ша́хер-ма́хер, ‑а, м.

Разм. Махлярская здзелка, лоўкая ашуканская аперацыя. [Кушнер:] — Роўна праз тыдзень рачнікі здаюць дом на Элеватарнай. Напішам ім гарантыйнае пісьмо, і яны пазычаць адну кватэру. Такі выпадак! [Гукан:] — Ну, ведаеш, я не магу адказваць за падобны шахер-махер. Шамякін.

[Ням. Schacher und Macher.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набарк ’напавер’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё ад польск. na borg ’у крэдыт’ (сярэдневяковае na borg służyć — пры несвоечасовай выплаце грошай, гл. Брукнер, 36), параўн. nabór g ’крэдытаванне’ (Варш. сл.), borgowaćпазычаць’, што ў сваю чаргу з ням. borgen ’тс’. Гл. борг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спла́каны, ‑ая, ‑ае.

1. Распухлы, пачырванелы ад плачу; са слядамі слёз. Сплаканы твар. □ Мукі ў цёткі няма, і яна, выцершы сплаканыя вочы, збіраецца ісці пазычаць у суседзяў. Якімовіч.

2. Які праліў шмат слёз, змучаны плачам. Сплаканы і знясілены, раскінуўшы ручкі, хлопчык спаў на зялёнай мураве. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лен ’феод’, ленны, ст.-бел. ленный ’васальны’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. lenny, liński, leński, якія выводзяцца з ням. Lehen, с.-в.-ням. lēhen, lēn ’зямля, дадзеная сеньёрам васалу за вайсковую службу або за пэўную плату’ < lihen, суч. ням. leihenпазычаць’ (Слаўскі, 4, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

одолжа́ть несов.

1. (давать в долг) пазыча́ць (каму);

2. (оказывать услуги) уст. услу́жваць (каму), рабі́ць паслу́гу (ла́ску) каму;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уступі́цца, уступлюся, уступішся, уступіцца; зак.

Заступіцца за каго‑, што‑н., узяць пад сваю ахову. Сказала.. [Ганна] крыўднае слова Аляксею, а за Аляксея ўступілася яго жонка. Чорны. — Спрыту яму пазычаць не трэба, — уступіўся за сына Яўсей. Сабаленка. — Ціхі ён у нас, пане, — уступілася за сына маці, якая сядзела на палку каля малых дзяцей. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перенима́ть несов.

1. (перехватывать) перайма́ць; перахо́пліваць;

2. (заимствовать) перен., разг. перайма́ць; пазыча́ць, запазыча́ць, запазы́чваць;

3. (подражать пению и т. п.) перайма́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Назы́каць ’напазычаць’ (Мат. Гом.). Пры наяўнасці польск. riażyczyć, якое сярод іншых мае і значэнне ’пазычыць’, можна было б думаць пра запазычанне, як сцвярджаецца адносна ст.-бел. жичити, зычити (Булыка, Лекс. запазыч., 114). Аднак варонеж. жичитьпазычаць’, а таксама геаграфія беларускага слова прымушаюць бачыць у ім мясцовае ўтварэнне, магчыма, на базе па‑зыка ’доўг’, параўн. тураўск. іці (бегці) у позыку (позыкі) (ТС); не выключаны ўплыў з боку дзеяслова зыкаць ’бегаць, гізаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перехва́тывать несов.

1. перахо́пліваць; перахва́тваць; (перенимать) перайма́ць;

2. (брать взаймы) разг. перахо́пліваць, перахва́тваць, пазыча́ць;

3. (наскоро есть) разг. перахо́пліваць, перахва́тваць; пераку́сваць;

4. (проявлять неумеренность) перабіра́ць (ме́ру); перахо́пліваць, перадава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слёзны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выдзялення слёз. Слёзныя залозы. Слёзны канал.

2. Які мае адносіны да слёз. На хударлявых скронях чарнелі сляды слёзных рагаў. Гартны. Што з табою, галубка? Чаму твае вочы заслаў слёзны туман? Кірэенка.

3. Напоўнены слязамі. Апейка перахапіў слёзны позірк дзяўчыны. Мележ.

4. Які імкнецца разжаліць, расчуліць каго‑н., жаласны. Слёзная просьба. □ Галя чытала слёзны бацькаў ліст, і ў самой нагарнуліся слёзы. Сабаленка.

5. Набыты цяжкай працай; няшчасны. Каролек не хацеў пазычаць грошы — парабчанскія .. слёзныя капейкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)