перерабо́тка ж.

1. перапрацо́ўка, -кі ж.;

кероси́н есть проду́кт перерабо́тки не́фти га́за ёсць праду́кт перапрацо́ўкі на́фты;

2. ператраўле́нне, -ння ср.;

перерабо́тка пи́щи ператраўле́нне стра́вы;

3. перапрацо́ўка, -кі ж., пераро́бка, -кі ж.;

перерабо́тка ру́кописи перапрацо́ўка (пераро́бка) ру́капісу;

4. (работа сверх нормы) перарабо́так, -тку м.;

уплати́ть за перерабо́тку заплаці́ць за перарабо́так;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перелицо́вка

1. пераніцо́ўка, -кі ж., пераліцо́ўка, -кі ж.;

отда́ть костю́м в перелицо́вку адда́ць касцю́м у пераніцо́ўку (пераліцо́ўку);

2. перен., разг. пераро́бка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Базграні́на ’ўсялякая ўсячына, мешаніна’, лухта, бязглуздзіца’ (Нас.). Запазычанне з польск. bazgranina ’каракулі, мазня’ (bazgrać ’незразумела пісаць, пэцкаць паперу’; у польск. мове гэта наватвор з XVIII ст., паходжанне яго няяснае, гл. Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 29; вельмі няпэўна Махэк₂, 49: пераробка слова skrabač).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перачы́нак, пэрэчьпюк, пярчынак, парэчынок, пырычьшок, сюды ж пэрэчыныты ’напластаваць граблямі сена’ (палес., Шатал.; ЛА, 2). Да пера- і чыніць (гл.). Параўн. гродз., зах.-палес. шчыпок (* < прасл. было б *хь‑сіп‑ькь), шчэнок, шчыпка, шчэпа. нічый, шчыпок, шчыняк (ЛА, 2), а да семантыкі — польск. przyczynić ’перарабіць, змяніць форму’, рус. перечнипераробка зробленага’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

этымало́гія, ‑і, ж.

1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае роднасныя сувязі і паходжанне слоў. Антрапанімія.. закансервавала пэўную частку лексем, якіх не захавала мова, і дае надзвычай каштоўны матэрыял для гістарычнай лексікалогіі і этымалогіі. Бірыла.

2. Паходжанне якога‑н. слова і яго роднасныя адносіны да іншых слоў той жа ці іншай мовы.

3. Уст. Раздзел школьнай граматыкі, які ўключае фанетыку і марфалогію. Чарга падыходзіць да вучняў Філюка.. — Вашы напісалі добра. Але па сінтаксісу вашы вучні значна крапчэйшыя, чым па этымалогіі, — зазначае інспектар. Колас.

•••

Народная этымалогіяпераробка запазычанага слова па ўзору блізкага па гучанню слова роднай мовы.

[Грэч. etymología ад étymon — сапраўднае значэнне слова, ісціна і lógos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́лпа ’малпа’ (Шпіл., Грыг., Мядзв., Федар., Сцяшк. Сл., ТС), nälpa ’тс’ (Пятк.), на́впа ’тс’ (драгіч., З нар. сл.), на́лу‑ па ’тс’ (Сцяц.), н.-луж. паіра ’тс’. Пераробка з милпа ’тс’ (гл.) (< польск. małpa ’тс’) у народнай мове ў выніку дысіміляцыі м > н тыпу канбайн (‑^камбайн), ланпа (< лампа), кунпанія (Скампануй), звычайна ў кантактным ці дыстантным спалучэнні з губнымі, параўн. набыць (< мабыць) і пад. (Бел.-дыял.2 Мн., 1980, 63–64), а таксама шляхам народнаэтымалагічнага пераасэнсавання, параўн. Шустар-Шэўц, 13, 985.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анцімо́нія ’доўгая пустая гутарка’ (Бяльк.). Рус. антимо́ния (у выразе «разводить антимонию» — весці доўгую непатрэбную гутарку), фіксуецца з сярэдзіны XIX ст., смален. антимония ’хітрыкі’ (Дабр.). Форма анцімонія ўказвае на рус. паходжанне (Шанскі, 1, А, 115). Антымонія, магчыма, узнікла ў выніку метатэзы з антыномія або ў жаргоне семінарыстаў (Фасмер, 1, 79), або пад уплывам назвы нямецкай секты антыномаў, якія не лічылі патрэбным выкананне рэлігійных загадаў (слова antynom у гэтым значэнні вядома польскай мове XVI ст. — Sł. XVI w.). Аб магчымасці польск. пасрэдніцтва для бел. слова (пры метатэзе) БМ, 48. Менш верагодна Зяленін, РФВ, 54, 113: семінарская пераробка слова антифоны ’царкоўныя спевы з частымі паўторамі’, а тым больш Міхельсон (Рус. мысль, 1, 21) ад антымоній — хім. элемент, які, паводле падання, паволі атручваў манахаў нейкага манастыра. Параўн. назву сурмы: Antymon у польск. і шэрагу еўрапейскіх моў (с.-лац. antimonium, магчыма, з араб. *ithmid), адкуль і ўсх.-слав. назвы мінералаў антыманіт (БелСЭ) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)