Люк ’адтуліна (звычайна з векам) для пранікнення ўнутр або на паверхню чаго-небудзь’ (ТС), ’лаз у пограб’ (клім., Мат. Маг.). Запазычана з рус. люк ’тс’, якое ў пач. XVIII ст. (люйк) з гал. luik < с.-н.-ням. lûke (Фасмер, 2, 545).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́пчык1 ’хвасцец’ (Мат. Гом.). Да капец (гл.).

Ко́пчык2пограб’ (Мат. Гом.). Да капец (гл.).

Ко́пчык3 ’яечня’ (Мат. Гом.). З ілюстрацыі (там жа, 242): «Есць яечня разбалтана, а есць копчык» відаць, што гаворка ідзе аб яечні, якая мае форму невялікага капца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахоў, паловы ’пахаванне нябожчыка’, ’пограб, склеп’ (Др.-Падб., Гарэц.; гродз., Яшк.; Нік. Очерки). З польск. pochów, pochowa ’тс’. Ашм. паховічы ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) і паловы (вышэй) утвораны паводле мадэлі бел. неафіцыйных, прыватных святаў (адведзіны, муровіны і інш.). Да ла- < прасл. po‑ і хавиць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

склеп, ‑а; мн. скляпы, ‑оў; м.

1. Спецыяльнае, паглыбленае ў зямлю памяшканне для захоўвання прадуктаў, віна, пораху і пад.; пограб. Вінны склеп. Парахавы склеп. □ Капаў мужык склеп і выкапаў кавалак золата. Якімовіч. Галя пасадзіла хлопцаў ля вялікага стала, .. а сама пабегла ў склеп па бульбу. Ваданосаў. [Ганя:] — Адразу з поля, сырую, мокрую [бульбу] ссыпалі ў скляпы. Грамовіч.

2. Закрытае падземнае памяшканне, у якім устанаўліваюцца дамавіны з нябожчыкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Амша́лы ’пакрыты мохам’ (БРС, КТС), амшанік ’будынак, куды ставяць вуллі з пчоламі на зіму’ (Мат. Гродз., Інстр. I), амшэннік ’будынак, праканапачаны мохам’ (Касп.), амшара ’імшара’ (Гарэц., Др.-Падб., БРС, Бяльк., Касп., Нас., КТС, Яруш.), амшарына ’тс’ (Шат., Касп.), амшыць ’перакладаць мохам’ (Нас., Касп.), амшэнь пограб з надрубленым верхам’ (Бяльк.), омшарник (Мат. Смал.) да мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́ўня ’цёплы свіран, куды ставяць на зіму капусту, бульбу і інш.’ (Мядзв.). Змяненне першапачатковага варыўня́ (гл.) пад уплывам дзеяслова *вараваць < польск. warować ’захоўваць, ахоўваць і да т. п.’? Ці ўтварэнне прама ад гэтага дзеяслова? Параўн. палес. варо́вны(й) (пра пасудзіну для квашанай гародніны) (Лысенка, ССП). Параўн. таксама вараўня́пограб, яма, у якой хаваюць бульбу’ (Бяльк.). Гл. яшчэ варыўня́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лядоўняпограб з лёдам або снегам для захоўвання прадуктаў’ (Гарэц., Яруш., Янк. 2, Касп., Бяльк., Сцяшк.; жлоб., Нар. словатв.; мін., КЭС), лёдо́ўня ’тс’ (Шушк.). Укр. льодо́вня, леді́вня, рус. прыбалт. ледо́вня, польск. lodownia, в.-луж. lodownja, чэш. ledovna, славац. ľadovňa. Прасл. паўн. ledovьnʼa ’памяшканне для лёду’ (Слаўскі, 4, 322). Утворана ад прыметніка ledovъ > лядовы. Да лёд (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 138), Сцяцко (Афікс. наз., 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыня́нка ‘павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол вертыкальных або гарызантальных жэрдак’ (ТСБМ, ДАБМ, камент., 798, 799), ‘павець з тыну на чатырох слупах’ (Касп.), ‘прыбудоўка з тыну ўздоўж сцяны ў гумне’, ‘застаронак’ (полац., Нар. лекс.), ‘паветка, ушчычоная тынком’ (Вушац. сл.), тъня́нка ‘пуня або павець з тонкіх дошак ці плеценая з хворасту’ (мёрск., Нар. сл.). Рэгіянальнае адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ка ад ты́нены (ты́неный) ‘абстаўлены драўлянымі плахамі’, тыні́ць ‘абстаўляць драўлянымі плахамі пограб, саджалку’. Да тын (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кат, ката, М каце; мн. каты, ‑аў; м.

Асоба, якая прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор, ўчыняе кару, катуе. — Не, няхай вешаюць. Да віселіцы буду ісці з паднятай галавой, і пакуль кат пакіне пятлю на шыю, шмат чаго паспею сказаць людзям, якіх, відаць, прыгоняць глядзець на маю смерць. Шахавец. З’явіліся два здаравенныя каты і сталі каля дзвярэй, спадылба паглядаючы на старога, чакаючы каманды, каб накінуцца на ахвяру. Гурскі. // перан. Жорсткі мучыцель, прыгнятальнік. Над краем шыбеніц, астрогаў Трыумфаваў каронны кат... Купала. Жандарскі палкоўнік, вядомы кат па ўсёй акрузе, быў ужо схоплен і ўкінуты ў пограб. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці да канца; скончыцца, закончыцца. Канікулы кончыліся. □ Кончылася лета, астыла сонца, пачалася халодная, дажджлівая восень. Бажко. // Споўніцца, мінуць. Яму кончылася сем гадоў. // Спыніцца, перастаць. Дождж кончыўся так раптоўна, што не верылася. Карпаў. // Поўнасцю страціцца, расходавацца. Газа ў лямпе кончылася. □ Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Брыль. // Дасягнуць граніцы сваёй працягласці. Нарэшце лес кончыўся. Колас. Павявае ветрык свежы. Але кончыўся прастор, Пачалася Белавежа, Векавечны цёмны бор. Вітка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); чым. Прыйсці да пэўнага выніку, завяршыцца чым‑н. Вайна кончылася перамір’ем. Гульня кончылася перамогай.

3. Разм. Памерці ў пакутах. Седас ледзь не кончыўся, аслабеў, змардаваўся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)