палама́ны і пало́маны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паламаць.

2. у знач. прым. Сапсаваны, няспраўны. Ужо некалькі паламаных калёс ляжала ў канаве. Ставер. На двары нейкая пустка, валяюцца паламаныя весніцы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

облома́ть сов.

1. (отделить части, куски чего-л.) аблама́ць, мног. паабло́мліваць; палама́ць;

облома́ть себе́ зу́бы перен. палама́ць сабе́ зу́бы;

2. перен., прост. (воздействовать на кого-, что-л., уломать) аблама́ць, улама́ць; (уговорить) угавары́ць; (убедить) перакана́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пералама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; заг. пераламі; зак.

1. што. Паламаць напалам, на часткі. Пераламаць палку. // Ударам пашкодзіць, перабіць (пра косці). Пераламаць руку. □ Як баліць спіна, здаецца — яе пераламалі ў паясніцы. Пташнікаў.

2. што. Паламаць усё, многае. Вецер пераламаў усе дрэвы.

3. што. Крута сагнуць. Пераламаць ліст кардону.

4. перан.; каго-што. Перамяніць, зрабіць іншым (характар, звычкі, паводзіны і пад.). Максім з гэтага зрабіў вывад, што Таня і тут патрапіла пераламаць свой характар. Машара. Не знайшлі падыходу к чалавеку, не дапамаглі яму па-сапраўднаму пераламаць сябе. Казлоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі; -лама́ны; зак.

1. што. Зламаць напалам, на часткі.

П. палку.

2. што. Паламаць усё, многае.

Вецер пераламаў усе дрэвы.

3. перан., каго-што. Перамяніць чый-н. характар, звычкі, паводзіны, прымусіць стаць іншым.

Гэтага чалавека цяжка п.

П. свой характар.

|| незак. перало́мліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.) і перало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасхаро́твацьпаламаць’ (карэліц., Шатал.). Славен. hfdati ’грызці, моцна біць’, ’есці с хрустам’, серб.-харв. лікск. rdati ’тс’, ’сварыць’, дуброўніцк. hrdati ’біць, моцна грукаць’. Узыходзяць да прасл. skwditi/skorditi, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. skardўti ’разгрызаць’, ’разрываць’, ’таўчы’, лат. skärdtt ’драбіць, таўчы’ (Трубачоў, 8, 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́снуць ‘хруснуць, храснуць, надламацца’ (Нас., Некр. і Байк., Ласт., Сл. ПЗБ), сюды ж трусці́ць, патрусі́цьпаламаць, здрабіць на кавалкі’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц.), тру́снік ‘друз, трэскі’ (Сцяшк. Сл.). Да прасл. *trǫs‑t‑/*trus‑t‑, якія суіснуюць з варыянтамі: *xrǫst‑/*xrust‑, *drozg‑/*dryzg‑. Гл. трушчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Малацьбой аддзяліць зерне ад калосся, стручкоў і пад.; абмалаціць. Змалаціць жыта. Змалаціць гарох.

2. Разм. Моцна збіць, пабіць (пра людзей). Як наляцеў .. [рыцар], дык усё каралеўскае войска збіў .. з малаціў. Якімовіч. // Перабіць, паламаць (пра рэчы). Змалаціць усю пасуду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патру́шчыць, ‑трушчу, ‑трушчыш, ‑трушчыць; зак., што.

Разм. Падушыць, паламаць, раздушыць, разбіць усё, многае. На дарозе стаялі мужчыны; вада замерзла, але колы машын і фурманак, ногі людзей патрушчылі слабы лядок. Шамякін. Магчыма, думала Каця, крушэння і не будзе, бо каменьчыкі невялікія. Патрушчыць іх поезд, і ўсё тут. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патрушчэ́ліцьпаламаць у многіх месцах’ (в.-дзи.., Сл. ПЗБ). Паводле пашырэння можна аднесці да балтызмаў, — параўн. літ. triušketi ’хрусцець’. Не выключана магчымасць растлумачыць паходжанне на слав. глебе: параўн. рус. труск ’трэск, хруст; сухое галлё’, ст.-рус. трускъ ’трэск’, які Фасмер (3, 110) лічыць глухім варыянтам лексемы друзг > дру́згаць (гл.)/ Суфікс ‑эл‑ з экспрэсіўным значэннем шматразовага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

налама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ў, -ма́ла; -ламі́; -лама́ны; зак.

1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго-н.; паламаць.

Н. галля.

Н. цацак.

2. што. Зламаць не да канца, надламаць.

Н. галінку.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго. Схіліць да чаго-н., угаварыць заняцца чым-н. (разм.).

Н. унука на сталярства.

Наламаць руку на чым (разм.) — набыць вопыт у якой-н. справе.

|| незак. нало́мліваць, -аю, -аеш, -ае і нало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)