паўпа́нак, ‑нка, м.

Разм. іран. Той, хто лічыць сябе панам, паводзіць сябе як пан, не маючы на тое падстаў; панскі памагаты. Камандаваў слугамі не пан, а паўпанкі — аконам, цівун, стараста, гайдукі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праманта́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Неразумна, дарма патраціць; прагуляць. Праз дзень Хвашча пахавалі, а да Параскі пасля гэтага заляцаўся панскі аконам Кандрат Сідаравіч.., пакуль не прамантачыў усяго Хвашчоўскага скарбу. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патанне́ць, ‑ее; зак.

Стаць больш танным, нанізіцца ў цане. Прадукты патаннелі. □ Да новай хаты нам яшчэ вельмі далёка, — пакуль патаннее лес, усюды панскі, — а цяпер, у цеснаце, культуры, як бацька кажа, не завядзеш. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ваз ’воз’ (Федар. 6). Ст.-бел. повозь ’павозка’ (1645), ’павіннасць па перавозцы грузаў’ (1495). Укр. повіз ’павозка; экіпаж’, ст.-укр. повозь ’павіннасць дастаўляць даніну ў двор феадала’, чэш., славац. ρονοζ ’павозка’, польск. powóz ’тс’, ’павіннасць дастаўляць падводы ў панскі ці каралеўскі двор’. Ад */ю- і *voziti > вазіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маёнтак, ‑тка, м.

Зямельныя ўладанні памешчыка. У роднай вёсцы дзеда на месцы панскага маёнтка да вайны быў арганізаваны калгас. Рылько. // Панскі двор, сядзіба. Маёнтак захаваўся цалкам, і дом, і паркі, і сады, і ўся будоўля. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́ніч1 ’малады пан, панскі сын’. Укр. пани́ч ’тс’. Ад пан з патранімічным суфіксам ‑ičь (Фасмер, 3, 198).

Пані́ч2 ’падасінавік’ (Сцяшк. Сл.). Да паніч1; назва, мабыць, дадзена з-за яркай шапачкі. Параўн. рус. солдат ’тс’.

Паніч3 ’чорт’ (Інстр. II), ’вадзянік’ (Маш.). Укр. пани́ч ’тс’. Метафарычны перанос паніч1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акано́м, ‑а, м.

Гіст. Службовец у панскім маёнтку, які кіраваў гаспадаркай. Вінцук ужо сам быў з вусамі і кіраваў маёнткам, праз аканомаў, зразумела. Гурскі. [Сцёпка:] — Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абармо́т, ‑а, М ‑моце, м.

Разм. Чалавек, учынкі і паводзіны якога выклікаюць абурэнне, агіду; нягоднік, грубіян, ашуканец. У душу ўлазіць з брудным ботам, Жыццё атручвае, як гад. Пракляты ж будзь ты, панскі лад, Дзе права правяць абармоты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

леснічо́ўка, ‑і, ДМ ‑чоўцы; Р мн. ‑човак; ж.

Разм. Хата лесніка і яго сям’і. Некалі на гэтым Месцы стаяла.. леснічоўка, у якой жыў панскі ляснік Міхал Міцкевіч. С. Александровіч. На маленькай утульнай палянцы стаіць адзінокая леснічоўка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ікано́м ’кіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́мія ’гаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел. икономъ, иканома ’эканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус. икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч. οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск. ekonom для тлумачэння ст.-бел. икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)