ссялі́цца, ссялюся, сселішся, сселіцца; зак.

Пасяліцца разам, перасяліцца з розных мясцін. Да калектывізацыі на гэтым востраве было нават некалькі хутаркоў, якія пазней ссяліліся ў цэнтр калгаса імя Карла Маркса. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; заг. падсяліся; зак.

Пасяліцца сумесна з кім‑н. або блізка да каго‑, чаго‑н. Падсяліцца да суседа. □ Гаспадар — былы хутаранін. З год, як падсяліўся да вёскі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паасяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Пасяліцца, пачаць жыць, працаваць дзе‑н. пастаянна — пра ўсіх, многіх.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Ушчыльніўшыся, зляжаўшыся, асесці — пра ўсё, многае. Паасядалі падмуркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закватарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Стаць на кватэру; пасяліцца. Спярша Кірыла Арлоўскі закватараваў у свайго брата Паўла. Паслядовіч. Круглоў часова закватараваў у Міхася Стралкова, з якім яны працавалі ў адным аддзеле рэдакцыі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атабары́ццапасяліцца’. Рус. отабориться ’стаць лагерам’, укр. отаборитися ’стаць лагерам, абозам, размясціцца’, польск. otaborzyć się ’акружыць лагер абозам’. Утворана з прэфіксам о‑ і дзеяслоўным суфіксам ад табар (< табор) ’лагер’ з першасным значэннем ’стаць лагерам’ (ст.-бел. отаборити, Гіст. лекс., 157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоватьсяпасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sēta ’агароджа, сялянскі двор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асе́лы, асе́ласць. Рус. оседлый, оседлость, укр. осілий, осілість, осідлий, польск. osiadły, osiadłość ’тс’, славац. osadlosť ’група будоў у гаспадарцы селяніна’. Утворана ад дзеяслова асесці ’пастаянна пасяліцца’ (гл. Яруш., 200), які з прыстаўкай *о‑ ад сесці. Оселость зарэгістраваў ужо ў Статуце 1588 г. Карскі, 1, 352, адзначаючы фанетычную заканамернасць выпадзення тут ‑д‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рассялі́цца, ‑селіцца; ‑селімся, ‑селіцеся, ‑селяцца; зак.

1. Пасяліцца, размясціцца дзе‑н. або на якой‑н. прасторы. Рассяліўся род шчаслівы На ўсю шостую зямлі! Гілевіч. У хуткім часе ўсе мы рассяліліся па кватэрах. Я атрымаў пакой у службовым сутарэнным памяшканні на двары тэатра. Сяргейчык. // Распаўсюдзіцца на якой‑н. тэрыторыі (пра раслін, жывёл). І бур’ян парос. Як хутка ён рассяліўся, рассеяўся па ўсім двары, па ўсёй вёсцы... Сачанка. Патомства гэтых баброў рассялілася па рэчцы Варонеж і перабралася на раку Усманку. В. Вольскі.

2. Пасяліцца асобна адзін ад аднаго. Хоць і вялізная матчына хата, Покуль расселяцца, ў ёй цеснавата. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асялі́цца, асялюся, аселішся, аселіцца; зак.

Разм. Пасяліцца дзе‑н. на сталае (аселае) пражыванне; асталявацца жыць дзе‑н. [Зелянюк:] — Ты мне во што скажы, Таццяна, дзе, у каго тут найлепш мне асяліцца? Зарэцкі. А потым людзі пачалі перабірацца сюды бліжэй і асяліліся тут, у лесе, на расцяробе. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Набыць усё неабходнае для жылля (мэблю, хатнія рэчы і пад.). Абсталяваліся — люба паглядзець. Адно, замест крэслаў, стаялі ля сцен лаўкі на бярозавых калках. Асіпенка.

2. Спыніцца, пасяліцца дзе‑н. надоўга, назаўсёды. Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)