пазыча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пазыча́ю пазыча́ем
2-я ас. пазыча́еш пазыча́еце
3-я ас. пазыча́е пазыча́юць
Прошлы час
м. пазыча́ў пазыча́лі
ж. пазыча́ла
н. пазыча́ла
Загадны лад
2-я ас. пазыча́й пазыча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пазыча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазыча́ць несов.

1. (каму) одолжа́ть, ссужа́ть (кого);

2. (брать взаймы, в долг) занима́ть; заи́мствовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пазычыць.

•••

Не пазычаць чаго — ёсць у дастатковай меры, хапае. З [хлопцаў] атрымаліся б неблагія трактарыст, розуму ж і хваткі ім не пазычаць. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазы́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што і чаго каму. Даць у доўг.

П. каму-н. грошы або грошай.

2. што і чаго ў каго. Узяць у доўг.

П. у каго-н. грошы (грошай).

У сабакі вачэй пазычыць або пазычыўшы (разм., неадабр.) — страціць сумленне, пачуццё сораму.

|| незак. пазыча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Не пазычаць чаго — ёсць, хапае.

Гэтаму чалавеку розуму не пазычаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссужа́ть несов. пазыча́ць (каму);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазыча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пазычаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазыча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазычаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взаймы́ нареч. у пазы́ку;

брать взаймы́ пазыча́ць (у каго);

дава́ть взаймы́ пазыча́ць (каму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́сціп, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Здольнасць трапна, востра і з гумарам сказаць што-н., тонка парыраваць чыю-н. думку.

Досціпу яму не пазычаць.

2. Востры жарт.

З’едлівы д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазыча́цца несов., страд. одолжа́ться, ссужа́ться; занима́ться; заи́мствоваться; см. пазыча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)