перагарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., што.

Раздзяліць перагародкай.

П. пакой.

|| незак. перагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагарадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перагараджу́ перагаро́дзім
2-я ас. перагаро́дзіш перагаро́дзіце
3-я ас. перагаро́дзіць перагаро́дзяць
Прошлы час
м. перагарадзі́ў перагарадзі́лі
ж. перагарадзі́ла
н. перагарадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. перагарадзі́ перагарадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перагарадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перагарадзі́ць сов.

1. перегороди́ть;

2. (воспрепятствовать) прегради́ть, перегороди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

1. Падзяліць памяшканне перагародкай. — Будзе прасторная хата. Калі разжывёмся, можна будзе і перагарадзіць дошкамі, адбіць чыстую палавіну. Галавач.

2. Стварыць перашкоду ўпоперак чаго‑н., спыніць рух на якім‑н. шляху; загарадзіць. Гіганцкая плаціна перагарадзіла, уціхамірыла раку. Курто. Дарогу .. [Лясніцкаму і Таццяне] перагарадзіў глыбокі палявы роў. Шамякін. Шлях узводу перагарадзіў моцны кулямётны і вінтовачны агонь. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Перагарадзіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перегороди́ть сов. перагарадзі́ць, мног. паперагаро́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перагарадзіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагаро́джаны

1. перегоро́женный;

2. преграждённый, перегоро́женный;

1, 2 см. перагарадзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)