Пе́льнік ’цяцюшнік прамастаячы, Euphrasia stricta Host.’ (гродз., Кіс.). Няясна, магчыма, звязана з пе́ліць ’палоць’ (гл. пеліва): цяцюшнік з’яўляецца паўпаразітнай раслінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)