мара́льны в разн. знач. мора́льный; нра́вственный;
~ная падтры́мка — мора́льная подде́ржка;
м. ко́дэкс — мора́льный (нра́вственный) ко́декс
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Зару́ка ’гарантыя’. Рус. прастамоўн. зару́ка ’падтрымка’, укр. зару́ка ’гарантыя, падтрымка’, польск. zaręka, в.-луж. zaruka, чэш., славац. záruka ’тс’, славен. zarǭka, zaroka ’заручаны’, серб.-харв. за̑руке ’заручаны’. Параўн. ст.-рус. заручити ’заверыць асабістым подпісам’ (XVII ст.), ст.-бел. заручити ’заручыць’ (Скарына). Бязафіксны прасл. назоўнік ад zarǫčiti (< rǫčiti < zǫk‑i‑ti, гл. рука) ’тое, за што (у чым) даюць руку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напа́дкі, ‑аў і ‑дак; адз. няма.
Прыдзіркі, папрокі, абвінавачванні. Узмацніць нападкі. □ Толькі падтрымка шчырых сяброў.., якія таксама ў гэты час падвяргаліся неабгрунтаваным нападкам крытыкі, — крыху падбадзёрвала [П. Глебку]. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поощре́ние ср.
1. (действие) заахво́чванне, -ння ср.; (поддержка одобрением, похвалой) падтры́мка, -кі ж., падтры́мліванне, -ння ср.;
э́та рабо́та заслужи́вает поощре́ния гэ́та рабо́та заслуго́ўвае падтры́мкі;
2. (награда) узнагаро́да, -ды ж.; падтры́мка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Спасо́б’е ‘дапамога’ (Шат.), ‘пенсія’ (Янк., Мат. Гом.). З рус. посо́бие ‘дапамога’; параўн. посо́ба ‘дапамога, падтрымка’ (Нас.). З выразу *ро sobě (гл. сябе); гл. Фасмер, 3, 340.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
поддержа́ние ср. падтрыма́нне, -ння ср.; (поддержка) падтры́мка, -кі ж.;
для поддержа́ния прести́жа для падтрыма́ння прэсты́жу.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апо́ра, -ы, ж.
1. Тое, на што можна абаперціся, што служыць для падтрымкі чаго-н.
А. для моста.
Плошча апоры.
2. перан. Дапамога, сіла, што падтрымлівае каго-, што-н.; падтрымка.
Дзеці — а. для бацькоў у старасці.
3. перан. Зыходны пункт, аснова чаго-н.
Вопыт папярэднікаў — а. для далейшых даследаванняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Магчымасць атрымаць дапамогу, садзеянне; падтрымка, апека. — Ды гэта так! — Міхал уздыхае: — Але заручкі ён не мае. Яго паны не падтрымаюць, Бо на прымеце іншых маюць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.
Разм. Дапамога, падтрымка. Варочаў глебу працавіты трактар, А на падмогу коні ды валы У гаспадарцы той былі. Крапіва. Ноччу на падмогу Белабародаву Сцяпан Фёдаравіч паслаў другую роту. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́н, ‑у, м.
Страта, шкода. У гады першай сусветнай вайны, а затым замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны прамысловасці Беларусі быў нанесен значны ўрон. «Весці». [Аляксей:] — Для нашай гаспадаркі.. [пазыка суседзям] урону не зробіць, а людзям падтрымка вялікая. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)