бура́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых.

Палоць буракі.

2. Караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч, сыравіна.

Убіраць буракі камбайнам.

Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх вырабляюць цукар.

|| памянш. бурачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. бура́чны, -ая, -ае і бурако́вы, -ая, -ае.

Бурачны колер (лілова-чырвоны). Бураковы сок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пялю́га ’пустазелле’ (Скарбы). Суфіксальнае ўтварэнне ад пе́ліцьпалоць’ (< *pelti), параўн. пе́ліва ’поліва, палаццё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́льнік ’цяцюшнік прамастаячы, Euphrasia stricta Host.’ (гродз., Кіс.). Няясна, магчыма, звязана з пе́ліцьпалоць’ (гл. пеліва): цяцюшнік з’яўляецца паўпаразітнай раслінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыхлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Рабіць рыхлым (у 1 знач.), мяккім. Рыхліць глебу. □ Валянціна Сямёнаўна махнула рукою і прамовіла: — Ой, ля буракоў работы многа, ой, многа. Трэба ж потым рыхліць пасевы і што найбольш адбірае часу, гэта палоць... Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што і без дап.

1. Правесці на поліве некаторы час. Пяць дзён адпалола.

2. Кампенсаваць працай на праполцы. Аўгіння кароў пасвіла. □ Таццяна за яе дзень адпалола.

3. Прапалоць пэўную плошчу. Адпалоць лён ад дарогі.

4. Кончыць палоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяліна́ ’палова’ (лудз., Сл. ПЗБ). Выводзяць з літ. pelaĩ ’тс’ з суфіксацыяй зборнасці (Грынавяцкене і інш., там жа). Магчыма, самастойнае ўтварэнне ад пялі́цьпалоць’ (Сцяшк.), дзе выступае аснова *pel‑, параўн. рус. дыял. пела́, пелы́ ’палова, мякіна, шалупінне’, што прадстаўлена таксама ў *pelti, *pelvǫ, параўн. ст.-слав. плѣти, плѣвѫ і пад., гл. палоць, палова. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 15), для гэтых асноў характэрныя цесныя семантычныя адносіны: ’рваць пустазелле’ — ’палова, шалупінне, адкіды’, інакш Фасмер, 3, 227, 312, 317; ESJSt, 11, 657–658, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́вень ’погань, нечысць, якая ўсё знішчае, з’ядае’ (ТС). Можна дапусціць, што гэта — абстрагаванае ц.-слав. плпвель, якое са ст.-слав. плъвсль < прасл. *pelvelъ < *pelva, *pehi (Персаў Beiti’., 805; Фасмер, 3, 277). Гл. палоць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буракі́, -ко́ў мн. (ед. бура́к) м.

1. свёкла ж.;

2. собир. свёкла;

пало́ць б. — поло́ть свёклу;

3. ед. нет борщ;

цукро́выя б. — са́харная свёкла; свеклови́ца;

чырво́ны як бура́к — кра́сный как рак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пала́ць1 ’гарэць яркім полымем; ярка свяціцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ). Польск. połać ’тс’, чэш. plapolati ’гарэць, палымнець’. Роднасныя паліць, полымя (гл.). Гл. таксама Махэк₂, 429 і наст.

Пала́ць2 ’ачышчаць абмалочанае або абтоўчанае зерне ад мякіны і пылу пры дапамозе маленькіх начовак’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Шн., Мат. Гом.), пола́ць (Выг.), пало́ць ’тс’ (Нар. лекс.). Рус. пола́ть, пола́ю ’веяць зерне’, укр. пала́ти ’тс’, польск. pałać, opalać ’веяць’, в.-луж. płoć, płoju ’тс’, н.-луж. hopałka ’веялка’, славац. opalať ’веяць зерне; махаць, калыхацца, гойдацца’, славен. pláti, poljem ’хістаць, калыхаць’. Махэк (429) адрознівае ў прасл. polti, poljǫ (параўн. славен. і луж. формы) і palati, palajǫ. Роднаснымі лічацца палова, палоць (Фасмер, 3, 307), а таксама літ. pìlti, pilù ’ліць, сыпаць’ з іншым вакалізмам (гл. Траўтман, 213). Аб бел. слове гл. яшчэ Выгонная, Лекс. Палесся, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыць1 ’капаць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС), ’рыць (рылам)’ (гродз., паст., астрав., вільн., Сл. ПЗБ; Гарэц.), ’падмываць бераг’ (лід., Сл. ПЗБ), ’капаць бульбу’ (ЛА 2, карта № 222), руск. рыть, укр. ри́ти, ст.-рус. рыти, польск. ryć, славац. ryť, чэш. rýti, в.-луж. ryć, н.-луж. ruś, серб.-харв. ри̏ти. Прасл. *ryti (Копечны, 314). І.‑е. корань *reu‑: *reue: *rŭ ’рыць’, ’ускопваць’ (Покарны, 1, 868). Роднаснае да літ. ráuti ’вырываць, палоць’, ’карчаваць’, ravė́tiпалоць’, rutìs ’бульбяная яма’, склеп’, лат. raût ’рваць’, ’дзёргаць’, ’браць’, ст.-пруск. rawys ’роў’, лац. ruo ’абрушваюся’, ’вырываю’, ’зграбаю’. Далей звязана з рваць, роў, рыла (Фасмер, 3, 531–532; Чарных, 2, 131; Махэк₂, 528; Скок₃, 148). Анікін выступае супраць генетычнай роднасці *ryjǫ/*rъvǫ (Анікін, Этимология–1984, 31).

Рыць2 ’нагаворваць’ (Янк. Мат.). Магчыма, скарочаная форма фразеалагізма яму рыць. Параўн. серб.-харв. ри̏ти ’вынюхваць’, ’сачыць’, ’шпіёніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)