Пляска́ч1 ’пірог’ (Касп.), плеску́ха ’скавароднік, пярэпечка’ (лун., ЛА, 4; ЖНС). Да пляска́ць (гл.). Параўн. укр. плеска́ч ’круглы хлеб з плоскай паверхняй’.

Пляска́ч2 ’гатунак ячменю — з двума радамі зярнят у коласе’ (Сцяц.). Да плоскі (гл.), г. зн. першапачаткова ⁺пласка́ч, аднак пад уплывам пляска́ць, пляска́ты ‑ла‑ > ‑ля‑.

Пляска́ч3, звычайна ў мн. л. плыскачы́ ’памылка ў чынах, калі абедзве ніткі асновы кладуць разам, а не па адной уверх і ўніз’ (Уладз.). Відаць, з ⁺пласкачы < пло́скі (гл.). Параўн. польск. паўн.-усх. płaszczka, plaszczucha ’спляценне пры тканні, у якім дзве ніткі асновы ідуць побач’, падляшск. płaskocha ’блюзна ў палатне з-за плескача’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разе́ц, ‑зца, м.

1. Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва і іншых цвёрдых матэрыялаў. — [Жалеза] плыве пад разцом лёгка і мякка. Кулакоўскі. Пакуль не ступілася джала разца І рукі ад працы не зморацца, Я мушу пакінуць адбітак жыцця На камні, жалезе і золаце. Танк.

2. перан. Пра майстэрства, манеру, стыль якога‑н. скульптара.

3. Пярэдні зуб плоскай формы ў чалавека і некаторых жывёл. Губы прывычна сціскаюцца за разцамі, вушныя ракавіны шчыльна закрываюцца і, адапхнуўшыся ад берага моцнымі заднімі нагамі, .. [бабёр], як калодка, потырч бухае ў ваду. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́пліска, по́плеска, по́плюска, по́пляска ’кій, палка’ (ТСБМ), ’палка паганяць быдла’ (брэсц., Нар. словатв.), ’абломак палкі; лёстачкі ў драбіне’ (Клім.), ’дошка на нізе воза’ (гродз., Сл. ПЗБ; свісл., Сцяшк. Сл.), ’стрыхоўка для раўнання страхі’, ’дошчачка, якой раўняюць стагі (снапы ў стозе)’ (ст.-дар., шчуч., гродз., Сл. ПЗБ.), ’рубель для прыціскання сена, снапоў’ (рэч., Мат. Гом.), ’дошка, якую кладуць на ніз воза’, ’аб худым чалавеку’ (гродз., З нар. сл.). Вытворнае ад імітатыўнага дзеяслова з варыянтным вакалізмам, зыходным з’яўляўся дзеяслоў пляска́ць (гл.) са значэннем ’дзеянне, што сплюшчвае, робіць плоскім, раўняе’, магчыма, таксама ’ўдар па плоскай паверхні’ (Сной₁, 456). Развіццё семантыкі ад ’кій для сплюшчвання, выраўноўвання’ да ’плоская дошчачка, палка’. Гл. таксама паплі́ска, пліска.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пліта́, ‑ы, ДМ пліце; мн. пліты, пліт; ж.

1. Вялікі плоскі камень або кавалак металу і пад. з плоскай роўнай паверхняй. З цяжкіх гранітных пліт узняўся маўзалей. Танк. Прыстань шырокая, доўгая, роўная, прасторная, акуратна вылажана гладкімі каменнымі плітамі і заліта асфальтам, абсаджана двума радамі каштанаў. Колас. Рудзенькая дарожка да самага ганка была высыпана жоўтым пяском і выкладзена бетоннымі плітамі. Місько.

2. Кухонная печ з канфоркамі. — Хацелася б, сынок, каб і ты быў такі спагадлівы і уважлівы да людзей, — зазначыла маці і адышлася да пліты гатаваць снеданне. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́скі, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае ўпадзін і ўзвышшаў; з роўнай паверхняй. Направа — плоскія ўзгор’і, адзінокія скалы, яры між імі. Самуйлёнак. Наперадзе паказаліся будынкі з плоскімі дахамі, белыя, вясёлыя. Алешка. // Без звычайнай выпукласці, пляскаты. Нядобрая ўсмешка ўсё не сыходзіла з плоскага, пакляванага Міканоравага твару. Мележ. // Не круглы, сплюшчаны. Арцём, адпачыўшы, бярэцца за работу. Аполак у яго ўжо гатовы. Плоскім цяслярным алоўкам ён размячае яго на кавалкі. Ракітны.

2. Пазбаўлены арыгінальнасці; банальны, пошлы. Плоскія жарты. □ Гутарка, зразумела, ідзе не пра той абавязковы, наперад зададзены «казённы» аптымізм «бурапены» ці плоскай і павярхоўнай адналінейнасці. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́шча, ‑ы, ж.

1. Вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе або вёсцы. З вышыні бачны вуліцы, плошчы, запоўненыя машынамі і людскімі патокамі. Гамолка. Да заводскай плошчы, дзе прызначылі мітынг, было далёка. Карпаў.

2. Месца, прызначанае пад што‑н. або занятае чым‑н. Лясная плошча, патрэбная для нармальнага існавання зуброў, няўхільна змяншалася. В. Вольскі. Каля шырокіх плошчаў азіміны старшыня прасіў шафёра спыняць машыну. Кулакоўскі.

3. Спец. Частка плоскасці, заключаная ўнутры плоскай замкнутай геаметрычнай фігуры.

4. Памяшканне, прызначанае для якой‑н. мэты. Жылая плошча. □ З кожным годам пашыраюцца вытворчыя плошчы камбіната, вырастаюць новыя цэхі, завозіцца новае, больш дасканалае абсталяванне. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ласкір, ласкірка ’гусцяра, Blicca Bjoerkna L.’ (прыпяць, Жук., Інстр. 2), маз. ласкір, пласкір ’тс’ (Крыв.), гом. ласкер (зборн.) ’плоткі’ (Мат. Гом.), полац. ласкуръна ’вялікая гусцёрка’ (З нар. сл.). Укр. адэс. лѣскир, палт. лоскіір, ровен. ласкура, пласкура, зах.-укр. ласкнря, лоскира, падняпр. лос‑ кір(к)а, паднястр. лоскііря, ласкир(к)а, плоскиря, зах.-укр. (b)łiskawka ’тс’, ласкар ’ёрш’, рус. ласкута, плоскуйіа, лас- Kupb, пласкира, пласкирия, плоскиря, лискирка, лоскирка ’тс’, лыскарь ’лешч’, ласкира ’плотва’, польск. лодз. blazgur, славац. pťaskurka, балг. цецявенск. плоскай, плоске, літ. pläkis, plaskirka, лат. plake, plaskira, plascerka, plaskirs ’гусара’. Паводле Фасмера (Этюды, 118), звязана з рус. лыскарь, лыскырь, лыскоръ ’жалезная рыдлёўка’ (параўн. таксама бел. віц. лускар ’тс’), якое Меліяранскі (ИОРЯС, 10, 4, 124) выводзіць з казах. лескер, крым.-тат. ülüskär ’матыка’, а Фасмер (там жа) са ст.-грэч. λισγάρι (ον) < λίσγος ’кірка’, што, аднак, таксама цяжка абгрунтаваць з фанетычнага боку. Частка вышэй пералічаць^ слав. лексем з’яўляецца першапачатковай; іншыя ж — вынік народнай этымалагізацыі, самастойнага ўтварэння пры дапамозе суф. ‑игъ, ‑uša, ‑ась, ‑yrь — з рознай матывацыяй (’блішчэць’, ’пляскаць’, ’быць плоскім’ і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пліта́, плыта́, плі́тка ’вялікі плоскі камень або кавалак металу з роўнай паверхняй’, ’кухонная печ з канфоркамі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Яруш., Сл. ПЗБ; навагр., астрав., воран., Сцяшк. МГ), ’засохлы камяк зямлі на засеяным полі’ (Яшк.), ’ссохлая луста зямлі, крыга’ (ТС), ’вялікі кавалак апрацаванай гліны’ (клец., ЖНС), плі́та ’вялікая крыга’ (лёзы., Яшк.), пліта́ ’тс’ (лёзн., ЛА, 2), ’памост ці камень на беразе рэчкі, дзе мыюць бялізну’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), ’вялікі кавалак сала’ (лун., мазыр., Шатал., ЛА, 4), плі́ты ’брыкет’ (Сцяшк. Сл.), пліта́ ’раскладка снапоў для малацьбы’ (рагач., ДАБМ, камент., 872), ’застаронак у гумне’ (кіраў., рагач., бабр., ЛА, 2), плі́та ’тарпа сена, саломы, снапоў’ (кіраў., Нар. сл.), пліта́ ’сцірта’, ’зляжалы пласт сена’ (рагач., гродз., Сл. ПЗБ; рэч., ЛА, 2), пліта́ ’касцёр дроў’, плі́та ’тс’ (асіп., жлоб., рагач., бабр., ЛА, 1), ст.-бел. плитка ’адзінка колькасці солі’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. пли́та, рус. плита́ ’пліта’, стараж.-рус. плита ’кавалак каменя з плоскай паверхняй’, ’цэгла’, польск. plitaбел.), płytaукр.), балг. пли́та ’цэгла’, магчыма, серб.-харв. пли̏тица ’плыткая міска’. Звычайна збліжаюць са ст.-грэч. πλίντος ’цэгла’ (Фасмер, 3, 283). Магчыма, некаторыя лексемы (напр., балгарская) узыходзяць да навагрэч. πλίθα ’цэгла з гліны і саломы’ (БЕР, 5, 354), аднак трэба прыняць пад увагу пашырэнне (усх.-слав. тэрыторыя) і суаднесці з літ. plytéti ’распасцірацца’, plìsti ’тс’, у такім выпадку можна гаварыць аб лексеме пліта́ як аб балтызме (Банькоўскі, 2, 610). Сюды ж плітня́к ’вапняковая ці пясчаная парода, якая лёгка раздзяляецца на пліты’, плітава́ць ’абчэсваць камень у выглядзе пліткі’ (Шат.), плі́тка ’кара’ ў выразе: пліткай узяцца ’пакрыцца струпамі’ (докш., Сл. ПЗБ), плі́ты ’прыступкі ганка з каменю’ (воран., Сцяшк. МГ), плітоўка ’расколатыя на кавалкі камяні’, плітоўнік ’малаток для расколвання камянёў на кавалкі’ (Скарбы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)