Пасі́ліць ’змагчы’, павільваць, посіловацьперамагаць, здолець’, пасільный ’пераможаны’ (Бяльк., ТС), рус. пск., цвяр. посилить ’пераадолець, перамагчы’, укр. посиліти ’асіліць’. Да сіла (гл.). Нерэгулярнае семантычнае ўтварэнне — калька (?) — уплыў дзеяслова пабароць (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перале́злы ’стары’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да пера- і ле́зці (гл.); звычайна аблезлы, разлезлы ’тс’; магчыма, тут мае месца канкурэнцыя прыставак *per‑ і *ab‑, характэрная для балта-славянскага пагранічча, параўн. перамагаць/абмагаць ’браць верх, адолець’ (Непакупны, Связи, 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Змага́цца ’адстойваць, спаборнічаць, імкнуцца перамагчы’. Укр. змагати́ся ’тс’, польск. zmagać się ’змагчы, імкнуцца перамагчы’, в.-луж. (ці сюды?) zmahać ’хвалявацца (аб вадзе), развявацца (аб флагу)’, н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’, чэш. zmáhatiперамагаць’, zmáhati se ’авалодваць (пра цялесныя і духоўныя станы)’, уст. ’напружвацца’, славац. zmáhať sa ’павялічвацца, умацоўвацца, набываць магчымасць’, славен. zmȃgati ’змагчы, дапамагаць’, zmȃgati seперамагаць, перамагацца’, серб.-харв. сма́гати, смо̀ћи ’змагчы, саўладаць, мець у дастатку’, балг. смо̀гвам, макед. смогне ’змагчы’. Ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Прасл. sъmagati () з коранем mag‑/mog‑, гл. магчы; прэфікс дае значэнне ’змагчы’, а чаргаванне o/a пераводзіць дзеяслоў у незакончанае трыванне, выражае працягласць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разреша́ть несов.

1. (давать разрешение) дазваля́ць;

2. (находить правильный ответ) выраша́ць;

3. (рассеивать, преодолевать) выраша́ць, перамага́ць; см. разреши́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мацава́ць, моцова́ць, кобр. моцёва́ты ’трывала прымацоўваць’, ’трымацца’, ’узмацняць’, ’спрабаваць моц чаго-небудзь’, ’перамагаць’ (ТСБМ, Нас., Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Нар. лекс.), мацавацца ’ўмацоўвацца, борацца, мерацца сілай’, ’адчуваць моц (у нагах)’ (Нас., Касп.; дзятл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Запазычана са ст.-польск. mocować ’умацоўваць, зацвярджаць’. Гл. таксама моц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

торжествова́ть несов.

1. (праздновать) уст. святкава́ць;

торжествова́ть побе́ду святкава́ць перамо́гу;

2. (иметь успех, быть победителем над кем, над чем) перамага́ць (каго, што), браць верх (над кім, над чым), трыумфава́ць;

торжествова́ть над враго́м перамага́ць во́рага, браць верх над во́рагам;

3. (радоваться, ликовать) ра́давацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Здо́лець, здале́ць ’магчы, змагчы’. Параўн. до́ліцьперамагаць’ (Нас.). Рус. пск. сдолять, сдолить ’перамагчы’, пск., цвяр., дан. здо́лить, смал., прыбалт. вздо́леть ’тс’, укр. здола́ти, здолі́ти ’перамагчы’, польск. zdoleć ’змагчы’, чэш. zdolati, zdoliti ’змагчы, перамагчы’, славац. zdolať ’тс’. Ст.-рус. съдолѣти ’перамагчы, умацавацца’ (XIV ст.). Прасл. (паўн.) sъ‑doliti, *sъdolěti — прэфіксальны адыменны дзеяслоў з коранем dol‑ (гл. дол) і значэнне ’змясціць унізе — паваліць’, адкуль перан. ’перамагчы’ (параўн. рус. одолеть, укр. подолати ’тс’) > ’змагчы’. Трубачоў, Эт. сл., 5, 62; Трубачоў, Дополн., 1, 525 (доли́тьперамагаць’, doliti). Іначай менш верагодна: ад доля праз значэнне ’дзяліць’ Бернекер, 1, 206–207; Фасмер, 1, 525; Слаўскі, 4, 63; Брукнер, 92; Голуб-Копечны, 104. Яшчэ іначай: да і.-е. кораня *dher‑ ’трымаць’, ’падтрымліваць’, Махэк₂, 123. Але Покарны (1, 252–253) не ўказвае фармацый на ‑l‑ з гэтым коранем; таму патрэбна дадатковая аргументацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

переси́ливать несов.

1. (побеждать, преодолевать сопротивление физической силой) перасі́льваць; адо́льваць, аду́жваць;

2. (побеждать в борьбе, игре, споре и т. д.) перасі́льваць; перамага́ць; пераадо́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сража́ть несов.

1. (поражать) паража́ць; (разбивать) разбіва́ць; (убивать) забіва́ць; (сваливать) зва́льваць; (побеждать) перамага́ць;

2. перен.я́жка) уража́ць; прыбіва́ць, прыгнята́ць; (ошеломлять) ашаламля́ць; см. срази́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перамо́га (пірямо́га) ’поспех у змаганні, на вайне; поўны поспех, трыумф’, ’пераадоленне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Бяльк.), перамага́ць ’пераадольваць’ (Шат., Касп.), ’браць верх’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’пераганяць каго-небудзь, апярэджваць’ (Ян.), перамагчы́, перамогчы́, пірямо́ч ’перамагчы’ (ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.), рус. смал. взяць перемо́гу ’ўзяць верх’. Укр. перемо́га, палт. перема́га ’перамога’, польск. малаўжывальнае і семантычна адрознае przemoga ’сіла, моц’, якія з’яўляюцца ўтварэннямі з прыстаўкі пера- і дзеяслова магчы (гл.) < прасл. *per‑ і *mogti > *per‑magati (параўн. яшчэ ст.-усх.-слав. перемогати ’намагацца перамагчы’ (1216 г.), перемогати се (1140 г.), перемочи ’перамагчы’ (1216 г.), а таксама польск. przemóc, przemagać, чэш. přemoci, přemáhati, славац. premôcť, premáhať, славен. premȏči, серб.-харв. према́гатиперамагаць, перамагчы’) пры дапамозе суфікса ‑а з абстрактным значэннем (як слав‑а, кар‑а, а‑барон‑а, трав‑а). Аналагічная будова слоў з той жа семантыкай заўважана ў балт. мовах (Непакупны, Связи, 84–84): з прыстаўкай ap‑/ab‑ і дзеяслова са значэннем ’магчы’ — гэта пруска-літоўска-беларускі арэал (прус. ep‑war(r)īsnan (В. скл.) — літ. жамойцк. ap‑galė < паўд.-літ. ap‑galėti ’перамагчы’ — бел. гродз. абмага́ць (гл.) і з прыстаўкай per‑ літоўска-беларуска-ўкраінскі арэал (літ. per‑galėбел. пера‑могаукр. перемо́га).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)