сплаканы, ‑ая, ‑ае.

1. Распухлы, пачырванелы ад плачу; са слядамі слёз. Сплаканы твар. ▪ Мукі ў цёткі няма, і яна, выцершы сплаканыя вочы, збіраецца ісці пазычаць у суседзяў. Якімовіч.

2. Які праліў шмат слёз, змучаны плачам. Сплаканы і знясілены, раскінуўшы ручкі, хлопчык спаў на зялёнай мураве. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)