заслу́жаны заслу́женный;

~ная ўзнагаро́да — заслу́женная награ́да;

~ная паша́на — заслу́женная честь;

з. дзе́яч наву́кі — заслу́женный де́ятель нау́ки;

з. ма́йстар спо́рту — заслу́женный ма́стер спо́рта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павага, пашана, гонар, чэсць, аўтарытэт, рэпутацыя; пашанота, пашаноўля (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

по́честь ж. ушанава́нне, -ння ср.; (почёт) паша́на, -ны ж.; (уважение) пава́га, -гі ж.;

вое́нные по́чести вае́нныя ўшанава́нні;

воздава́ть по́чести ушано́ўваць, аддава́ць паша́ну.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Любасць, любосць, любось ’пачуццё глыбокай прыхільнасці, пяшчоты да каго- або чаго-небудзь’, ’любата’, ’прыязнасць’, ’каханне’, ’ласкавасць’, ’уцеха, пашана’, ’міла, вельмі прыемна’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Яруш., Растарг., Мікуц.; віл., пух., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), любосці ’заляцанні’ (карэліц., Сцяшк., Сл.). Укр. любість; ст.-рус. любость (XVI ст.) < ст.-бел.; польск. lubość, н.- і в.-луж. lubosć, чэш. libost, ст.-чэш. ľubost, ľúbost, славац. ľúbosť. Прасл. паўн. lʼubostь, якое з lʼubъ (Слаўскі, 4, 361–362). Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чат1 ’аднастайнасць, падабенства; узор’: на почат гэтага здзелай, боты не адным початам пашыты (Нас.). Можна меркаваць, што мае тое ж паходжанне, што і рус. дыял. чи́тать ’лічыць’, ’рабіць тое, што патрабуе падлічэння: плесці сетку, вышываць, вязаць’, параўн. счёт ’падлік’, не счесть ’не злічыць’, польск. poczet ’лічба; колькасць; падлік; рахунак’ (XVI–XIX стст.), чэш. počet ’лічба, падлік, рахунак’, славац. počet ’лічба, мноства, колькасць’, якія ўзводзяць да *počьtъ з *po‑čisti ’пачытаць’ = *po‑čitati ’падлічыць’ > бел. чыта́ць ’успрымаць вачамі, вымаўляць няпісанае’), г. зн. класці прадметы (і літары) адзін за адным або адзін пад адным (Голуб-Копечны, 282; Трубачоў, Эт. сл., 4, 123; Банькоўскі 2, 651). Сюды ж, відаць, ст.-бел. почотъ ’світа, картэж’, г. зн. лік суправаджальных, тых, хто едзе адзін за адным.

По́чат2 ’павага, пашана’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё, архаізм, звязаны з папярэднім словам, параўн. укр. по́чет, рус. почёт, балг. по́чет, по́чит, макед. почит ’тс’, ст.-слав. почьтениѥ ’павага, пашана’ і пад. Усе да *počisti, *‑čьtǫ, гл. почтаваць, пачцівы. Гл. таксама пачо́т, хутчэй за ўсё, з рус. почет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

почёт м. паша́на, -ны ж., мн. нет; (уважение) пава́га, -гі ж., мн. нет; (почитание) шанава́нне, -ння ср.; (честь) го́нар, -ру м.;

о́рден Почёта о́рдэн Паша́ны;

пьедеста́л почёта п’едэста́л го́нару;

быть в почёте быць у паша́не;

по́льзоваться почётом карыста́цца паша́най (пава́гай);

ока́зывать почёт выка́зваць паша́ну;

почёт и уваже́ние! паша́на і пава́га!; (в знач.: «моё почтение») маё шанава́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прылі́к, прылі́ка ў выразе: для (дзеля) прыліку (прылікі) ’для выгляду, для стварэння патрэбнага ўражання; дзеля прыстойнасці’ (Мядзв., ТСБМ, ТС). Узыходзіць да прасл. *prilikъ, *prilika < *prilikovati (параўн. ц.-слав. приликовати ’быць падобным’, серб.-харв. (ис)приликовати, славен. prilikovati), якое ад *likъ (БЕР, 5, 718). Параўн. рус. дыял. прили́к ’прыстойнасць, прыстойны выгляд’, ’пашана, павага’, ст.-рус. прилика ’прыклад’ (Сразн.), славен. prilika ’выпадак’, серб.-харв. прилика ’зручны выпадак; спрыяльныя абставіны’, балг. прилѝка ’суадноснасць з умовамі; памяркоўнасць ва ўчынках; зручны выпадак’, ’падобнасць’, прѝлика ’прыстойнасць, падобнасць’, ’выпадак, магчымасць’. Гл. таксама лі́к2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сло́ва ‘адзінка мовы, маўлення’, ‘фраза, выказванне’, ‘мова’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Байк. і Некр., Др.-Падб.), сло́во ‘тс’ (ТС, Федар. 4), слові́на ж. р., экспр. ‘тс’ (ТС), сюды ж слове́чно ‘вусна’ (мазыр., Нар. Гом.), ст.-бел. слово ‘адзінка маўлення’, ‘выказванне’, ‘выражэнне волі, загад’, ‘павучэнне’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 75). Укр., рус. сло́во, польск. słowo, в.-луж., н.-луж. słowo ‘слова’, чэш. slovo ‘слова’, sloveso ‘дзеяслоў’, славац. slovo, серб.-харв. сло̏во ‘літара’, славен. slovọ̑ ‘развітанне’, slóvọ ‘літара; слова’, балг. сло́во, макед. слово ‘літара’, ст.-слав. слово, Р. скл. словесе. Прасл. *slovo ‘слова’ (аснова на ‑es). Роднасныя ўсх.-літ. šlavėпашана; ушанаванне, слава’, šlȧvinti ‘славіць, шанаваць’, лат. slava, slave ‘пагалоска; рэпутацыя; пахвала; слава’, авест. srávah‑ ‘слава, павага; кліч’, грэч. κλέος ‘слава’, ст.-ірл. clù ‘слава’; гл. Траўтман, 368; Мюленбах-Эндзелін, 3, 920; Фрэнкель, 1008; Майргофер, 3, 389; Мее, Études, 356–357; Покарны, 606- 607. Узводзяць да і.-е. кораня *kʼleu̯os < *kʼleu̯‑ ‘чуць, слухаць’ (Сной₁, 583). У славянскіх мовах звязана чаргаваннем галосных з слава, слыць (гл.). Гл. Фасмер, 3, 673; Глухак, 563; Махэк₂, 557 (падкрэслівае, што ў склад прасл. *slovo уваходзіў семантычны кампанент ‘пашана, слава’, прадстаўлены ў *slověti, *sloviti, ст.-слав. благословити ‘гаварыць, прапаведваць, велічаць, славіць’). Гл. яшчэ Скок, 3, 288–289; Трубачоў, Этимология–1968, 58; Шустар-Шэўц, 1308; Сной₁, 583; Борысь, 559; ЕСУМ, 5, 306.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чэсць, ‑і, ж.

1. Сукупнасць маральных прынцыпаў, якімі чалавек кіруецца ў сваіх грамадскіх і асабістых паводзінах. — Збірайся ў паход, Беларускі народ, За чэсць і свабоду радзімы. Глебка. Нас гэткай раскошай не песціць эпоха, І чэсці вышэйшай не знае пясняр Як тая, калі яго мужная песня Па ворагу трапны наносіць удар. Гілевіч. // Грамадская, прафесійная і інш. годнасць чалавека. Хто ж здрадзіць народу ў святой барацьбе, Прадаўшы чэсць і сумленне, Няхай той павесіцца сам на вярбе! Колас. [Перагуд:] Цяпер ты [смерць] толькі жыццё маё можаш узяць, часць я ўратаваў. Крапіва. У якім кутку Радзімы — На палях ці ля станка — Чэсць трымаеш нашай роты, чэсць палка І ўсёй пяхоты. Жычка. Пакуль здужаю падняць руку я, — Вораг маёй чэсці не спаганіць. Панчанка.

2. Аўтарытэт, незаплямленая рэпутацыя чалавека, яго чэснае, добрае імя. Працоўны чалавек павінен усімі сродкамі, нават фізічнаю сілай, бараніць чэсць свайго імя, чэсць класа і народа. У. Калеснік.

3. Цнота, нявіннасць (пра жанчыну). Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою. Купала.

4. Слава, павага, пашана каму‑н. Пра старажылаў гавораць з любоўю: той пражыў тут пятнаццаць гадоў, той дваццаць, а той дваццаць пяць — такому чэсць, хвала і пашана. Скрыган. Госці не ведалі, каму аказваць чэсць: пісару ці памочніку-паэту. Колас.

•••

Аддаць чэсць каму — прывітаць каго‑н. па-ваеннаму, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.

Пара і чэсць знаць — дастаткова, пара перастаць, закончыць што‑н. [Адзін з гасцей:] Пара нам чэсць знаць! Пэўна, ужо каля поўначы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́сяча, ‑ы, ж.; ліч. і наз.

1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1000. Тысяча дзеліцца на 5. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1000. Тысяча рублёў. Тысяча кіламетраў. □ У гэтым клубе было тысяча дзвесце месц для сядзення. Чорны. // Разм. Сума грошай, якая адпавядае гэтай лічбе. Нічыпар дастаў адкладзеную на падарункі тысячу, схаваў яе ў хкрыню. Асіпенка. Паддалася нарэшце ўгаворам. Прадала хату. Усяго і далі за яе якую тысячу. Але і тысяча на сяле немалыя грошы. Б. Стральцоў.

2. звычайна мн. (ты́сячы, ‑сяч). Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі. Колас. Пахі тысяч кветак перамяшаліся ў гарачым паветры. Шашкоў. // Разм. Вялікія грошы, капітал. [Арцём:] — Цэгла — гэта нашы тысячы і пашана ў прыдачу! Ракітны.

3. У Старажытнай Русі — апалчэнне, якое дзялілася на сотні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)