прегради́ть сов. перагарадзі́ць, мног. паперагаро́джваць; (путь, проход) заступі́ць; перапыні́ць; (воспрепятствовать) забарані́ць;

часово́й прегради́л ему́ доро́гу вартавы́ перагарадзі́ў (заступі́ў) яму́ даро́гу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

або́зня, ‑і, ж.

Халодная будыніна для захавання калёс, драбін, саней і іншых прылад. На зіму ўсе калёсы сцягнулі ў абозню. // перан. Разм. Вялікае няўтульнае памяшканне. — Можна было б перагарадзіць, каб лепшым часам, — угадваў Андрэеву думку Мацвей. — Навошта ўжо гэтака абозня. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адбі́ты ’агароджаны’ (Жд.), адбіць ’адгарадзіць’ (БРС) калька з літ. atmùšti ’адбіць, аддзяліць, адгарадзіць’. Параўн. літ. pérmuštiперагарадзіць’ і бел. перабіўка ’перагародка’ (Жд.). Літ. mùšti азначае не толькі ’біць’, але і ’дзяліць на часткі’ (гл. Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасячы́ і перасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; што.

1. Рассячы папалам, на часткі.

П. жэрдку.

Бізуном бервяна не перасячэш (прыказка).

2. Перайсці, пераехаць што-н. упоперак.

П. вуліцу.

П. экватар.

3. Прайсці па паверхні чаго-н. ад аднаго канца да другога.

Чыгунка перасячэ нашу вобласць.

Поле перасечана ярам.

4. перан. Перагарадзіць каму-, чаму-н. (дарогу, шлях і пад.).

Атрад перасек шлях непрыяцелю.

|| незак. перасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.

Бусел апусціўся на луг.

2. на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н.

Вячэрні змрок апусціўся на горад.

3. без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н.

Заслона апусцілася.

Шлагбаум апусціўся.

4. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.

Апусціўся чалавек.

|| незак. апуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перагаро́дка, парагаро́дка, пырыгоро́дка ’тонкая сценка ў памяшканні’ (ТСБМ), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’дыяфрагма’ (ЛА, 1). Да прасл. *per‑gord‑ъka, якое з *per‑gord‑itiперагарадзіць, агарадзіць, аддзяліць, паставіць плот’; словаўтваральна і марфемна тоеснае с.-перс. par‑gārdan ’праводзіць вакол баразну’, ’агароджваць’ (Трубачоў, Проспект, 69). Больш падрабязна гл. пера- і гарадзі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

1. Раздзяліць якой‑н. перагародкай, загародай; перагарадзіць. Разгарадзіць хату на дзве палавіны.

2. Разбурыць, разабраць тое, чым перагароджана, загароджана што‑н. Разгарадзіў .. [Сомік] верхнюю засаўку, каб лягчэй было свінні пераскочыць. Крапіва. // Зняўшы перагародку ліквідаваць надзел чаго‑н. — Трэба скінуць панскія загарадкі з зямлі, разгарадзіць яе. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. каго-што. Накрыць, прыкрыць чым-н.

З. коўдрай.

З. твар рукамі.

2. што. Скласці, самкнуць што-н. раскрытае.

З. парасон.

З. кнігу.

З. вочы.

3. што. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.), спыніць доступ куды-н.

З. уваход.

З. граніцу.

4. што. Спыніць, пакласці канец правядзенню, дзеянню, дзейнасці чаго-н.

З. сход.

З. прадпрыемства.

З. гандаль.

|| незак. закрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. закры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца (да 1 і 4 знач.); незак. закрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. закрыццё, -я́, н. (да 3 і 4 знач.).

З. сезона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ператы́нак ’пляцень’ (гом., Рам.)· Да тын (гл.), харв. prėlin, prėtinac ’перагародка’ пры pretinitiперагарадзіць, адгарадзіць; аббіць дошкамі’ і славен. tin ’перагародка (з дошак)’, якія Борысь (Czak. stud., 86) узводзіць да ’агароджа, плот, перагародка, сцяна’ < */ > 7/ ’тлусцець, буйна расці’ (Мартымаў, Язык, 3) — 34). Па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах не можа быць узведзена да *tęti (гл. цяць), *per‑tęti ’перарэзаць’, параўн. польск. przecinek ’коска’ і пад., параўн. укр. перетинок папярочны пляцень1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́даўбень, ‑бня, м.

1. Жалезабетонная рэйка, тумба ці бервяно, якія ўбіваюцца або ўкопваюцца ў зямлю як процітанкавая загарода. Пры ўваходзе ў горад на ўсіх вуліцах былі пастаўлены крыжавіны з рэек і ўкапаны надаўбні. Сабаленка. Дзесяткі і сотні тысяч жыхароў сталіцы.. пачалі капаць акопы, супрацьтанкавыя равы, будаваць надаўбні, каб перагарадзіць ворагу дарогу да сталіцы. Паслядовіч.

2. Лаянк. Пра тупога, неразважлівага чалавека. Ну і надаўбень жа ён!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)