абсталявацца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Набыць усё неабходнае для жылля (мэблю, хатнія рэчы і пад.). Абсталяваліся — люба паглядзець. Адно, замест крэслаў, стаялі ля сцен лаўкі на бярозавых калках. Асіпенка.

2. Спыніцца, пасяліцца дзе‑н. надоўга, назаўсёды. Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)