

|| наз. праны́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праны́рлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праны́рлівы праны́рлівая праны́рлівае праны́рлівыя
Р. праны́рлівага праны́рлівай
праны́рлівае
праны́рлівага праны́рлівых
Д. праны́рліваму праны́рлівай праны́рліваму праны́рлівым
В. праны́рлівы (неадуш.)
праны́рлівага (адуш.)
праны́рлівую праны́рлівае праны́рлівыя (неадуш.)
праны́рлівых (адуш.)
Т. праны́рлівым праны́рлівай
праны́рліваю
праны́рлівым праны́рлівымі
М. праны́рлівым праны́рлівай праны́рлівым праны́рлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праны́рлівы неодобр. проны́рливый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праны́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны ўсюды паспяваць, пранікаць, прабірацца, дзякуючы спрыту, хітрасці. Гэта было такое пранырлівае дзяўчо, што магло з-пад курыцы яйкі ўкрасці. Чарнышэвіч. Побач з .. [Ваўчком] відаць была камлюкаватая постаць Андрэя Вабейкі — пранырлівага камандзіра гаспадарчага ўзвода атрада, чалавека, пра якога партызаны гаварылі, што калі ён захоча, дык з-пад зямлі дастане. Хадкевіч. // Праніклівы, хітры (пра вочы). Пранырлівыя вочы Сімона.. кінуліся ўправа, улева. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проны́рливый праны́рлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хадо́вы, -ая, -ае (разм.).

Дзелавы, гаспадарлівы; пранырлівы.

Х. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крутасве́т, -а, М -све́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Пранырлівы, жулікаваты чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлюст, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Франтаваты, нахабны, пранырлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прайдзісве́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. (разм., пагард.).

Пранырлівы, хітры чалавек, прайдоха.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праны́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ны́р (разм.).

Пранырлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)